Станіслаў Аляксандравіч Чаропка
Станіслаў Аляксандравіч Чаропка (11 студзеня 1977, в. Новазаслонава, Лепельскі раён, Віцебская вобласць) — беларускі гісторык. Кандыдат гістарычных навук (2009), дацэнт (2011)[1].
Станіслаў Аляксандравіч Чаропка | |
---|---|
Дата нараджэння | 11 студзеня 1977 (47 гадоў) |
Месца нараджэння | |
Род дзейнасці | гісторык |
Месца працы | |
Навуковая ступень | кандыдат гістарычных навук (2009) |
Навуковае званне |
|
Альма-матар |
Біяграфія
правіцьУ 1999 годзе скончыў гістарычны факультэт Гомельскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Францыска Скарыны, у 2005 годзе — аспірантуру Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта.
У 2009 годзе абараніў кандыдацкую дысертацыю на тэму «Казацка-сялянская вайна ў Беларусі 1648—1651 гг.» (навуковыя кіраўнікі канд. гіст. навук, дацэнт У. П. Емяльянчык і канд. гіст. навук, дацэнт У. А. Сосна). У 1997—2001 гадах працаваў настаўнікам гісторыі ў Пакалюбіцкай сярэдняй школе, з 2001 года працуе на гістарычным факультэце Гомельскага дзяржаўнага ўніверсітэта. У 2012—2019 гадах загадчык кафедры ўсеагульнай гісторыі. Аўтар больш 90 навуковых і метадычных артыкулаў, якія прысвечаны вывучэнню сацыяльнай барацьбы на Беларусі ў сярэдзіне XVII стагоддзя і гісторыі вайсковай справы.
З 2019 года дэкан гістарычнага факультэта ГДУ імя Францыска Скарыны.
Праходзіў стажыроўку ў Інстытуце гісторыі Ягелонскага ўніверсітэта ў Кракаве (Польшча, 2012), Варшаўскім універсітэце (Польшча, 2013), Міжнароднай школе вывучэння Халакоста «Яд Вашэм» у Іерусаліме (Ізраіль, 2016), Маскоўскім дзяржаўным ўніверсітэце імя М. В. Ламаносава (Расія, 2017), Міжнародным мемарыяльным комплексе Дом Ванзейскай канферэнцыі ў Берліне (Германія, 2017), Універсітэце Эберхарда і Карла ў Цюбінгене (Германія, 2017)[1].
Навуковая дзейнасць
правіцьНапрамкі даследаванняў: гісторыя сацыяльнай барацьбы ў Беларусі ў сярэдзіне XVII ст., ваенная гісторыя і гісторыя міжнародных адносін ва Усходняй Еўропе ў XVI—XVIII ст.
Публікацыі
правіць- Чаропка, С. А. Вывучэнне Казацка-сялянскай вайны 1648—1651 гадоў на Беларусі // Гісторыя: праблемы выкладання. — 2005. — № 1. — С. 32—35.
- Чаропка, С. А. Казацка-сялянская вайна на Палессі ўлетку 1648 года // Извест. Гом. гос. ун-та им. Ф. Скорины. — 2005. — № 2 (29). — С. 138—141.
- Чаропка, С. А. Гістарыяграфія Казацка-сялянскай вайны 1648—1651 гг. на Беларусі // Извест. Гом. гос. ун-та им. Ф. Скорины. — 2006. — № 2 (35). — С. 37—44.
- Чаропка, С. А. Наступствы Казацка-сялянскай вайны 1648—1651 гг. для Беларусі (дэмаграфічны і гаспадарчы аспекты) // Изв. Гом. гос. ун-та им. Ф. Скорины. — 2008. — № 4(49). — С. 17—25.
- Чаропка. С. А. Спробы афармлення казацкіх палкоў на Беларусі ў сярэдзіне XVII ст. // Изв. Гом. гос. ун-та им. Ф. Скорины. — 2008. — № 4(49). — С. 59—63.
- Чаропка, С. Палескі паход Януша Радзівіла 1649 г. // Бел. гіст. часопіс. — 2011. — № 1. — С. 15-22.
- Чаропка, С. Палесьсе ў полымі войнаў сярэдзіны XVII ст. // ARCHE. — 2011. — № 3 (102). — С. 235—269.
- Чаропка, С. Пінскае паўстанне 1648 г.// Извест. Гом. гос. ун-та им. Ф. Скорины. — 2011. — № 5 (68). — С. 145—149.
- Чаропка, С. А. Спробы рэанімацыі казацка-сялянскай вайны ў Беларусі вясной — летам 1651 г. // Науч. труды Респ. инст-та высш. школы: Историч. и психолого-педагогич. науки. Сб. науч. статей. Вып. 11. В 2 ч. Ч.1.- Минск: РИВШ, 2011. — С. 293—298.
- Чаропка, С. А. Ваенная рэформа 1775 г. у арміі Вялікага княства Літоўскага // Гістарычна-археалагічны зборнік. — 2014. — Вып. 29. — С. 146—151.
Крыніцы
правіць- ↑ а б Марозаў 2022.
Літаратура
правіць- ЧАРОПКА Станіслаў Аляксандравіч // Сучасныя беларускія даследчыкі гісторыі Вялікага Княства Літоўскага : біябібліяграфічны даведнік / С. П. Марозаў. — Гродна-Каўнас: ЮрСаПрынт, 2022. — 290 с. — ISBN 978-985-7257-57-7, 978-609-96340-1-2.