Станіслаў Аляксандр Цеханавецкі

(1853—1918) дыпламат

Станіслаў Аляксандр Канстанцін Эмануэль Іосіфавіч (Паўлавіч) Цеханавецкі (польск.: Stanisław Aleksander Konstanty Emanuel Ciechanowiecki; 18 снежня 1853, в. Бачэйкава — 5 студзеня 1918) — дыпламат.

Станіслаў Аляксандр Цеханавецкі
Нараджэнне 18 (30) снежня 1853
Смерць 6 студзеня 1918(1918-01-06) (64 гады)
Месца пахавання
Род Цеханавецкія
Бацька Павел Юзаф Цеханавецкі[d][1]
Маці Аляксандра з Рызнічаў[d]
Адукацыя
Узнагароды
ордэн Святой Ганны 2 ступені Order of the Cross of Takovo Вялікі крыж ордэна Ізабелы Каталічкі Silver cross of the Order of the Redeemer ордэн Беззаганнага зачацця Дзевы Марыі Віла-Вікозскай Order of the Zähringer Lion Officer of the Royal Order of Cambodia Order of Prince Danilo I, 1st class Медаль «У памяць руска-турэцкай вайны 1877—1878»

Біяграфія

правіць

Паходзіў з магнацкага роду Цеханавецкіх герба «Дуброва». Нарадзіўся ў сям’і Юзафа Паўла Цеханавецкага і Александрыны з Рызнічаў.

Атрымаў адукацыю ў Парыжы, у англійскім Стоўніхёрсце[en] і ў пецярбургскім элітным Мікалаеўскім кавалерыйскім вучылішчы. У 1872—1877 гадах служыў унтэр-афіцэрам у царскай арміі, удзельнічаў у руска-турэцкай вайне 1877—1878 гадоў.

З 1880 г. дыпламат. З 1908 года генеральны консул у Марселі. Правадзейны стацкі саветнік[2]. У 1916 годзе быў звольнены і выйшаў на пенсію без права на эмерытуру. Памёр праз два гады і быў пахаваны ў Версалі ў пахавальні сям’і Фарсанс (Forsanz).

Узнагароды

правіць

Зноскі

  1. Dzieje rodziny Ciechanowieckich herbu Dąbrowa (XIV–XXI wiek) / пад рэд. H. Lulewicz, A. RachubaWarszawa: DiG, 2013. — 612 с. — ISBN 978-83-7181-785-4
  2. Станіслаў Думін. Цеханавецкія // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т. 6. Кн. 2: Усвея — Яшын; Дадатак / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (галоўны рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн. : БелЭн, 2003. — 616 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0276-8.

Літаратура

правіць