Станіслаў Аляксеевіч Ваўпшасаў
Станіслаў Аляксеевіч Ваўпшасаў (літ.: Stanislovas Vaupšas; 27 ліпеня 1899 — 19 лістапада 1976) — савецкі разведчык, Герой Савецкага Саюза (1944), палкоўнік. Работнік цэнтральнага апарату НКУС СССР у 1930-х гадах. Начальнік участка на будаўніцтве канала Масква — Волга, які будаваўся сіламі вязняў Дзмітраўлага . Адзін з арганізатараў савецкага партызанскага руху на Беларусі ў часы Другой сусветнай вайны[2]. У 1945 годзе начальнік аператыўнай групы НКДБ «па ачыстцы тылу ад агентуры праціўніка» ў Маньчжурыі.
Станіслаў Аляксеевіч Ваўпшасаў | |
---|---|
літ.: Stanislovas Vaupšas | |
Мянушка |
Валожынаў (Савецка-польская вайна), Альфрэд і Шараў (у Іспаніі), маёр Градаў (Вялікая Айчынная вайна) |
Дата нараджэння | 27 ліпеня 1899 ці 1899[1] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 19 лістапада 1976 ці 1976[1] |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Прыналежнасць | СССР |
Гады службы | 1918—1954 |
Званне |
|
Камандаваў | партызанскім атрадам |
Бітвы/войны |
Грамадзянская вайна ў Расіі, Савецка-польская вайна, Партызанскі рух у Заходняй Беларусі, Грамадзянская вайна ў Іспаніі, Савецка-фінская вайна, Вялікая Айчынная вайна, Савецка-японская вайна |
Узнагароды і званні | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Біяграфія
правіцьУ РСЧА з 1918 года. У Грамадзянскую вайну ўдзельнічаў у баях на Заходнім фронце. У 1920—1924 гадах знаходзіўся на падпольнай рабоце па лініі актыўнай разведкі ў Заходняй Беларусі (на тэрыторыі Польшчы)[2].
З 1925 года ў органах НКУС. У 1927 годзе скончыў Курсы камандзірскага складу РСЧА. У 1930-я гады працаваў у органах ДПУ БССР, быў начальнікам участка на будаўніцтве канала Масква — Волга.
У 1937—1939 гадах удзельнічаў у Грамадзянскай вайне ў Іспаніі[2] як старшы саветнік пры штабе 14-га партызанскага корпуса рэспубліканскай арміі па разведвальна-дыверсійных аперацыях (пад псеўданімамі «Шароў» і «таварыш Альфрэд»), здзяйсняў разведку ў тыле франкісцкіх войск. Пасля паражэння рэспубліканцаў вывез архівы рэспублікі.
З 1939 года — у цэнтральным апараце НКУС СССР. У часе савецка-фінскай вайны ўдзельнічаў у фарміраванні разведвальна-дыверсійных груп. У 1940—1941 гадах пад аператыўных псеўданімам «Якаў» быў разведчыкам-нелегалам у Фінляндыі і Швецыі. Пасля вяртання ў СССР быў накіраваны ў распараджэнне Асобай групы — 2-га Аддзела НКУС СССР.
З верасня 1941 года — камандзір батальёна АМСБАПа НКУС СССР, прымаў удзел у бітве пад Масквой[2]. У сакавіку 1942 года ўзначаліў разведвальна-дыверсійную групу, пазней партызанскі атрад «Мясцовыя» пад псеўданімам «Градаў», які дзейнічаў у Мінскай вобласці, камандзір атрада да ліпеня 1944 года[2]. У 1943—1944 гадах сябра Мінскага падпольнага гаркама КП(б)Б.
У 1945 годзе працаваў у цэнтральным апараце НКДБ ў Маскве. У жніўні 1945 удзельнічаў у баявых аперацыях супраць Японіі, затым быў начальнікам аператыўнай групы НКДБ па ачыстцы тылу ад агентуры праціўніка ў Маньчжурыі[2].
Са снежня 1946 года — начальнік разведаддзела МДБ Літоўскай ССР. Удзельнічаў у барацьбе з ляснымі братамі. З 1958 года — у запасе.
Пахаваны ў Маскве на Увядзенскіх могілках (участак № 29).
Узнагароды
правіць- Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР ад 5 лістапада 1944 года «Аб прысваенні звання Героя Савецкага Саюза работнікам Народнага Камісарыята Дзяржаўнай Бяспекі СССР» за ўзорнае выкананне спецыяльных заданняў у тыле праціўніка і праяўленыя пры гэтым адвагу і геройства Ваўпшасаву Станіславу Аляксеевічу было прысвоена званне Героя Савецкага Саюза з уручэннем ордэна Леніна і медалі «Залатая Зорка» (№ 5115).
- Узнагароджаны чатырма ордэнамі Леніна, ордэнамі Чырвонага Сцяга, Айчыннай вайны 1- й і 2-й ступеняў, Працоўнага Чырвонага Сцяга і медалямі.
Памяць
правіцьІмем Станіслава Ваўпшасава названая вуліца ў Партызанскім раёне Мінска, усталяваная мемарыяльная дошка[2].
Сачыненні
правіць- Партизанская хроника. — М., 1961
- На разгневанной земле. Изд. 2-е. Минск, 1965
- На тревожных перекрёстках: Записки чекиста. — 3-е изд. — М.: Политиздат, 1988
Зноскі
Літаратура
правіць- Антонов В. С. Карпов В. Н. Разведчики … — М.: Мол. гвардия, 2004. ISBN 5-235-02711-6
- Попов А. Ю. НКВД и партизанское движение. — М.: ОЛМА-ПРЕСС, 2003. ISBN 5-224-04328-X
- Ваўша́саў Станіслаў аляксеевіч // Беларусь: энцыклапедычны даведнік / Рэдкал. Б. І. Сачанка (гал. рэд.) і інш.; Маст. М. В. Драко, А. М. Хількевіч. — Мн.: БелЭн, 1995. — С. 154. — 800 с. — 5 000 экз. — ISBN 985-11-0026-9.
Спасылкі
правіць- Станіслаў Аляксеевіч Ваўпшасаў на сайце «Героі краіны»
- Биография на сайте СВР России Архівавана 27 ліпеня 2010. (руск.)
- Биография на сайте hrono.ru (руск.)
- «Красноармеец, партизан, разведчик… И снова — партизан» (руск.)