Станіслаў Багушэвіч

(1751—1819) суддзя гродскі менскі, пасол на сойм

Станіслаў Багушэвіч-Мінькоўскі (1751, маёнтак Літва паблізу Івянца — 1819) — суддзя земскі менскі, палкоўнік каронных войскаў, пасол на Надзвычайны сойм 1773—1775 гадоў, суддзя гродскі менскі (зг. 1792).

Станіслаў Багушэвіч
Газдава
Газдава
пасол на Сойм Рэчы Паспалітай[d]
суддзя земскі менскі[d]
суддзя гродскі менскі[d]
лоўчы менскі[d]
з 21 кастрычніка 1786
Нараджэнне 1751[1]
Смерць 1819[1]
Месца пахавання
Род Багушэвічы[d]
Бацька Мікалай Багушэвіч Мінкоўскі[d]
Маці Феліцыяна з Быкоўскіх[d]
Жонка Тэрэза з Іваноўскіх[d]

Біяграфія

правіць

З вялікалітоўскага роду Багушэвічаў-Мінькоўскіх герба «Газдава», сын Міхала Мікалая Багушэвіча-Мінькоўскага і Феліцыяны Быкоўскай з Быкава герба «Грыф». Калі ў 1756 годзе бацьку забілі на менскім сойміку, апякунства над сям’ёй узяў блізкі сваяк Антоні Багушэвіч.

У 1773—1786 гг.— мінскі ротмістр, у 1786 г.— мінскі лоўчы, у 1787—1795 гг.— мінскі гродскі суддзя, капітан, харужы[2]. У 1773 годзе, адначасова з атрыманнем прывілею на ротмістра Менскага ваяводства, быў абраны паслом на Надзвычайны варшаўскі сойм 1773—1775 гадоў. Разам з іншымі пасламі-літвінамі — Тадэвушам Рэйтанам, Самуэлем Корсакам, Ігнацыем Куранецкім — выступаў на сойме супраць узурпацыі палякамі маршальскага жазла, самапрызначэння маршалкам Канфедэрацыі Адама Панінскага, супраць Канфедэрацыі, якая пазней зацвердзіла першы падзел Рэчы Паспалітай. Біскуп К. Солтык дабіўся для яго чына капітана каронных войскаў і хацеў ажаніць са сваёй пляменніцай, але Багушэвіч адмовіўся ад шлюбу.

У 1780 годзе каля Вільні на Станіслава Багушэвіча здзейснены напад. У 1784 і 1792 гадах абіраўся дэпутатам у Трыбунал ВКЛ.

У 1812 годзе ў Менску, пасля адступлення расійскіх войскаў, быў прызначаны камісарам у новаствораны 20-ты уланскі полк літоўскай кавалерыі, абраны паслом генеральнай Канфедэрацыі.

У апошнія гады жыцця адышоўшы ад грамадскіх спраў, шукаў суцяшэння ў рэлігіі.

Памёр у 1817 або 1819 годзе. Пахаваны ў івянецкім касцёле францысканцаў. Магіла не захавалася.

Сям’я

правіць

Быў жанаты на Тэрэзе з Іваноўскіх, старасцянцы мінскай[2]. Меў сямёра дзяцей, але ўсе памерлі раней за бацьку. Дачка Фаўстына была замужам за падкаморыем менскім Атаназіем Прушынскім, дзедзічам Ганусіна.

Зноскі

Літаратура

правіць