Станіслаў Баніфацы Юндзіл

(Пасля перасылкі з Станіслаў Баніфацый Юндзіл)

Станіслаў Баніфацы Юндзіл (польск.: Stanisław Bonifacy Jundziłł; 6 мая 1761, в. Ясенцы, Лідскі павет (цяпер Воранаўскі раён) — 15 красавіка 1847) — батанік, заолаг і прыродазнавец, адзін з першых даследчыкаў расліннага і жывёльнага свету Беларусі, доктар філасофіі і тэалогіі (1798), прафесар батанікі і заалогіі Віленскага ўніверсітэта, загадчык кафедры гісторыі прыроды[1].

Станіслаў Баніфацы Юндзіл
польск.: Stanisław Bonifacy Jundziłł
Ян Рустэм. Партрэт С. Юндзіла, 1822
Ян Рустэм. Партрэт С. Юндзіла, 1822
Дата нараджэння 6 мая 1761(1761-05-06)
Месца нараджэння
Дата смерці 15 красавіка 1847(1847-04-15) (85 гадоў)
Месца смерці
Месца пахавання
Грамадзянства
Бацька Бенядзікт Юндзіл[d]
Род дзейнасці батанік, выкладчык, філосаф, заолаг, энтамолаг, арнітолаг, біёлаг, каталіцкі святар
Навуковая сфера прыродазнаўства[d] і батаніка
Месца працы
Навуковая ступень доктар філасофіі і тэалогіі
Навуковае званне прафесар
Альма-матар
Член у
Узнагароды
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы
Сістэматык жывой прыроды
Аўтар найменняў шэрага батанічных таксонаў. У батанічнай (бінарнай) наменклатуры гэтыя назвы дапаўняюцца скарачэннем «S.B.Jundz.».
Спіс такіх таксонаў на сайце IPNI

Category:Stanisław Bonifacy Jundziłł на Вікісховішчы
Выявы на Вікісховішчы

Станіслаў Юндзіл — адзін з першых даследчыкаў расліннага і жывёльнага свету Беларусі; будучы тэолагам, у ліку першых тлумачыў працэсы жыцця з матэрыялістычных пазіцый[2].

Біяграфія

правіць
 
Уладзіслаў Валькевіч. Партрэт С. Юндзіла, да 1859

Паходжанне і адукацыя

правіць

Прадстаўнік шляхецкага роду Юндзілаў гербу «Лебедзь», сын Бенедыкта і Ружы з Даўгялаў.

Пачатковую адукацыю Станіслаў Баніфацы Юндзіл атрымаў у бацькоўскім доме ад хатніх настаўнікаў. Затым тры першыя класы скончыў у піярскім калегіуме ў Лідзе, тады юнак намерыўся пасвяціць сябе ў духоўны сан у ордэне піяраў. У Любяшоў на Валыні (Украіна) у 1777 ён прыехаў для праходжання ордэнскага навіцыяту. Атрымаўшы пасвячэнне на ксяндза, 2 гады настаўнічаў у піярскіх школах, спачатку ў Расенях, а потым у Вільні. У 1781-84 C. Б. Юндзіл працягвае вучобу ў Віленскай акадэміі, дзе вывучае філасофію, геалогію, фізіку, хімію, тэалогію. Яму давялося слухаць лекцыі па гісторыі прыроды ў запрошанага працаваць ва ўніверсітэт вядомага французскага вучонага, біёлага і ўрача Жана Эмануэля Жылібера, які першы пачаў сістэматычнае вывучэнне флоры і фаўны Вялікага Княства Літоўскага[1]. У 1781—1782 гадах Э. Жылібер выдаў 5-томную працу «Флора Літвы», да якой С. Юндзіл неаднойчы звяртаўся ў сваіх даследаваннях.

Праца ў піярскай школе

правіць
 
Партрэт невядомага мастака, каля 1850

У 1785 C. Б. Юндзіл адбывае ў Шчучын, дзе прыняў кіраўніцтва школай піяраў. Рэфармаваў у ёй выкладанне ў адпаведнасці з новым статутам Адукацыйнай камісіі, увёў курс батанікі і заклаў батанічны садок, пачаў ствараць навуковы гербарый мясцовай флоры. У выніку рэформ, праведзеных Юндзілам, Шчучынская школа ў хуткім часе стала адной з лепшых піярскіх школ.

У наступным годзе ён працягвае сваю выкладчыцкую працу ў Вільні ў піярскай школе, дзе выкладае логіку і метафізіку для яе вучняў. Але хутка ў выніку намаганняў уладальнікаў Шчучына Сцыпіёнаў, згадзіўся заняцца адукацыяй іх дзяцей, і таму перабраўся жыць у акадэмічныя сцены. Тут Юндзіл прыступіў да калекцыянавання насякомых і птушак, ён займаецца перакладамі, бярэ ў наваколлі Вільні, Ліды і Шчучына ўзоры мясцовых флоры і фаўны (сабраныя ім багатыя калекцыі загінулі ў час паўстання 1830-31).

Навуковая дзейнасць

правіць
 
Тытульная старонка «Opisanie roslin w prowincyi W. K. L. naturalnie rosnących według układu Linneusza»

З 1790 Юндзіл распачынае чытаць лекцыі па заалогіі і гісторыі прыроды ў піярскіх школах. Яго педагагічная дзейнасць ускладнялася адсутнасцю неабходнага дыдактычнага матэрыялу і падручнікаў. Гэта падштурхнула вучонага да складання адпаведных настаўленняў-дапаможнікаў, у якіх даў звесткі пра лекавыя расліны Беларусі, Літвы і Польшчы і іх выкарыстанне. Разам з настаўленнем быў створаны і навуковы трактат па батаніцы, бібліяграфічны нарыс. Другой і найбольш значнай працай стала «Апісанне літоўскіх раслін паводле сістэмы Лінея» (Вільня, 1811)[1], за якую кароль Станіслаў Аўгуст Панятоўскі ўзнагародзіў Юндзіла залатым медалём «Merentibus». Другі такі медаль Юндзіл атрымаў за даследванне «Аб саляных радовішчах і солі ў Стоклішках» (Вільня, 1792), якое ён прадставіў каралю разам з пробамі солі[1], атрыманай шляхам вымарожвання з вады.

 
Партрэт невядомага аўтара, 1835

У 1792 Станіслаў Баніфацы Юндзіл становіцца экстраардынарным прафесарам натуральнай гісторыі ў Галоўнай школе Вялікага княства Літоўскага (Віленскай акадэміі). Яму былі выдаткаваны сродкі на паездку за мяжу з мэтай удасканалення ў навуках. Юндзіл у Кракаве і Вене слухаў лекцыі па хіміі і мінералогіі, знаёміўся з аўстрыйскай флорай, пабываў у наваколлі Карпат. Затым вывучаць мінералогію паехаў ў Саксонію, дзе таксама знаёміўся з мясцовымі металургічнымі заводамі, наведаў Прагу, Дрэздэн і інш. У 1793 ён наведвае руднікі і горнымі заводы ў Венгрыі, вывучае досвед Венгерскай ветэрынарнай школы, на ўзор якой меў намер стварыць школу ў Вільні[2]. Але ў сувязі са змяненнем палітычных абставін, выкліканых трэцім падзелам Рэчы Паспалітай, вярнуцца своечасова Юндзілу ў Вільню не ўдалося. Застаўшыся ў Вене без матэрыяльных сродкаў, ён заняўся прыватнымі ўрокамі па батаніцы і мінералогіі, паралельна 2 гады вывучаў ветэрынарыю. У Вене Юндзіл заклаў сад лекавых раслін.

Толькі ў кастрычніку 1797 Юндзіл вяртаецца на пасаду экстраардынатарнага прафесара на кафедры натуральнай гісторыі ў Віленскай акадэміі, дзе і заставаўся да канца свайго жыцця. На ўзор убачаных у Еўропе ён заняўся ў 1799 арганізацыяй батанічнага саду, які ўзначальваў 27 год. Адначасова па даручэнні Адукацыйнай камісіі Юндзіл займаецца стварэннем кабінета гісторыі прыроды, экспанаты для якога між іншым паступілі з калекцый і ўзораў, падараваных Ж. Жыліберам, Г. Форстэрам  (руск.) і былым вялікім гетманам літоўскім М. Агінскім. Ужо ў 1801 кабінет пачаў працаваць. У ім былі выстаўлены і сістэматызаваны ўсякія дары і набыткі, атрыманыя ў розныя часы ад шматлікіх асоб. Некаторыя з іх трапілі ў кабінет не столькі па шчодрасці ахвярадаўцаў, колькі дзякуючы старанням Юндзіла. Яны і надалі кабінету матэрыяльную і навуковую вартасць. Апошнім і надта рэдкім набыткам для кабінета сталі дзве вялізныя глыбы метэарытнага жалеза, упаўшыя на Валыні.

У 1801 годзе, калі нашэсці саранчы сталі сапраўдным бедствам у паўднёвых раёнах краіны, вучоны-практык быў запрошаны для абмеркавання сродкаў ад пагрозы распаўсюджання насякомых. Ім былі распрацаваны метады знішчэння гэтага шкодніка, якія, размножаныя друкам, былі разасланы па ўсіх паветах. Матэрыялы выступлення былі надрукаваны пад назвай «Дысертацыя аб саранчы і спосабах яе знішчэння».

 
Ян Рустэм. Партрэт С. Юндзіла, 1822

Заслугі С. Б. Юндзіла былі прызнаныя сярод вучоных. У 1798 ён атрымаў ступень доктара філасофскіх навук, у 1800 — ступень доктара тэалогіі, з 1800 выконваў абавязкі цэнзара духоўнай літаратуры і гэтай справай займаўся два гады, у 1799 годзе выдаў кнігу «Прыкладная батаніка, ці звесткі аб уласцівасцях і ўжытку раслін у гандлі, эканоміцы, рукадзеллі, аб іх радзіме, размнажэнні і даглядзе»[1]. Юндзіл таксама займаўся выкладаннем у Акадэміі курсу мінералогіі. У 41 год (1802) ён атрымаў пасаду прафесара гісторыі прыроды, якую займаў да 1824, узначаліў аднайменную кафедру, заснаваную Жыліберам[1]. У 1804-05 у Варшаве выходзяць «Асновы батанікі» Юндзіла ў 2-х частках (2-е выд. ў 1818, 3-е — у 1829). А ў 1807 — «Кароткі курс заалогіі»[1] ў чатырох частках (2-е выд. — 1827). Гэтая праца ўжывалася ў якасці падручніка ўва ўсіх школах, падпарадкаваных Віленскаму ўніверсітэту, а таксама ў Варшаўскім герцагстве. Станіслаў Баніфацы па роду сваіх з’яўляўся сябрам многіх таварыстваў, у тым ліку Варшаўскага таварыства сяброў навукі (з 1801), Маскоўскага таварыства натуралістаў (з 1807), Сельскагаспадарчага таварыства ў Варшаве (з 1811), Пецярбургскага фармацэўтычнага таварыства. У 1805-06 быў сурэдактарам «Дзенніка Віленскага», дзе змяшчалася шмат артыкулаў самога Юндзіла. У 1810 дабраахвотна адмовіўся на карысць заняткаў навукай ад абрання і зацверджання віленскім кафедральным канонікам. У 1812 Аляксандр II, будучы ў Вільні, адарыў сваёй ласкай Юндзіла, а граф Румянцаў падараваў вучонаму бронзавы бюст Лінэя, які потым упрыгожыў батанічны сад.

Апошнія гады жыцця

правіць
 
Антоній Аляшчынскі  (руск.). Партрэт Станіслава Баніфацы Юндзіла, 1850
 
Надмагілле С. Юндзіла на Бернардынскіх могілках у Вільні

У 1824 ў 63-гадовым узросце Станіслаў Баніфацы Юндзіл пакідае працу ва ўніверсітэце ў сувязі з слабым здароўем. Апошнія гады жыцця ён часта друкаваў у перыёдыцы свае лісты, успаміны.

Пад псеўданімам Ваўрынец Кастрыца выдаваў сатырычны часопіс «Bibliafobia» («Бібліяфобія»). Пакінуў мемуары — каштоўную крыніцу з гісторыі Віленскага ўніверсітэта і культурнага жыцця Вялікага Княства Літоўскага[3].

На схіле дзён Юндзіл цалкам страціў зрок; пражыўшы 86 год, ён скончыў свой жыццёвы шлях. Пахаваны вучоны на могілках Бернардынскага касцёла ў Вільні[заўв 1].

Заўвагі

правіць
  1. У шматлікіх беларускіх энцаклапедычных выданнях, у т. л. у 11-м томе «Беларускай энцыклапедыі» (2000) гаворыцца, што ў в. Начы знаходзіцца магіла С. Б. Юндзіла, аднак мясцовым краязнаўцам яна невядомая. У кнізе «Wklad pijarow do nauki i kultury w Polsce XVII—XIX w.» змешчаны фотаздымак помніка на магіле С. Б. Юндзіла на Бернардынскіх могілках у Вільні.

Крыніцы

правіць
  1. а б в г д е ё Юндзилл Станислав Бонифаций // Биографический справочник. — Мн.: «Белорусская советская энциклопедия» имени Петруся Бровки, 1982. — Т. 5. — С. 711. — 737 с.
  2. а б Антось Савук. Паслядоўнік Лінэя: 240 год з дня нараджэння С. Б. Юндзіла // «Лідскі летапісец» № 14, 2000.
  3. Пазднякоў В. Юндзілы // Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (гал. рэд.) і інш.; маст. З. Э. Герасімовіч. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя, 2005. — Т. 2: Кадэцкі корпус — Яцкевіч. — С. 771. — 792 с. — ISBN 985-11-0378-0 (т. 2), ISBN 985-11-0315-2.

Літаратура

правіць
  • Беларусь: энцыклапедычны даведнік / Рэдкал. Б. І. Сачанка (гал. рэд.) і інш.; Маст. М. В. Драко, А. М. Хількевіч. — Мн.: БелЭн, 1995. — С. 783. — 800 с. — 5 000 экз. — ISBN 985-11-0026-9.
  • Мысліцелі і асветнікі Беларусі. Энцыклапедычны даведнік / Беларусь, Энцыклапедыя, Мн.; 1995;
  • Очерки истории науки и культуры Беларуси IX — начала XX в. / П. Т. Петриков, Д. В. Карев, А. А. Гусак и др. — Мн.: Наука и техника, 1996;
  • Палуцкая С. В., С. Б. Юндзіл: жыццё і творчасць; Славутыя людзі Воранаўшчыны. / Матэрыялы навукова-практычнай канферэнцыі ў в. Нача Воранаўскага раёна, Гродна — Нача, 1994;
  • Папко І. В. Педагагічная і навуковая дзейнасць М. Догеля, А. Доўгірда, К. Нарбута і С. Юндзіла ў Шчучыне./ Шчучыншчына: мінулае і сучаснасць: Матэрыялы навукова-практычнай краязнаўчай канферэнцыі, прысвечанай знакамітым людзям, помнікам гісторыі і культуры, гіста-рычным падзеям і мясцінам Шчучыншчыны. — Ліда: 1997;
  • А. Г. Юндзил, Станислав Бонифаций // Русский биографический словарь : в 25-ти томах. — СПб.М., 1896—1918. (руск.)
  • Юндзил, Станислав-Бонифаций // Энциклопедический словарь Брокгауза и Ефрона: В 86 томах (82 т. и 4 доп.) (руск.). — СПб., 1890—1907.

Спасылкі

правіць