Станіслаў Віктаравіч Марцэлеў
Станіслаў Віктаравіч Ма́рцэлеў (1 студзеня 1925, в. Шарыбаўка, Буда-Кашалёўскі раён, Гомельская вобласць — 22 верасня 2003) — беларускі гісторык культуры. Член-карэспандэнт Нацыянальнай АН Беларусі (1980), доктар гістарычных навук (1972), прафесар (1992). Заслужаны дзеяч навукі Рэспублікі Беларусь (2000).
Станіслаў Віктаравіч Марцэлеў | |
---|---|
Дата нараджэння | 1 студзеня 1925 ці 1925[1] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 2003[1] |
Грамадзянства | |
Дзеці | Уладзімір Станіслававіч Марцэлеў[d] |
Род дзейнасці | гісторык культуры, гісторык, выкладчык універсітэта |
Навуковая сфера | гісторыя[2] |
Месца працы | |
Навуковая ступень | доктар гістарычных навук (1972) |
Навуковае званне | |
Альма-матар | |
Партыя | |
Член у | |
Прэміі | |
Узнагароды |
Біяграфія
правіцьУдзельнік партызанскага руху ў Беларусі ў гады Вялікай Айчыннай вайны.
Скончыў у 1950 годзе БДУ і Рэспубліканскую партыйную школу пры ЦК КП(б)Б. 3 1953 года ў апараце ЦК КПБ: інструктар, загадчык сектара, намеснік загадчыка аддзела, з 1965 года загадчык аддзела культуры. У 1976—1994 гадах дырэктар Інстытута мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору (ІМЭФ) АН Беларусі. У 1980—1991 рэдактар навукова-метадычнага бюлетэня «Помнікі гісторыі і культуры Беларусі». 3 1994 саветнік пры дырэкцыі, з 1997 галоўны навуковы супрацоўнік ІМЭФ. 3 1996 года старшыня праўлення Беларускага добраахвотнага таварыства аховы помнікаў гісторыі і культуры.
Кандыдат у члены ЦК КПБ у 1966—1976 гадах, дэпутат Вярхоўнага Савета БССР у 1967—1980 гадах.
Навуковая дзейнасць
правіцьДаследаваў праблемы гісторыі і культуры Беларусі. Навуковыя працы прысвечаны гісторыі зараджэння ў Беларусі партыйна-савецкага друку, яго развіццю і ролі ў жыцці народа, гістарычнаму досведу і заканамернасцям развіцця беларускай культуры паслякастрычніцкага перыяду.
Аўтар больш за 300 навуковых прац, у тым ліку 9 манаграфій.
Галоўны рэдактар і адзін з аўтараў «Збору помнікаў гісторыі і культуры Беларусі» (т. 1 — 7, 1984—1988; Дзяржаўная прэмія БССР 1990), галоўны рэдактар і адзін з аўтараў «Гісторыі беларускага мастацтва» (т. 1—6, 1987—1994).
Узнагароды
правіцьУзнагароджаны ордэнамі Працоўнага Чырвонага Сцяга (1967, 1971, 1976), Айчыннай вайны I ступені (1985), «Знак Пашаны» (1962), медалямі. Дзяржаўная прэмія БССР (1990) за «Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі».
Творы
правіць- Печать Советской Белоруссии: (Ист. очерк). Мн., 1967.
- На путях строительства социализма: Печать Белоруссии в 1926—1937 гг. Мн., 1972.
- К духовному расцвету: Ист. опыт развития бел. сов. культуры. Мн., 1974.
- Художественная культура Белоруссии на современном этапе. Мн., 1978.
- Печать Белоруссии в период развитого социализма. Мн., 1982.
Зноскі
Літаратура
правіць- Марцэлеў Станіслаў Віктаравіч // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 10: Малайзія — Мугаджары / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2000. — Т. 10. — 544 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0169-9 (т. 10).
- Ма́рцэлеў Станіслаў Віктаравіч // Беларусь: энцыклапедычны даведнік / Рэдкал. Б. І. Сачанка (гал. рэд.) і інш.; Маст. М. В. Драко, А. М. Хількевіч. — Мн.: БелЭн, 1995. — С. 465—466. — 800 с. — 5 000 экз. — ISBN 985-11-0026-9.
Спасылкі
правіць- Памяцi вучонага. МАРЦЭЛЕЎ Станіслаў Віктаравіч
- Станіслаў Віктаравіч Марцэлеў у базе даных «История белорусской науки в лицах» Цэнтральнай навуковай бібліятэкі імя Якуба Коласа НАН Беларусі (руск.)