Станіслаў Вільгельм Радзівіл
Станіслаў Вільгельм Радзівіл (6 лютага 1880, Берлін — 28 красавіка 1920, у баі пад Малінам ва Украіне) — расійскі і польскі ваенны дзеяч.
Станіслаў Вільгельм Радзівіл | |
---|---|
польск.: Stanisław Wilhelm Radziwił | |
![]() | |
![]() Трубы | |
Нараджэнне |
6 лютага 1880[1] |
Смерць |
28 красавіка 1920[1] (40 гадоў) |
Месца пахавання | |
Род | Радзівілы |
Бацька | Антоні Вільгельм Радзівіл[2] |
Маці | Марыя дэ Кастэлян |
Жонка | Далорэс з Радзівілаў[d][3][2] |
Дзеці | Ганна з Радзівілаў[d][4][2] |
Бітвы | |
Узнагароды |
Біяграфія
правіцьЗ роду Радзівілаў. Сын Антонія Вільгельма.
Пасля смерці бацькі ў 1904 годзе стаў уладальнікам Давыд-Гарадоцкай ардынацыі, прыняў расійскае падданства. Стаў членам Мінскага таварыства сельскай гаспадаркі.
Удзельнік руска-японскай вайны 1904—1905 гадоў, 1-й сусветнай вайны. Пасля Лютаўскай рэвалюцыі (1917) добразычліва адносіўся да беларускага нацыянальнага руху. У сакавіку 1917 года вітаў з'езд беларускіх нацыянальных арганізацый. Адзін з заснавальнікаў польскай Нацыянальна-кансерватыўнай партыі ў Петраградзе (кастрычнік 1917), сакратар арганізацыі партыі ў Мінску. У лютым 1919 года ўступіў у 3-і полк уланаў у складзе Літоўска-беларускай дывізіі. Ад’ютант Вярхоўнага галоўнакамандуючага польскай арміяй Юзафа Пілсудскага. Загінуў у баі на Украіне.[5]
-
Юзаф Пілсудскі кладзе ордэн «Virtuti Militari» IV класа на саркафаг з рэшткамі князя Станіслава Радзівіла ў крыпце-пахавальні князёў Радзівілаў у Фарным касцёле Найсвяцейшага Божага Цела ў Нясвіжы падчас візіту Юзафа Пілсудскага ў Нясвіж на сустрэчу з віленскімі кансерватарамі (25.10.1926)
-
Некралог пра Станіслава Радзівіла ў газеце «Słowo» (№ 251), размешчаны пасля візіту Юзафа Пілсудскага ў Нясвіж на сустрэчу з віленскімі кансерватарамі (25.10.1926)
Зноскі
- ↑ а б Lundy D. R. Prince Stanislaw Radziwill // The Peerage Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ а б в Radziwiłłowie herbu Trąby — Warszawa: Archiwum Główne Akt Dawnych, Wydawnictwo DiG, 1996. — 67 с. — ISBN 83-85490-62-0
- ↑ (unspecified title) Праверана 7 жніўня 2020.
- ↑ Lundy D. R. The Peerage
- ↑ Деревня Маньковичи (Брестская область): Последний владелец, Кароль Радзивилл, после освобождения из большевицкого плена, уехал в ЮАР(недаступная спасылка)
Літаратура
правіць- Шышыгіна-Патоцкая, К. Нясвіж і Радзівілы / К. Шышыгіна-Патоцкая. — Мн.: Беларусь, 2007.
- Каралёнак У. Заснаванне Давыд-Гарадоцкай ардынацыі і сваяцкія сувязі яе ардынатаў // ? — С. ?.
- Список членов Минского общества сельского хозяйства . ... на 1 декабря 1914 года. — Типография Я. А. Гринблата, [1914?]. — 40 с.