Станіслаў Вінцэнтавіч Шыманоўскі

Станіслаў Вінцэнтавіч Шыманоўскі (1893, в. Данюшава, цяпер Смаргонскі раён, Гродзенская вобласць — восень 1920) — беларускі паэт.

Станіслаў Вінцэнтавіч Шыманоўскі
Асабістыя звесткі
Дата нараджэння 1893
Месца нараджэння
Дата смерці 1920
Грамадзянства
Прафесійная дзейнасць
Род дзейнасці паэт
Мова твораў беларуская

БіяграфіяПравіць

Нарадзіўся ў в. Данюшава Смаргонскага раёна Гродзенскай вобласці. Удзельнік Першай сусветнай вайны.

Вярнуўшыся ў 1918 на Радзіму, парабкаваў.

ТворчасцьПравіць

Друкаваўся з 1919 у газетах «Беларус», «Крыніца», часопісе «Рунь». У вершах «Скрыўджаная зямля», «Песня над магілай», «Голад» і іншых стварыў вобраз сваёй Радзімы, разбуранай падчас вайны і здушанай голадам. Селянін і рабочы — героі вершаў «Араты», «Гаспадары», «Жыў у няволі доўгі час мой бедны брат». Асобныя творы прасякнуты верай у абуджэнне народа («Зорка», «Усход сонца», «З нашага жыцця»). Запамінальныя малюнкі прыроды ў вершах «Усход сонца», «Зіма», «Хмызнякі». Мінорная танальнасць характэрна для інтымнай лірыкі («Жальба», «Шэрай гадзінай»). У ідэйна-творчым плане арыентаваўся на Я. Купалу.

Рукапісы вершаў Ш. зберагаюцца ў бібліятэцы АН Літвы.

Зноскі

ЛітаратураПравіць

  • Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш.. — Мн.: БелЭн, 2004. — Т. 18. Кн. 1: Дадатак: Шчытнікі — Яя. — 472 с. — ISBN 985-11-0295-4 (т. 18. Кн. 1), ISBN 985-11-0035-8.
  • Шыманоўскі Станіслаў. А.Ліс. 475 с. Асветнікі зямлі Беларускай : Энцыкл. Энцыкл. даведнік/ Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш.; Маст. У. М. Жук.- Мн., БелЭн, 2001.-496 с.: іл.