Станіслаў Канецпольскі

(1591—1646) кашталян кракаўскі, гетман вялікі каронны

Станіслаў Канецпольскі (польск.: Stanisław Koniecpolski; 1591, Канецпаль — 11 сакавіка 1646, Броды) — гетман вялікі каронны (1632—1646), гетман польны каронны (1618—1632), ваявода сандамірскі (1625—1633), кашталян кракаўскі (1633—1646), староста велюньскі (з 1607) і жарнаўскі (з 1611). Адзін з найбуйнейшых палкаводцаў свайго часу.

Станіслаў Канецпольскі
Stanisław Koniecpolski
Герб «Побуг»
Герб «Побуг»
Сцяг9-ы Гетман вялікі каронны
1632 — 1646
Папярэднік Станіслаў Жалкеўскі
Пераемнік Мікалай Патоцкі
Кашталян кракаўскі
1633 — 1646
Папярэднік Юрый Збаражскі
Пераемнік Якуб Сабескі
Нараджэнне не раней за 1590 і не пазней за 1594
  • невядома
Смерць 11 сакавіка 1646(1646-03-11)[1][2]
Род Канецпольскія[d][3]
Бацька Аляксандр Канецпольскі[d]
Маці Ганна са Срачыцкіх[d]
Жонка Катажына з Жалкеўскіх[d][3], Крысціна з Любамірскіх[d] і Соф’я з Апалінскіх[d][4]
Дзеці Аляксандр Канецпольскі[d][3]
Адукацыя
Званне генерал і ротмістр
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Біяграфія

правіць

Нарадзіўся ў перыяд 1590—1594 гадоў у мястэчку Канецпаль. Бацька — Аляксандр Канецпольскі (1555—1609), ваявода серадзкі, маці — Ганна Срочыцкая.

У юнацтве ўдзельнічаў у паходзе польска-літоўскага войска пад камандаваннем Уладзіслава Вазы і вялікага гетмана літоўскага Яна Караля Хадкевіча на Маскву. У 1615 годзе ажаніўся з Катажынай, дачкой гетмана Станіслава Жалкеўскага, у паходах якога прымаў удзел, у тым жа годзе стаў падстолім каронным. З красавіка 1618 — гетман польны каронны.

У 1620 годзе ў бітве пад Цацорай ў Малдавіі трапіў у палон да турак, з якога вызваліўся ў 1623 годзе.

Атрымаў начальства над войскамі, размешчанымі на Украіне, удзельнічаў у падаўленні казацка-сялянскага паўстання Жмайлы. Нанёс некалькі паражэнняў крымскім татарам.

Затым ваяваў са шведамі. Двойчы разбіў Густава II Адольфа, пад Гамерштэйнам (1627) і Тшцянай (1629). Быў дбайным прыхільнікам планаў караля Уладзіслава Вазы аб новай вялікай вайне з Турцыяй.

Сям’я

правіць

Быў жанаты тройчы: з 1615 года з Катажынай Жалкеўскай, дачкой вялікага гетмана кароннага Станіслава Жалкеўскага, а пасля яе смерці пры родах (1619) другі раз у 1620 годзе ажаніўся з Крысцінай Любамірскай (памерла ў 1645), дачкой старосты сандамірскага Себасцьяна Любамірскага, ад шлюбу з якой меў адзінага сына Аляксандра. У 1646 годзе пасля смерці сваёй другой жонкі і за два месяцы да ўласнай — з Соф’яй Людвікай Апалінскай (памерла ў 1657), дачкой ваяводы пазнаньскага Пятра Апалінскага.

Сын ад 2-га шлюбу — Аляксандр Канецпольскі (1620—1659) — займаў шэраг дзяржаўных пасад Рэчы Паспалітай, быў харунжым вялікім каронным і ваяводам сандамірскім.

Зноскі

Літаратура

правіць

Спасылкі

правіць