Адкрыць галоўнае меню

Станіслаў Кот (польск.: Stanisław Kot; 22 кастрычніка 1885, Руда, Жэшаўскае ваяводства, Польшча — 26 снежня 1975) — польскі гісторык культуры, палітычны дзеяч. Правадзейны член Польскай АН (1928).

Станіслаў Кот
польск.: Stanisław Kot
Stanisław Kot 1933.jpg
Дата нараджэння 22 кастрычніка 1885(1885-10-22)[1][2]
Месца нараджэння
Дата смерці 26 снежня 1975(1975-12-26)[1][2] (90 гадоў)
Месца смерці
Грамадзянства
Род дзейнасці гісторык, дыпламат, палітык
Месца працы
Альма-матар
Партыя
Commons-logo.svg Станіслаў Кот на Вікісховішчы

Вучыўся ў Львоўскім універсітэце. У 1912-14 даследаваў архівы і бібліятэкі ў Заходняй Еўропе. У 1920-23 прафесар Кракаўскага ўніверсітэта, пазбаўлены кафедры з-за пратэсту супраць арышту кіраўнікоў «Цэнтралева» (гл. Саюз абароны правоў і свабоды народа). Член партыі «Стронніцтво людовэ», з 1933 уваходзіў у склад яе кіраўніцтва. У 1939 выехаў у Францыю, адзін з блізкіх супрацоўнікаў ген. У. Сікорскага. У верасні 1941 — ліпені 1942 пасол Польшчы ў СССР (удзельнічаў у перагаворах У. Сікорскага з І. Сталіным), у 1942-43 дзяржаўны міністр урада Польшчы на Блізкім Усходзе, у 1943 міністр інфармацыі, у 1945-49 пасол у Італіі. Застаўся ў эміграцыі, жыў пераважна ў Парыжы. 3 1955 старшыня партыі «Польске стронніцтво людовэ» (Польская народная партыя) у замежжы.

Даследаваў гісторыю палітычнай і грамадскай думкі Рэчы Паспалітай, яе культурныя сувязі з краінамі Еўропы. Заснавальнік выдання «Рэфармацыя ў Польшчы» (т. 1—8, 1921-39). Аўтар мемуараў.

БібліяграфіяПравіць

  • Rzeczpospolita Polska w literaturze politycznej Zachodu. Kraków, 1919;
  • Andrzej Frycz Modrzewski: Studium z dziejów kultury polskiej wieku XVI. 2 wyd. Kraków, 1922;
  • Ideologia polityczna i społeczna Braci Polskich zwanych arianami. Warzawa, 1932;
  • Historia wychowania. T. l—2. 2 wyd. Lwów, 1933;
  • Listy z Rosji do gen. Sikorskiego. Londyn, 1955;
  • Rozmowy z Kremlem. Londyn, 1959;
  • Jerzy Niemirycz: W 300-lecie ugody hadziackiej. Paryż, 1960;
  • Polska Złotego Wieku a Europa. Warszawa, 1987.
  • 1,0 1,1 data.bnf.fr: платформа адкрытых дадзеных — 2011. Праверана 10 кастрычніка 2015.
  • 2,0 2,1 Stanisław Kot // SNAC — 2010. Праверана 9 кастрычніка 2017.