Станіслаў Ксаверый Прушынскі
Станіслаў Ксаверый Прушынскі (польск.: Stanisław Ksawery Prószyński; каля 1768 — 24 красавіка 1813, маёнтак Лошыца[1]) — ураднік Вялікага Княства Літоўскага.
Станіслаў Ксаверый Прушынскі | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
| |||||||
|
|||||||
|
|||||||
Нараджэнне | каля 1768 | ||||||
Смерць |
24 красавіка 1813 |
||||||
Месца пахавання | |||||||
Род | Прушынскія | ||||||
Бацька | Антоній Прушынскі[d] | ||||||
Маці | Багуміла з Грабоўскіх[d] | ||||||
Жонка | Ганна з Сямашкаў[d] | ||||||
Дзеці | Станіслава Тэкля з Прушынскіх[d], Яўстах Прушынскі і Фелікс Раймунд Прушынскі | ||||||
Узнагароды |
Біяграфія
правіцьПрадстаўнік старажытнага шляхецкага роду Прушынскіх герба «Любіч». Нарадзіўся каля 1768 года ў сям’і Антонія Прушынскага, падкаморыя менскага[1].
Падкаморы менскі (1775), дэпутат і пісар Галоўнага Трыбунала ВКЛ у 1789—1790 гг., з 1792 года ротмістр 29-й харугвы 2-й (пяцігорскай) брыгады нацыянальнай кавалерыі войскаў ВКЛ[1].
Кавалер Ордэна Св. Станіслава[1].
Памёр 24 красавіка 1813 года ў маёнтку Лошыца, пахаваны там жа[1].
Сям’я
правіцьУ шлюбе з Ганнай з Сямашкаў (каля 1770 — 31 мая 1820, двор Лошыца, пахавана ў маёнтку Новы Двор), дачкой Андрэя Сямашкі (да 1741—1777)[1]. Дзеці[1]:
- Яўстах (каля 1798 — 4 сакавіка 1877), мінскі губернскі маршалак шляхты. Не пакінуў нашчадкаў;
- Людвіг Ірыней (26 жніўня 1796, двор Лошыца — пасля 1820). Не пакінуў нашчадкаў;
- Прот Фелікс Раймунд (1799, маёнтак Лошыца — 19 студзеня 1849, Гент, Бельгія), удзельнік паўстання 1830—1831 гадоў, падпалкоўнік бельгійскіх войскаў (1832). Не пакінуў нашчадства;
- Станіслава (пам. пасля 19 кастрычніка 1827), якая пабралася шлюбам 26 лютага 1818 у Лошыцы з Янам Віктаравічам Любанскім (каля 1772 — пасля 19 кастрычніка 1827), уладальнікам маёнтка Любань Вілейскага павета.
Маёнткі
правіцьВалодаў маёнткамі Новы Двор, Трасцянец і Лошыца ў Менскім ваяводстве Вялікага Княства Літоўскага, а пазней у Мінскім павеце Мінскай губерні Расійскай імперыі.
Крыніцы
правіць- ↑ а б в г д е ё ПРОШИНСКИЙ (ПРУШИНСКИЙ) Евстафий Станиславович // Минские губернаторы, вице-губернаторы и губернские предводители дворянства (1793-1917) : биографический справочник / сост. Ю.Н. Снапковский; редкол.: В.И. Адамушко [и др.]. — Минск: Беларусь, 2016. — 398 с. — ISBN 978-985-01-1200-2.