Станіслаў Кішка (біскуп жамойцкі)
(Пасля перасылкі з Станіслаў Кішка, біскуп жамойцкі)
Станіслаў Кішка (каля 1577 — 17 лютага 1626) — рэлігійны дзеяч Вялікага Княства Літоўскага.
Станіслаў Кішка | ||
![]() | ||
![]() Герб «Дуброва» | ||
| ||
---|---|---|
1618 — 1626 | ||
Папярэднік | Мікалай Пац | |
Пераемнік | Абрагам Война | |
Дзейнасць | каталіцкі прэсвітар | |
Веравызнанне | Каталіцкая Царква | |
Нараджэнне | каля 1577 | |
Смерць | 17 лютага 1626 | |
Род | Кішкі | |
Бацька | Станіслаў Кішка | |
Маці | Альжбета Сапега | |
Жонка | Соф'я Канстанцыя Зяновіч | |
Дзеці | няма |
Нарадзіўся ў пратэстанцкай сям'і. У маладосці ажаніўся з Соф'яй Канстанцыяй Зяновіч, дачкой берасцейскага ваяводы Крыштафа Зяновіча, які таксама падтрымліваў рэфармацыю. Аднак каля 1608 года Станіслаў развёўся з жонкай (яна потым паўторна выйшла за Аляксандра Слушку), перайшоў у каталіцтва і стаў манахам.
Вялікі рэферэндар літоўскі з 1615, біскуп жамойцкі з 1618. Дзеяч контррэфармацыі (у ліку вернутых ім у каталіцтва быў і яго глуханямы ад нараджэння бацька).
Яго братам быў вялікі літоўскі гетман Януш Кішка.
КрыніцыПравіць
- Думін С. Кішкі // Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (гал. рэд.) і інш.; маст. З. Э. Герасімовіч. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя, 2005. — Т. 2: Кадэцкі корпус — Яцкевіч. — С. 101. — 792 с. — ISBN 985-11-0378-0 (т. 2), ISBN 985-11-0315-2.