Станіслаў Кішка (гетман літоўскі)

вялікі гетман літоўскі

Станіслаў Пятровіч Кішка (? — 1513 або 1514) — дзяржаўны і ваенны дзеяч Вялікага княства Літоўскага, намеснік смаленскі (1500—1503), вялікі гетман літоўскі (1503—1507), вялікі маршалак літоўскі (з 1512).

Станіслаў Кішка
Stanisłaŭ Kiška. Станіслаў Кішка (XVII).jpg
Станіслаў Кішка
Герб «Дуброва»
Герб «Дуброва»
гетман вялікі літоўскі
1503 — 1507
Папярэднік Станіслаў Янавіч Кезгайла
Пераемнік Канстанцін Іванавіч Астрожскі
ваявода смаленскі
1500 — 1503
маршалак вялікі літоўскі
з 1512
Нараджэнне 1513
Смерць 1514
Род Кішкі
Бацька Пётр Струміла[d]
Жонка 1) з роду Кучукаў
2) Соф'я з Мантыгірдавічаў
Дзеці ад першага шлюбу:
Барбара '
ад другога шлюбу:
Ганна, Пётр
Дзейнасць дыпламат

БіяграфіяПравіць

З магнацкага роду Кішкаў герба «Дуброва», сын Пятрашкі Страмілы. Атрымаў мянушку «Кішка», ад якой пайшло прозвішча роду.

Займаў шэраг дзяржаўных пасад, у тым ліку падстолія (1487—1488), стольніка літоўскага (1491), намесніка лідскага (з 1493). Удзельнічаў у пасольстве ў Маскву наконт шлюбу дачкі маскоўскага гаспадара Івана III Алены з вялікім князем Аляксандрам.

У 1496 браў удзел у выправе караля Яна Ольбрахта на малдаўскага гаспадара, дзе з уласным аддзелам разбіў татараў пад Брацлавам. У 1499 атрымаў пасаду намесніка смаленскага, распачаў умацаванне горада. У чэрвені 1502 кіраваў абаронай Смаленска ад маскоўскіх войскаў. У 1503 разбіў татараў у бітве каля Прыпяці. У тым жа годзе стаў вялікім гетманам, заставаўся ім да 1507, калі з маскоўскага палону вярнуўся Канстанцін Астрожскі. У 1506 браў удзел у бітве пад Клецкам.

З 1508 года быў старостам гарадзенскім. У 1508 і 1511 удзельнічаў у камісіі па размежаванні Вялікага Княства Літоўскага і Каралеўства Польскага ў Мазовіі. Каля 1512 стаў маршалкам земскім.

Другі раз ажаніўся з дачкой ваяводы троцкага Пятра Мантыгірдавіча Белага Соф’яй, ад якой меў сына Пятра і дачку Ганну (жонка Яна Радзівіла, кашталяна троцкага, пазней Станіслава Кезгайлы, старосты жамойцкага). У спадчыну ад згаслага роду Мантыгірдавічаў атрымаў маёнткі Нясвіж, Алыка і Лахва, якія праз шлюб дачкі Ганны перайшлі ў род Радзівілаў.

КрыніцыПравіць

Зноскі

СпасылкіПравіць