Стані́слаў Мікала́йчык (польск.: Stanisław Mikołajczyk; 18 ліпеня 1901, Гольстэргаўзен, Германія — 13 снежня 1966) — польскі палітычны і дзяржаўны дзеяч.

Станіслаў Мікалайчык
польск.: Stanisław Mikołajczyk
Mikolajczyk.jpg
 
Партыя
Дзейнасць палітык
Веравызнанне каталіцтва
Нараджэнне 18 ліпеня 1901(1901-07-18)[1][2][3]
Смерць 13 снежня 1966(1966-12-13)[4][5][…] (65 гадоў)
 
Узнагароды
Medal of Victory and Freedom 1945 кавалер Вялікага крыжа ордэна Адраджэння Польшчы залаты крыж Заслугі

Біяграфічныя звесткіПравіць

Удзельнік Велікапольскага паўстання (1918) супраць прускага панавання, савецка-польскай вайны (1920). У 1920—31 член партыі Польске стронніцтва людовэ — «Пяст» (у 1930—31 член Галоўнай рады), у 1931—39 член Галоўнай рады партыі Стронніцтва людовэ. Адзін з заснавальнікаў (1927) Велікапольскага Саюза сялянскай моладзі. Дэпугат сейма (1930—35). За кіраўніцтва сялянскай забастоўкай у 1937 быў зняволены. У 2-ю сусветную вайну ўдзельнік вераснёўскай кампаніі (1939). Пазней у эміграцыі. У 1940—43 віцэ-прэм'ер, у 1943—44 прэм'ер-міністр польскага эмігранцкага ўрада. 3 1946 віцэ-прэм'ер і міністр земляробства кааліцыйнага Часовага ўрада нацыянальнага адзінства. У 1945 заснаваў партыю Польскае строннінтва людовэ (ПСЛ, у 1945—47 яе старшыня). Дэпутат Краёвай рады нарадовай (1945—47), сейма (1947). Арганізатар легальнай антыкамуністычнай апазіцыі ў Польшчы. Пад пагрозай арышту выехаў у ЗША. У 1947—66 старшыня ПСЛ у эміграцыі. Аўтар успамінаў «Згвалтаваная Польшча» (1948), прысвечаных падзеям 1939—47 гадоў.

Зноскі

  1. Stanislaw Mikolajczyk // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. Stanislaw Mikolajczyk // GeneaStar
  3. Stanisław Mikołajczyk // Internetowy Polski Słownik Biograficzny
  4. Миколайчик Станислав // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохорова — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 27 верасня 2015.
  5. Bibliothèque nationale de France data.bnf.fr: платформа адкрытых дадзеных — 2011. Праверана 10 кастрычніка 2015.
  6. Stanisław Mikołajczyk // SNAC — 2010. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  7. Миколайчик Станислав // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохорова — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 28 верасня 2015.

ЛітаратураПравіць