Станіслаў Міхайлавіч Лукашэвіч

Станісла́ў Міха́йлавіч Лукашэ́віч (7 лютага 1935, в. Валоўшчына Мінскага раёна, БССР — 20 снежня 2011, Мінск) — старшыня Мінскага гарадскога выканаўчага камітэта са жніўня 1977 года па студзень 1980 года.

Станіслаў Міхайлавіч Лукашэвіч
Сцяг Старшыня Мінскага гарадскога выканаўчага камітэта Сцяг
жнівень 1977 — студзень 1980
Кіраўнік урада Ціхан Кісялёў
Аляксандр Аксёнаў
Папярэднік Генадзь Барташэвіч
Пераемнік Георгій Таразевіч
Нараджэнне 7 лютага 1935(1935-02-07)
Смерць 2011
Партыя
Адукацыя
Узнагароды
Ордэн «Знак Пашаны»
Медаль «У азнаменаванне 100-годдзя з дня нараджэння Уладзіміра Ільіча Леніна»
Медаль «У азнаменаванне 100-годдзя з дня нараджэння Уладзіміра Ільіча Леніна»

Біяграфія правіць

Скончыў Беларускі політэхнічны інстытут (сучасны БНТУ) у 1983 годзе.

Працоўную дзейнасць пачаў у 1956 годзе тэхнікам праектнага інстытута «Белгіпраторф». Працаваў на будоўлях Мінска. Быў сакратаром Мінскага гаркама КПБ.

У 19771980 гадах — старшыня выканкама Мінскага гарадскога Савета народных дэпутатаў.

3 1980 па 1992 год — намеснік міністра мантажных і спецыяльных будаўнічых работ БССР.

З 1992 па 1994 год — намеснік кіраўніка канцэрна «Белбудмантаж».

З 1994 па 1998 год — намеснік кіраўніка дзяржаўнага канцэрна «Белмантажспецбуд».

З 1998 года па 2011 год Станіслаў Міхайлавіч працаваў у закрытым акцыянерным таварыстве «Інвест-сістэм», узначальваючы ў апошнія гады Савет дырэктараў гэтага прадпрыемства.

Зноскі

Спасылкі правіць