Станіслаў Нарбут
Станіслаў Нарбут (4 мая 1853, б. маёнтак Шаўры Лідскага павета, цяпер Воранаўскі раён — 11 сакавіка 1926) — беларускі урач, вучоны-медык, мецэнат, сын Тэадора Нарбута.
Станіслаў Нарбут | |
---|---|
![]() | |
Дата нараджэння | 4 мая 1853 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 11 сакавіка 1926 (72 гады) |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Бацька | Тэадор Нарбут |
Род дзейнасці | навуковец |
Навуковая сфера | медыцына |
Альма-матар | |
Узнагароды | |
![]() |
БіяграфіяПравіць
Нарадзіўся 4 мая 1853 года ў б. маёнтку Шаўры Лідскага павета Віленскай губерні (цяпер Воранаўскі раён). Скончыў 1-ю віленскую класічную гімназію (1871), з 1872 года вучыўся ў Баварскім універсітэце ў Мюнхене, выключаўся за ўдзел у хваляваннях, заплаціў буйны штраф. Абараніў дысертацыю аб каўтуне на ступень доктара хірургіі і акушэрства (7.08.1879). У 1891 годзе скончыў Дэрпцкі ўніверсітэт, атрымаў дыплом лекара.
З 1904 года на пасадзе ўрача Нова-Аляксандраўскага павета. Жыў у Браславе, дзе на ўласныя сродкі збудаваў бальніцу. У Першую сусветную вайну ўзначальваў лазарэт на Паўночна-Заходнім фронце, цяжка паранены, часткова ампутаваная нага. У 1919 годзе вяртаецца да лячэбнай практыкі.
Памёр 11 сакавіка 1926 года. Пахаваны на Замкавай гары ў Браславе. У 1927 годзе на сродкі, сабраныя жыхарамі, яму пабудаваны помнік.
Зноскі
- ↑ http://www.radzima.org/be/object/4577.html Праверана 17 чэрвеня 2020.
- ↑ http://www.braslav-star.by/2016/03/%D0%BF%D0%B0%D0%BC%D1%8F%D1%86%D1%96-%D1%81%D0%BB%D0%B0%D1%9E%D0%BD%D0%B0%D0%B3%D0%B0-%D0%BB%D0%B5%D0%BA%D0%B0%D1%80%D0%B0/ Праверана 17 чэрвеня 2020.
- ↑ http://naszaslowa.by/wp-content/uploads/2014/05/letapisets62ii.pdf Праверана 17 чэрвеня 2020.
- ↑ http://vlib.by/PRIDVINIE-11/BRASLAV/Monuments-BRASLAV-6-5.htm
- ↑ (unspecified title) Праверана 17 чэрвеня 2020.
- ↑ Беларуская Вікіпедыя (тарашкевіца) — 2004.
- ↑ https://www.geni.com/people/Stanislaw-Ostyk-Narbutt-h-Tr%C4%85by/6000000070851606337
ЛітаратураПравіць
- Шэршань Г. Станіслаў Нарбут: 160 гадоў з дня нараджэння // Лідскі летапісец. № 2(62). 2013.