Станіслаў Аўгуст Панятоўскі

(Пасля перасылкі з Станіслаў Панятоўскі)

Станіслаў Антоній Аўгуст Панятоўскі, Аўгуст IV (17 студзеня 1732, Воўчын — 12 лютага 1798, Санкт-Пецярбург) — дзяржаўны і палітычны дзеяч Рэчы Паспалітай, апошні кароль польскі і вялікі князь літоўскі (17641795).

Станіслаў II Аўгуст Панятоўскі
Stanislaw II August Poniatowski
Stanisław August Poniatowski coronation robes.jpg
Coat of Arms of Stanislaus II August of Poland.png
Сцяг Кароль польскі і вялікі князь літоўскі
1764 — 25 лістапада 1795
Каранацыя 25 лістапада 1764
Папярэднік Аўгуст III
Пераемнік тытул скасаваны
Нараджэнне 17 студзеня 1732(1732-01-17)[1][2][…]
Смерць 12 лютага 1798(1798-02-12)[1][2][…] (66 гадоў)
Месца пахавання
Род Панятоўскія
Імя пры нараджэнні польск.: Stanisław Antoni Poniatowski
Бацька Станіслаў Панятоўскі
Маці Канстанцыя з Чартарыйскіх[d]
Дзеці мерк. Міхал Грабоўскі, мерк. Ізабела з Грабоўскіх[d], Станіслаў Грабоўскі[d], Ганна Пятроўна[d], Міхал Ціхоцкі[d], Казімір Грабоўскі[d], Станіслаў Грабоўскі[d][5] і Канстанцыя з Грабоўскіх[d]
Веравызнанне каталік
Член у
Дзейнасць дыпламат, ваенны
Аўтограф Signature of Stanisław August Poniatowski.PNG
Манаграма Манаграма
Узнагароды
Commons-logo.svg Станіслаў Аўгуст Панятоўскі на Вікісховішчы

У 1764 абраны каралём польскім і вялікім князем літоўскім пры падтрымцы Расіі. Але вакол новага караля згуртаваліся магнаты і шляхта, якія жадалі адраджэння Рэчы Паспалітай. Пры Панятоўскім паступова праводзіліся эканамічныя рэформы: адчыняліся мануфактуры, будаваліся каналы, наладжваліся кірмашы, падтрымліваўся гандаль. Каб соймы не зрываліся праз права liberum veto, яны праводзіліся як канфедэрацыйныя. Гэта не задавальняла Расію і Прусію, у 1767 пры іх падтрымцы пратэстанцкая і праваслаўная шляхта (дысідэнты) утварылі Торуньскую і Слуцкую канфедэрацыі, якія запатрабавалі ўраўнавання сваіх правоў з каталікамі. Пад ціскам Расіі вальны сойм у 1768 прыняў рашэнне аб ураўнаванні правоў дысідэнтаў. У адказ каталіцкая шляхта стварыла Барскую канфедэрацыю і пачала рокаш. Паўстанне канфедэратаў было падаўлена ў 1771 расійскімі войскамі, а ў 1772 Расія, Прусія і Аўстра-Венгрыя падпісалі дамову аб першым падзеле Рэчы Паспалітай.

Рэформы працягваліся — Чатырохгадовы сойм (1788—1791) прыняў Канстытуцыю. Канстытуцыя ліквідавала падзел Рэчы Паспалітай на ВКЛ і Каралеўства Польскае, аб’ядноўваючы іх ва ўнітарную дзяржаву, улада караля рабілася спадчыннай. Польская мова аб’яўлялася адзінай дзяржаўнай мовай, а каталіцтва — адзінай дзяржаўнай рэлігіяй. Пры захаванні шляхецкіх праў, палепшылася становішча прыгонных сялян, гарады атрымалі прадстаўніцтва ў сойме, касавалася права liberum veto, магнацкія войскі ўваходзілі ў склад дзяржаўнага войска. Была створана Адукацыйная камісія.

Прыняцце Канстытуцыі было кепска сустрэта ў суседніх дзяржавах. Расійская імператрыца Кацярына II лічыла яе небяспечнай, і ў 1792 годзе была створана Таргавіцкая канфедэрацыя, якая пры падтрымцы расійскіх войскаў выступіла супраць Канстытуцыі. У 1793 годзе адбыўся другі падзел Рэчы Паспалітай. У склад Расіі ўвайшла тэрыторыя Цэнтральнай Беларусі, Канстытуцыя 1791 года была скасавана, а ў 1793 годзе апошні сойм Рэчы Паспалітай у Гародні прыняў новую Канстытуцыю, якая захоўвала федэрацыйны лад дзяржавы і ўзнаўляла выбарнасць караля.

24 сакавіка 1794 года ў Польшчы пачалося патрыятычнае паўстанне, якое ўзначаліў генерал Тадэвуш Касцюшка. У красавіку паўстанне пачалося і ў ВКЛ, дзе яго ўзначальваў Якуб Ясінскі. У ВКЛ былі ўведзеныя расійскія войскі. Адначасовае змаганне з Расіяй, Прусіяй і Аўстрыяй сталі прычынай няўдачы паўстання. У кастрычніку 1795 адбыўся апошні, трэці падзел Рэчы Паспалітай, якая з гэтага часу спыніла існаванне. Станіслаў Аўгуст выракся стальца, жыў у Санкт-Пецярбургу.

Памёр у 1798 у Санкт-Пецярбургу, дзе і быў пахаваны. У 1938 годзе быў перанесены ў пахавальню воўчынскага касцёла Святога Станіслава, у 1994 у варшаўскі кафедральны касцёл.

Зноскі

  1. 1,0 1,1 Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #119095777 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 9 красавіка 2014.
  2. 2,0 2,1 Stanisław August Poniatowski // SNAC — 2010. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. 3,0 3,1 Stanislaus II August Poniatowski // RKDartists Праверана 9 кастрычніка 2017.
  4. Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #119095777 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 30 снежня 2014.
  5. Lundy D. R. The Peerage
  6. List of Royal Society Fellows 1660-2007Лонданскае каралеўскае таварыства. — С. 287.

ЛітаратураПравіць

  • Беларуская энцыклапедыя. Т. 15. — Мн., 2002.
  • Беларусь: энцыкл. давед. — Мн., 1995. — С. 557, 683.
  • Мысліцелі і асветнікі Беларусі: энцыкл. даведнік. — Мн., 1995.
  • Саўчук А. Кніга Станіслава Аўгуста Панятоўскага // Гістарычны Альманах. Том 8’2003;
  • Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. Т. 6. Кн. 1. — Мн., 2001. — С. 401.

СпасылкіПравіць