Станіслаў Панятоўскі (сын Казіміра)
Станіслаў Панятоўскі (23 лістапада 1754, Варшава — 13 лютага 1833, Фларэнцыя) — дзяржаўны дзеяч Вялікага Княства Літоўскага, Рэчы Паспалітай. Падскарбі вялікі літоўскі (1784—1791), генерал-лейтэнант, шэф пешай коннай гвардыі.
Станіслаў Панятоўскі | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
Stanisław Poniatowski | |||||||
![]() Станіслаў Панятоўскі. А. Каўфман, 1788 | |||||||
Герб «Цёлак» | |||||||
|
|||||||
Папярэднік | Міхал Бжастоўскі | ||||||
Пераемнік | Людвік Тышкевіч | ||||||
Нараджэнне |
23 лістапада 1754 |
||||||
Смерць |
13 лютага 1833[2][1] (78 гадоў) |
||||||
Род | Панятоўскія | ||||||
Бацька | Казімір Панятоўскі[d][3] | ||||||
Маці | Апалонія з Устшыцкіх[d] | ||||||
Жонка | Касандра Лючы | ||||||
Дзеці | Юзаф Міхал Панятоўскі[d][3] | ||||||
Член у | |||||||
Дзейнасць | палітык, землекарыстанне, дыпламат, мецэнат, калекцыянер, бібліяфіл | ||||||
Узнагароды | |||||||
![]() |
Трымаў Падольскае, Багуслаўскае і Канеўскае староствы.
БіяграфіяПравіць
Прадстаўнік шляхецкага роду Панятоўскіх герба «Цёлак», сын Казіміра і Апалоніі з Устшыцкіх, пляменнік караля Станіслава Аўгуста Панятоўскага.
Выхоўваўся ў пансіёне італьянскіх манахаў-тэатынаў. У 1771 наведаў Лондан, у 1772 вучыўся ў Кембрыджскім універсітэце.
Уваходзіў у склад Адукацыйнай камісіі, праводзіў перамовы з расійскай імператрыцай Кацярынай II. Пазней пасяліўся на Украіне, дзе збудаваў шэраг прадпрыемстваў і правёў зямельную рэформу.
Быў паслядоўным прыхільнікам пераходу да спадчыннай манархіі ў Рэчы Паспалітай. Па прыняцці Канстытуцыі 3 мая (1791) выехаў у Аўстрыю, потым Італію.
Ад сувязі з Касандрай Лючы меў узаконеных сыноў, якія атрымалі тытул князёў дзі Монтэ Ратонда (1847), а ў Аўстрыі тытул князёў Панятоўскіх (1850). Нашчадкі аселі ў Францыі і ўвайшлі ў склад французскай арыстакратыі.
Зноскі
- ↑ а б в http://tnk.krakow.pl/czlonkowie/poniatowski-stanislaw/ Праверана 30 жніўня 2022.
- ↑ Bibliothèque nationale de France Stanisław Poniatowski // data.bnf.fr: платформа адкрытых даных — 2011.
- ↑ а б Lundy D. R. The Peerage
ЛітаратураПравіць
- Грыцкевіч А. Панятоўскія // Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (гал. рэд.) і інш.; маст. З. Э. Герасімовіч. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя, 2005. — Т. 2: Кадэцкі корпус — Яцкевіч. — С. 397. — 792 с. — ISBN 985-11-0378-0 (т. 2), ISBN 985-11-0315-2.