Станіслаў Сак

(XV ст.) староста дубінкаўскі

Сак, у хрышчэнні Станіслаў (XIV ст. — пасля 20 студзеня 1433) — літоўскі баярын, староста дубінскі (1433).

Станіслаў Сак
Помян
Помян
Нараджэнне XIV стагоддзе
Смерць не раней за 1433
Род Саковічы
Дзеці Андрэй Саковіч[1], Васька Саковіч[d][2], Станька Саковіч[d][3], Пётр Саковіч[d][2], Федзька Саковіч[d][3], Алехна Саковіч[d][1] і Ян Саковіч[d][3]

Біяграфія

правіць

На Гарадзельскай уніі прыняў герб «Помян»[4]. Да акта ўніі прыклаў пячатку, якая ідэнтыфікуе яго хрысціянскае імя Станіслаў. Надпіс на абадку пячаткі:

  † 𝖘𝖙𝖆𝖓𝖎𝖘𝖑𝖆𝖎 ∵ . . 𝖘 ∵ 𝖘𝖆𝖐 ∵  

Родапачынальнік роду Саковічаў герба «Помян». Напэўна, сваяком Сака быў Ян Даўгірд, бо таксама ўжываў герб «Помян» і выступаў сведкам данацыі Андрэя Саковіча Віленскай кафедры ў 1434 годзе[5].

Валодаў Немянчынам[4].

Падчас грамадзянскай вайны (1432—1435) быў прыхільнікам вялікага князя літоўскага Свідрыгайлы, як сведка 15 мая 1432 года ў Скірстымоні падпісаў яго дагавор з Тэўтонскім ордэнам[4].

Пячаткі

правіць

Паводле[6]:

  • Андрэй — ваявода троцкі (1459—1465), намеснік полацкі (1444—1458), намеснік смаленскі (1440).
  • Васко (Васіль) (? — каля 1473) — 25 ліпеня 1444 года разам з жонкай, дачкой і іншымі (не названымі) дзецьмі зрабіў ахвяраванне віленскім францысканцам[7]. Жонка — Мілохна[8].
  • Алехна — староста бельскі (1477—1481)
  • Івашка (Ян) — староста вількейскі (1451), маршалак гаспадарскі (1472)
  • Станька (Станіслаў) — меў бенефецыйныя ўладанні ў Боліне і Уле, атрыманыя ад Жыгімонта Кейстутавіча і Казіміра Ягелончыка[9]. Жонка — Васька.
  • Пётр — староста ковенскі (1447), напэўна ўпамінаецца як Vako у час паездкі да магістра Ордэна ў пачатку 1447 года[10].
  • Федзька — згадваецца адзіны раз паміж 1441—1443 гадамі, калі атрымаў людзей ад вялікага князя Казіміра Ягелончыка[11]. Магчыма, староста бельскі ў 1439 годзе[12].

Крыніцы

правіць
  1. а б Пятраўскас Р. Літоўская знаць у канцы XIV—XV ст.: Склад — структура — улада — 2 — Смаленск: 2014. — С. 292, 293. — 386 с. — ISBN 978-5-00076-015-4
  2. а б Пятраўскас Р. Літоўская знаць у канцы XIV—XV ст.: Склад — структура — улада — 2 — Смаленск: 2014. — С. 292, 294. — 386 с. — ISBN 978-5-00076-015-4
  3. а б в Пятраўскас Р. Літоўская знаць у канцы XIV—XV ст.: Склад — структура — улада — 2 — Смаленск: 2014. — С. 292, 295. — 386 с. — ISBN 978-5-00076-015-4
  4. а б в Semkowicz, W. O litewskich rodach bojarskich zbratanych ze szlachtą polską w Horodle 1413 r. // Rocznik Polskiego Towarzystwa Heraldycznego we Lwowie. 1926—1927. T. VIII. — Kraków: Polskie Towarzystwo Heraldyczne we Lwowie, 1928. — S. 230.
  5. Kodeks dyplomatyczny katedry i diecezji wileńskiej = Codex diplomaticus ecclesiae cathedralis necnon Dioeceseos Vilnensis. — T. 1. (1387—1507). Wydali Jan Fijałek i Władysław Semkowicz. — Kraków, 1948. — S. 150.
  6. Kelma, E. Ród Sakowiczów i jego majętności w XV i pierwszej połowie XVI wieku // Lituano-Slavica Posnaniensia. Studia Historica. — T. 3. — Poznań, 1989. — S. 156—156.
  7. Kodeks dyplomatyczny katedry i diecezji wileńskiej = Codex diplomaticus ecclesiae cathedralis necnon Dioeceseos Vilnensis. — T. 1. (1387—1507). Wydali Jan Fijałek i Władysław Semkowicz. — Kraków, 1948. — S. 203.
  8. Пятраўскас, Р. Літоўская знаць у канцы XIV—XV ст.: Склад — структура — улада / Р. Пятраўскас; пер. з літоўскай мовы А. Мікус. — Смаленск: Інбелкульт, 2014. — 386 с. — С. 294. — ISBN 978-5-00076-015-4.
  9. Lietuvos Metrika. Knyga Nr. 3, 1440—1498. Užrašymų knyga 3 = Lithuanian Metrica. Book of inscriptions 3, 1440—1498 = Литовская Метрика. Книга записей 3 / [parengė Lina Anužytė ir Algirdas Baliulis]; Lietuvos istorijos institutas. — Vilnius: Žara, 1998. — 161, [5] p. — P. 29, 44. — ISBN 9986-34-026-8.
  10. Liv-, Esth- und Curländisches Urkundenbuch nebst Regesten / Hrsg. von F. G. von Bunge. — Riga, Moskau, 1896. — S. 200—201
  11. Lietuvos Metrika. Knyga Nr. 3, 1440—1498. Užrašymų knyga 3 = Lithuanian Metrica. Book of inscriptions 3, 1440—1498 = Литовская Метрика. Книга записей 3 / [parengė Lina Anužytė ir Algirdas Baliulis]; Lietuvos istorijos institutas. — Vilnius: Žara, 1998. — 161, [5] p. — P. 68. — ISBN 9986-34-026-8.
  12. Szybkowski, S. [Recenzija] / Sobiesław Szybkowski // Zapiski Historyczne. — 2005. — T. 70. — Z. 4. — S. 158.

Літаратура

правіць