Станіслаў Сяргеевіч Атрашкевіч

беларускі футбаліст

Станіслаў Атрашкевіч (нар. 22 кастрычніка 2002, Мінск) — беларускі футбаліст, паўабаронца дзяржынскага «Арсенала».

Футбол
Станіслаў Атрашкевіч
Поўнае імя Станіслаў Сяргеевіч Атрашкевіч
Нарадзіўся 22 кастрычніка 2002(2002-10-22)[1] (21 год)
Грамадзянства  Беларусь
Рост 181 см
Вага 68 кг[1]
Пазіцыя паўабаронца
Інфармацыя пра клуб
Клуб Беларусь Арсенал
Нумар 80
Клубная кар’ера[* 1]
2020—2023 Беларусь Іслач (Мінскі раён) 3 (0)
2022   Беларусь Арсенал (Дзяржынск) 9 (0)
2023   Беларусь Смаргонь 12 (0)
2024— Беларусь Арсенал (Дзяржынск)
  1. Колькасць гульняў і галоў за прафесійны клуб лічыцца толькі для розных ліг нацыянальных чэмпіянатаў, адкарэктавана станам на 29 лютага 2024.

Клубная кар’ера правіць

Выхаванец юнацкай школы «Іслачы», з лета 2020 года пачаў выступаць за дубль клуба, а ў наступным годзе стаў прыцягвацца і да асноўнай каманды. 23 чэрвеня 2021 года дэбютаваў у асноўнай камандзе «Іслачы», выйшаўшы на замену ў другім тайме матча Кубка Беларусі з гомельскім «Лакаматывам» (3:3, па пенальці 2:4). У ліпені 2021 года падпісаў першы прафесійны кантракт з клубам да лета 2024 года[2]. 25 ліпеня 2021 дэбютаваў у Вышэйшай лізе, выйшаўшы на замену ў канцы сустрэчы са «Смаргонню» (2:1). У далейшым працягваў выступаць за дубль.

У ліпені 2022 года быў аддадзены ў арэнду ў дзяржынскі «Арсенал»[3], дзе неўзабаве замацаваўся ў стартавым складзе. Па заканчэнні сезона 2022 вярнуўся з арэнды ў «Іслач»[4].

У сакавіку 2023 года пасля прагляду далучыўся да «Смаргоні» на правах арэнды[5]. У снежні 2023 года па заканчэнні арэнды вярнуўся ў «Іслач»[6], а ў студзені 2024 года разарваў кантракт з прысталічным клубам[7].

У лютым 2024 года стаў іграком дзяржынскага «Арсенала»[8].

Статыстыка выступленняў правіць

Сезон Дывізіён Клуб Краіна Матчы Галы
2020 дубль Іслач   16 0
2021 Д1 Іслач   1 0
2022 (1) Д1 Іслач   2 0
2022 (2) Д1 Арсенал   9 0
2023 Д1 Смаргонь   12 0

Крыніцы правіць

  1. а б в https://fcisloch.by/player.asp?id=Stanislav-Atrashkevich-251
  2. Станислав Атрашкевич подписал первый профессиональный контракт (руск.). Афіцыйны сайт «Іслачы» (9 ліпеня 2021). Праверана 29 лютага 2024.
  3. "Арсенал" арендовал полузащитника "Ислочи" (руск.). football.by (21 ліпеня 2022). Праверана 29 лютага 2024.
  4. Футбол. В "Ислочь" вернулись пять игроков (руск.)(недаступная спасылка). pressball.by (19 снежня 2022). Архівавана з першакрыніцы 19 снежня 2022. Праверана 19 снежня 2022.
  5. "Ислочь" отдала Атрашкевича в аренду "Сморгони" (руск.). football.by (2 сакавіка 2023). Праверана 29 лютага 2024.
  6. Атрашкевич вернулся в "Ислочь" из аренды в "Сморгони" (руск.). football.by (20 снежня 2023). Праверана 29 лютага 2024.
  7. «Ислочь» и Станислав Атрашкевич прекратили сотрудничество (руск.). Афіцыйны сайт «Іслачы» (22 студзеня 2024). Праверана 29 лютага 2024.
  8. Станислав Атрашкевич возвратился в "Арсенал" (руск.). football.by (27 лютага 2024). Праверана 29 лютага 2024.