Станіслаў Сяргеевіч Сазановіч

беларускі футбаліст

Станіслаў Сазановіч (нар. 6 сакавіка 1992) — беларускі футбаліст, абаронца.

Футбол
Станіслаў Сазановіч
Агульная інфармацыя
Поўнае імя Станіслаў Сяргеевіч Сазановіч
Нарадзіўся 6 сакавіка 1992(1992-03-06)[1] (32 гады)
Грамадзянства  Беларусь
Рост 183 см
Вага 75 кг[2]
Пазіцыя абаронца
Інфармацыя пра клуб
Клуб няма
Клубная кар’ера[* 1]
2010 Беларусь Зорка-БДУ (Мінск) 10 (0)
2010   Беларусь Гомель 9 (1)
2011—2017 Беларусь Гомель 105 (1)
2012   Беларусь Ведрыч-97 (Рэчыца) 25 (1)
2014   Беларусь Нафтан (Наваполацк) 5 (0)
2018 Беларусь Смалявічы 19 (1)
2019—2020 Беларусь Гарадзея 38 (1)
2020 Беларусь Белшына (Бабруйск) 6 (1)
2021—2022 Беларусь Арсенал (Дзяржынск) 57 (6)
Нацыянальная зборная[* 2]
2008—2009 Беларусь Беларусь (да 17) 4 (0)
2012—2013 Беларусь Беларусь (да 21) 12 (1)
  1. Колькасць гульняў і галоў за прафесійны клуб лічыцца толькі для розных ліг нацыянальных чэмпіянатаў, адкарэктавана станам на 2 красавіка 2023.
  2. Колькасць гульняў і галоў за нацыянальную зборную ў афіцыйных матчах, адкарэктавана станам на 20 лістапада 2013

Клубная кар’ера правіць

Пачаў кар’еру ў мінскай «Зорцы-БДУ», дзе быў іграком асновы. Улетку 2010 года перайшоў у арэнду ў «Гомель», які на той час гуляў у Першай лізе. Па заканчэнні сезона 2010 быў выкуплены гомельскім клубам. У 2011 годзе гуляў за дубль «Гомеля», а сезон 2012 правёў у арэндзе ў рэчыцкім «Ведрычы-97», дзе быў іграком асновы.

У сезоне 2013 вярнуўся з арэнды і стаў іграком асновы «Гомеля». Звычайна гуляў на пазіцыі левага абаронцы, дзе чаргаваўся з Сяргеем Кандрацьевым.

У студзені 2014 года быў аддадзены ў арэнду ў наваполацкі «Нафтан»[3]. У «Нафтане» гуляў галоўным чынам за дубль, за аснову згуляў у 5 матчах, дзе найчасцей выкарыстоўваўся на пазіцыі правага паўабаронцы.

У ліпені 2014 года вярнуўся ў «Гомель»[4]. Неўзабаве замацаваўся ў складзе ў якасці асноўнага правага абаронцы. У снежні 2014 года падоўжыў кантракт з гамяльчанамі[5]. Па выніках сезона 2015 «Гомель» зноў апынуўся ў Першай лізе, тым не менш Станіслаў паўторна падоўжыў пагадненне з клубам[6] і па выніках сезона 2016 дапамог яму вярнуцца ў эліту. У сезоне 2017 заставаўся асноўным правым абаронцам каманды ў Вышэйшай лізе.

У студзені 2018 года пакінуў «Гомель»[7] і неўзабаве далучыўся да складу дэбютаната беларускай Вышэйшай лігі — клуба «Смалявічы»[8]. Стаў іграком стартавага складу, у жніўні і верасні 2018 года не гуляў з-за траўмы.

У снежні 2018 года падпісаў кантракт з «Гарадзеяй»[9], дзе замацаваўся ў асноўным складзе. У верасні 2020 года перайшоў у бабруйскую «Белшыну»[10], дзе таксама стаў іграком асновы. У снежні 2020 па заканчэнні кантракта пакінуў бабруйскі клуб[11].

У пачатку 2021 года трэніраваўся з «Крумкачамі», аднак у выніку ў сакавіку папоўніў склад дзяржынскага «Арсенала»[12]. Замацаваўся ў стартавым складзе каманды, дапамог ёй па выніках сезона 2021 выйсці ў Вышэйшую лігу. Па заканчэнні сезона 2022 пакінуў клуб.

Міжнародная кар’ера правіць

Выступаў за моладзевую зборную Беларусі.

Дасягненні правіць

Статыстыка выступленняў правіць

Сезон Дывізіён Клуб Краіна Матчы Галы
2010 (1) Д3 Зорка-БДУ   10 0
2010 (2) Д2 Гомель   9 1
2011 дубль Гомель   30 3
2012 Д2 Ведрыч-97   25 1
2013 Д1 Гомель   19 0
2014 (1) Д1 Нафтан   5 0
2014 (2) Д1 Гомель   12 0
2015 Д1 Гомель   22 0
2016 Д2 Гомель   23 1
2017 Д1 Гомель   29 0
2018 Д1 Смалявічы   19 1
2019 Д1 Гарадзея   22 1
2020 (1) Д1 Гарадзея   16 0
2020 (2) Д1 Белшына   6 1
2021 Д2 Арсенал   30 4
2022 Д1 Арсенал   27 2

Зноскі