Станіслаў Уладзіслававіч Ельскі
(пам. 1829) маршалак шляхты Ігуменскага павета
Станіслаў Уладзіслававіч Ельскі (польск.: Stanisław Jelski; ? — 3 студзеня 1829, Хойнікі) — ураднік і дзяржаўны службовец.
Станіслаў Уладзіслававіч Ельскі | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
| |||||||
|
|||||||
Смерць | 3 студзеня 1829[1] | ||||||
Род | Ельскія | ||||||
Бацька | Уладзіслаў Ельскі | ||||||
Маці | Алена з Бжастоўскіх[d] | ||||||
Жонка | Роза з Прозараў[d] | ||||||
Дзеці | Караль Станіслававіч Ельскі[d] | ||||||
Званне | палкоўнік войскаў літоўскіх[d] | ||||||
Узнагароды |
Біяграфія
правіцьПаходзіў са шляхецкага роду Ельскіх герба «Пелеш». Нарадзіўся ў сям’і Уладзіслава (пам. да 18 лютага 1772) і Алены з Брастоўскіх, дачкі пісара літоўскага[2] Юзафа Бжастоўскага.
Паручнік пяцігорскі, палкоўнік войскаў літоўскіх, падкаморы старадубскі. Атрымаў ад брата Францішка маёнтак Нянькава (1780)[2].
Узнагароды
правіцьКавалер ордэна Св. Станіслава (1786)[2].
Сям’я
правіцьМеў дзяцей:
- Юзаф Казімір Віктар Аляксандр (ахрышчаны 26.02.1786). Падпалкоўнік войскаў расійскіх.
- Караль Іаахім Ваўрынец (ахрышчаны 05.07.1788). Харужы павятовы ігуменскі.
- Зыгмунт.
Зноскі
- ↑ https://www.ipsb.nina.gov.pl/a/biografia/stanislaw-jelski-h-pielesz
- ↑ а б в г 1. Ельскія герба «Пелеш» // Гербоўнік беларускай шляхты.. — Мінск. — С. 24.
- ↑ Паводле іншых звестак — 1795—1797
- ↑ Бойко Дм. А. Предводители Дворянства всех наместничеств, губерний, областей, уездов и округов Российской Империи. 1767–1917 гг. — Запорожье, 2022. — 3316(2) с.: ил., XXXVI л. ил.
Літаратура
правіць- 1. Ельскія герба «Пелеш» // Гербоўнік беларускай шляхты.. — Мінск. — С. 23-24.