Станіслаў Шаптыцкі

генерал, міністр абароны Польскай Рэспублікі
(Пасля перасылкі з Станіслаў Шэптыцкі)

Станісла́ў Шапты́цкі (польск.: Stanisław Maria Jan Szeptycki[3], 3 лістапада 1867, в. Прылбычы, каля Яварава — 9 кастрычніка 1950, в. Карчына, Падкарпацкае ваяводства) — польскі ваенны, граф, генерал Аўстра-венгерскай арміі, генерал броні Войска Польскага.

Станіслаў Шаптыцкі
Дата нараджэння 3 студзеня 1867(1867-01-03)
Месца нараджэння
Дата смерці 9 кастрычніка 1950(1950-10-09)[1] (83 гады)
Месца смерці
Бацька Jan Kanty Szeptycki[d]
Маці Zofia Szeptycka[d]
Жонка Марыя Юзафіна з Сапегаў[d][2]
Альма-матар
Грамадзянства
Род войскаў Аўстра-Венгерская армія
Званне генерал броні[d]
Бітвы/войны
Узнагароды і званні
ордэн Святога Станіслава 2 ступені Ордэн Жалезнай кароны Military Merit Cross Ордэн Жалезнай кароны Order of St. Sava ордэн Зоркі Румыніі Order of the Crown (Prussia) камандор ордэна Ганаровага Легіёна кавалер ордэна Ганаровага Легіёна крыж Свабоды ваенны ордэн Лачплэсіса Крыж Храбрых залаты крыж Заслугі камандор з зоркай ордэна Адраджэння Польшчы камандор ордэна Адраджэння Польшчы камандорскі крыж ордэна Virtuti Militari сярэбраны крыж ордэна Virtuti Militari
Жалезны крыж
медаль «10-годдзе здабыцця незалежнасці» медаль «Удзельніку вайны 1918—1921» ордэн Святога Станіслава Вайсковы крыж Карла
Аўтограф Выява аўтографа
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы
Польскае войска на чале з ген. Шаптыцкага вяртаецца ў Катавіцы, 22 чэрвеня 1922 г.
Памятная табліца ген. Станіслава Шаптыцкага (1867—1950) на Пляцы Пілсудскага ў Варшаве

Біяграфія правіць

Сям’я і маладосць правіць

Быў сынам графа Яна Канты Шаптыцкага (1836—1912) і Соф'і Шаптыцкай (1837—1904). 7 чэрвеня 1906 ажаніўся з княжной Марыяй Языфінай Сапегай (1884—1917). Другі раз ажаніўся 4 студзеня 1925 са Станіславай Алізар (1899—1977)[4]. У 1885 годзе скончыў з адзнакай Гімназію імя Яна III Сабескага ў Кракаве.

Служба ў аўстра-венгерскай арміі правіць

У 1885 годзе пачаў вучыцца ў аддзеле артылерыі Тэхнічнай ваеннай акадэміі ў Мёдлінгу. Скончыў Акадэмію ў 1888 годзе ў званні падпаручніка. Распачаў службу ў 3-й дывізіі палявой артылерыі ў Ярославе. У 1890 годзе быў накіраваны ў Вышэйшую конную школу (Reitlehren institut) у Вене, па заканчэнні якой у 1892 годзе як выкладчык коннай язды быў накіраваны ў 10-ю брыгаду палявой артылерыі ў Пшэмыслі ў званні паручніка. Служыў там да 1894, калі паступіў у Акадэмію Генеральнага штаба. Скончыў яе ў 1896 годзе і стаў ад’ютантам 53-й брыгады пяхоты ў Кошыцах.

У 1897 накіраваны ў 27-ю дывізію пяхоты ў Кошыцах. У 1898 атрымаў званне капітана артылерыі і накіраваны ў 18 полк палявой артылерыі на пасаду камандзіра батарэі. У 1900 годзе атрымаў званне капітана Генеральнага штаба і накіраваны ў 12-ю дывізію пяхоты ў Кракаве. у 1903 годзе пераведзены ў 1-ю дывізію кавалерыі ў Кракаве. У 1904—1905 ваенны аташэ ў расійскім штабе ў Маньчжурыі. На руска-японскай вайне быў 20 месяцаў. Пасля вяртання здаў іспыт на званне маёра генеральнага штаба і прызначаны камандзірам штаба 3-й дывізіі кавалерыі ў Вене. З 1909 камандаваў дывізіёнам у 1-м палку палявой артылерыі ў Кракаве. 1 мая 1911 года стаў падпалкоўнікам генеральнага штаба. У 1911—1914 служыў ваенным аташэ ў Рыме. 1 мая 1914 стаў палкоўнікам генеральнага штаба.

Першая сусветная вайна правіць

Спачатку служыў у Аперацыйным аддзеле Галоўнага камандавання, а з 24 верасня 1914 да лістапада 1915 на пасадзе шэфа штабу II Корпусу аўстрыйскага на расійскім фронце. Тады сутыкаецца з Польскімі легіёнамі, якія ўваходзілі ў склад II Корпусу. З лістапада 1915 камандаваў XXX Брагадай палявой артылерыі, а ў чэрвені 1916 па ўласнай просьбе пераведзены ў Польскі Легіён. З ліпеня 1916 да кастрычніка 1916 камандуючы III Брагады Польскіх легіянераў, пасля да красавіка 1917 камендант усіх Легіёнаў на чале якіх 1 снежня 1916 года ўвайшоў у Варшаву. Зняты з пасады ў красавіку 1917 года з-за падтрымкі прапольскай пазіцыі, якая была прызнана шкоднай для Цэнтральных дзяржаў. Да лютага 1918 года люблінскі генеральны губернатар (выступіў супраць аддання Холмшчыны Украіне згодна Брэсцкага дагавора). З чэрвеня а кастрычніка 1918, на італьянскім фронце, кіраваў 85 Брыгадай пяхоты ландверу. З кастрычніка 1918 года кіраваў падначаленымі немцам Польскімі ўзброенымі сіламі. 5 лістапада 1918 звольнены з аўстрыйскай арміі.

Служба ў польскім войску правіць

У Польскае войска ўступіў 1 лістапада 1918 года. 4 лістапада 1918 прызначаны генералам дывізіі і генеральным збройным інспектрам. Таксама яму перадалі камандаванне ўсімі аддзеламі Войска Польскага на абшарах былой Аўстра-Венгрыі, а таксама той часткі Галіччыны, якая знаходзілася пад польскай уладай[5].

16 лістапада 1918 года Юзаф Пілсудскі прызначыў яго кіраўніком Генеральнага штаба. Выконваў гэтыя функцыі да 13 сакавіка 1919 года, калі на яго ўласную просьбу ўзначаліў Літоўска-Беларускую дывізію. 28 красавіка 1919 года стаў камандуючым Літоўска-Беларускага фронту.

Згодна з загадам Пілсудскага ад 7 сакавіка 1920 года збройныя сілы на ўсходзе былі падзелены на пяць армій. Генерал Шаптыцкі перастаў быць камандуючым Літоўска-беларускага фронту, а ўзначаліў 4 армію, якая змагалася на ўчастку Палесся і Бярэзіны.

21 красавіка 1920 года Пілсудскі зацвердзіў яго ў званні генерала броні[6].

Падчас вайны 1920 г. камандаваў 4 Арімяй. з 17 мая 1920 года абавязкі камандуючага арміяй сумяшчаў з функцыяй камандуючага «Фронту ген. Шаптыцкага» ў склад якога ўваходзілі тры арміі (1, 4 і 7). 5 ліпеня 1920 года стаў камандуючым Паўночна-ўсходняга фронту, а абавязкі камандуючага 4 Арміі перадаў генералу Леанарду Скерскаму. На гэтай пасадзе кіраваў баямі да 30 ліпеня 1020 года. 1 жніўня вымушаны быў пакінуць пасаду з-за цяжкай хваробы (крываўка) і непаразумення з Пілсудскім.

Пасля перамір'я атрымаў пасаду Інспектра 4 арміі ў Кракаве. У 1922 годзе Камандываў аддзеламі Войска Польскага, якія займалі частку Сілезіі, што была прызнана за Польшчай.

31 мая 1922 года ў Кракаве дэлегацыя віленскай гарадскога савета на чале з бурмістрам Вітольдам Банкоўскім надаў генералу ганаровае грамадзянства горада Вільні «з прызнання яго заслугаў, падчас вызвалення г. Вільні ад бальшавіцкай навалы»[7].

13 чэрвеня 1923 года прэзідэнт Польшчы Станіслаў Вайцяхоўскі прызначыў яго Міністрам ваенных спраў[8]. 4 жніўня 1923 года загадам № 126 прызначыў Свята польскага жаўнера.

15 снежня 1923 года прэзідэнт Польшчы Станіслаў Вайцехоўскі, «прыслухоўваючыся да паданай яму просьбы аб адстаўцы, звольніў» Шаптыцкага з пасады кіраўніка Міністэрства ваенных спраў і «адначасова паручыў далей выконваць ранейшыя функцыі ажно да часу прызначэння пераемніка». Гэта адбылося 19 снежня 1923 года, калі пасаду міністра заняў генерал броні Казімір Сасноўскі[9]. Пасля звальнення Шаптыцкі вярнаўся на пасаду інспектра 4 Арміі ў Кракаве. З 24 лістапада 1922 быў членам Капітулы ордэну Virtuti Militari. Падчас майскага перавароту названы прэзідэнтам Вайцехоўскім камандуючым войскмі вернымі ўраду па-за сталіцай. 10 чэрвеня 1926 года Прэзідэнт Польшчы Ігнацы Масціцкі, «беручы пад увагу просьбу» генерала, звольніў яго са становішча інспектра 4 Арміі ў Кракаве[10]. Ад 30 чэрвеня 1926 пайшоў у адстаўку[11].

Па заканчэнні другой сусветнай вайны ва ўзросце 78 гадоў быў прыняты на службу ў Войска Польскае, пасля адпраўлены ў адстаўку і прызначаны на пасаду старшыні Галоўнай управы Польскага Чырвонага крыжа. Займаў гэту пасаду ў 1946—1950 гг.

Пахаваны на могілках у вёсцы Карчына каля Кросна, якой быў апошнім уласнікам.

Выдаў працу: Літоўска-беларускі фронт 10.3.1919-30.7.1920 (1925).

Званні правіць

Шаптыцкі і беларускі рух правіць

Пасля заняцця Менска польскім войскам у 1919 годзе ад імя Шаптыцкага па-беларуску і па-польску была выдадзена адозва на насельніцтва[12].

У 1920 годзе Станіслаў Шаптыцкі выратаваў жыццё беларускаму палітыку Тамашу Грыбу, калі яго хацелі расстраляць па загаду дэфензывы. Шаптыцкі пазваніў Люцыяну Красуцкаму, шэфу дэфензывы II аддзела Галоўнага камандавання, і сказаў, што за галаву Грыба той адказвае сваёй галавой. Красуцкі адказаў, што няхай заўтра расстраляюць яго, але сёння ўночы ён расстраляе Грыба. Пасля чаго быў зняты з пасады загадам Шаптыцкага[13].

Янка Купала ў сваёй паэме «Барысаў» гэдак згадваў польскага генерала:

  Генерал Шаптыцкі,

Праклятае славы –
Выпраўляў жалезам
Свой банкет крывавы.
Але да сканання
Яму не ўдалося
Спапяліць ідэю,
Як наша калоссе.
Генерал Шаптыцкі,
Найяснейшы пане!
Ўжо твой бот жандарскі
Болей тут не стане.
Янка Купала
паэма «Барысаў»

 

Памяць правіць

У міжваенны час галоўная вуліца ў Баранавічах была названа ў гонар Шаптыцкага (цяпер Савецкая), які двойчы адбіваў горад ад бальшавікоў. У пінскай флатыліі адзін з караблёў меў назву «Генерал Шаптыцкі»[14]

Зноскі

  1. Stanisław Szeptycki // Internetowy Polski Słownik Biograficzny
  2. Гісторыя Сапегаў : жыццяпісы, маёнткі, фундацыіМн.: Віктар Хурсік, 2017. — С. 112. — 586 с. — ISBN 978-985-7025-75-6
  3. http://www.sejm-wielki.pl/b/cz.I007732
  4. Станіслаў Лаза «Czy wiesz kto to jest?», Wydawnictwo Głównej Księgarni Wojskowej, Варшава, 1938, с. 720
  5. Dziennik Rozporządzeń Ministerstwa Spraw Wojskowych Nr 3 z 04.11.1918 r.
  6. Dziennik Personalny Ministerstwa Spraw Wojskowych Nr 16 z 3 maja 1920 roku, poz. 476.
  7. Gen. Szeptycki honorowym obywatelem Wilna, «Polska Zbrojna» Nr 144 ад 31 траўян 1922, с. 1.
  8. Dziennik Personalny Ministerstwa Spraw Wojskowych Nr 39 ад 20 чэрвеня 1923 года, s. 397.
  9. Dziennik Personalny Ministerstwa Spraw Wojskowych Nr 1 ад 10 студзеня 1924 года, с. 707—708.
  10. Dziennik Personalny Ministerstwa Spraw Wojskowych Nr 24 ад 23 чэрвеня 1926, ст. 187.
  11. Dziennik Personalny Ministerstwa Spraw Wojskowych Nr 26 ад 6 ліпеня 1926, ст. 207.
  12. Кароткі нарыс беларускага пытання, Мінск, 2009, с.81
  13. Паўліна Мядзёлка «Сцежкамі жыцця», Полымя, 1993 №5, с.194-195
  14. Трагедыя пінскіх маракоў, Ігар Мельнікаў

Спасылкі правіць