Станіслаў Эдуардавіч Драгун
Станіслаў Драгун (нар. 4 чэрвеня 1988, Мінск) — беларускі футбаліст, паўабаронца барысаўскага БАТЭ. Ігрок нацыянальнай зборнай Беларусі (2011—2020).
![]() | ||||||||||||||||||||||
Агульная інфармацыя | ||||||||||||||||||||||
Поўнае імя | Станіслаў Эдуардавіч Драгун | |||||||||||||||||||||
Нарадзіўся |
4 чэрвеня 1988[1][2][3] (34 гады) |
|||||||||||||||||||||
Грамадзянства |
![]() |
|||||||||||||||||||||
Рост | 182 см | |||||||||||||||||||||
Вага | 76 кг[4] | |||||||||||||||||||||
Пазіцыя | паўабаронца | |||||||||||||||||||||
Інфармацыя пра клуб | ||||||||||||||||||||||
Клуб |
![]() |
|||||||||||||||||||||
Нумар | 8 | |||||||||||||||||||||
Клубная кар’ера[* 1] | ||||||||||||||||||||||
|
||||||||||||||||||||||
Нацыянальная зборная[* 2] | ||||||||||||||||||||||
|
||||||||||||||||||||||
Узнагароды і медалі | ||||||||||||||||||||||
|
||||||||||||||||||||||
![]() |
Клубная кар’ераПравіць
Выхаванец мінскай школы «Працоўныя рэзервы», пачаў кар’еру ў сталічным «Лакаматыве». Пасля паўтары гады гуляў за «Гомель». У 2008 годзе перайшоў у мінскае «Дынама». У 2011 годзе стаў капітанам каманды і адным з ключавых ігракоў.
У студзені 2013 года перайшоў у самарскія «Крылы Саветаў»[5], дзе пазней замацаваўся ў асноўным складзе. Застаўся ў самарскім клубе і пасля яго вылету з Прэм’ер-лігі па выніках сезона 2013/14, і на наступны год дапамог яму вярнуцца ў эліту.
У снежні 2015 года па заканчэнні кантракта з «Крыламі Саветаў» адмовіўся яго падаўжаць. 8 студзеня 2016 года маскоўскае «Дынама» афіцыйна абвясціла аб падпісанні кантракта з Драгуном да лета 2019 года[6]. У першай палове 2016 года быў асноўным іграком масквічоў, аднак некалькі матчаў прапусціў з-за траўмы. Па выніках сезона 2015/16 «Дынама» страціла месца ў Прэм’ер-лізе, і наступны сезон Драгун распачаў у ФНЛ. Аднак месца ў аснове ўжо не меў і звычайна толькі выхадзіў на замену ў канцы матча. У лютым 2017 года «Дынама» ў аднабаковым парадку разарвала кантракт з Драгуном[7].
У сакавіку 2017 года стаў іграком «Арэнбурга»[8]. Па выніках сезона 2016/17 «Арэнбург» пакінуў Прэм’ер-лігу, і ў чэрвені 2017 года стала вядома, што клуб не будзе падаўжаць кантракт з Драгуном[9]. Пасля зыходу з «Арэнбурга» цікавасць да Драгуна сталі праяўляць беларускія клубы, як то брэсцкае «Дынама» і салігорскі «Шахцёр», аднак паўабаронца папоўніў склад барысаўскага БАТЭ[10]. У складзе БАТЭ замацаваўся ў цэнтры паўабароны. 1 кастрычніка 2017 года забіў гол у гасцявым матчы барысаўчан з мінскім «Дынама», які прынёс камандзе перамогу 1:0, у выніку стаў з БАТЭ чэмпіёнам Беларусі.
У сезоне 2018 заставаўся адным з лідараў каманды, у галасаванні за званне футбаліста года Беларусі заняў другое месца пасля аднаклубніка Ігара Стасевіча. У сезоне 2019 з 14 галамі стаў найлепшым бамбардзірам каманды. У кастрычніку 2019 года падоўжыў кантракт з БАТЭ[11]. У чэрвені 2021 года атрымаў цяжкую траўму і выбыў на працяглы тэрмін. У верасні 2021 года падоўжыў кантракт з БАТЭ да канца 2022 года[12]. У сезоне 2022 вярнуўся на поле ў якасці трывалага іграка асновы, з 10 галамі стаў найлепшым бамбардзірам каманды ў чэмпіянаце Беларусі.
Міжнародная кар’ераПравіць
Гуляў за моладзевыя зборныя розных узростаў, быў капітанам алімпійскай зборнай Беларусі. 10 жніўня 2011 года дэбютаваў у складзе нацыянальнай зборнай.
Восенню 2018 года разам са зборнай удзельнічаў у першым розыгрышы Лігі нацый УЕФА, дзе дапамог камандзе атрымаць перамогу ў сваёй групе ў дывізіёне D, сам з 5 галамі стаў адным з найлепшымх бамбардзіраў турніру.
ДасягненніПравіць
- Чэмпіён Беларусі (2): 2017, 2018
- Срэбраны прызёр чэмпіянату Беларусі (6): 2007, 2008, 2009, 2019, 2020, 2021
- Бронзавы прызёр чэмпіянату Беларусі (2): 2012, 2022
- Уладальнік Кубка Беларусі (2): 2020, 2021
- Уладальнік Суперкубка Беларусі: 2022
- Пераможца Першай лігі чэмпіянату Беларусі: 2004
- Найлепшы паўабаронца чэмпіянату Беларусі: 2012
- У спісе 22 найлепшых футбалістаў чэмпіянату Беларусі (6): 2010, 2011, 2012, 2018, 2019, 2022
- Пераможца Першынства ФНЛ: 2014/15
- Бронзавы прызёр моладзевага чэмпіянату Еўропы: 2011
Грамадзянская пазіцыяПравіць
Пасля жорсткага разгону акцый пратэстаў, выкліканых масавымі фальсіфікацыямі на прэзідэнцкіх выбарах 2020 года, збіцця і катаванняў затрыманых пратэстоўцаў, разам з 92 іншымі беларускімі футбалістамі выступіў з асуджэннем гвалту ў Беларусі[13].
Зноскі
- ↑ Stanislav Dragun // Transfermarkt — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ Stanislaw Drahun // FBref.com
- ↑ Stanislav Dragun // As — Madrid: Grupo PRISA, 1967.
- ↑ https://fcbate.by/team/base/24
- ↑ Станислав Драгун перешел из минского «Динамо» в самарские «Крылья Советов» Архівавана 17 лютага 2013.
- ↑ Московское "Динамо" объявило о подписании контракта со Станиславом Драгуном
- ↑ Московское "Динамо" расторгло контракт с Драгуном
- ↑ Драгун стал игроком «Оренбурга»
- ↑ Драгун и Сиваков покинули "Оренбург"
- ↑ Станислав Драгун официально представлен в качестве игрока БАТЭ
- ↑ Драгун продлил контракт с БАТЭ
- ↑ Драгун продлил контракт с БАТЭ
- ↑ 93 беларускія футбалісты выступілі з асуджэннем гвалту ВІДЭА