Станіслаў Эдуардавіч Шапечка

Станіслаў Эдуардавіч Шапечка (нар. 24 красавіка 1946) — беларускі лёгкаатлет і трэнер па спартыўнай хадзьбе[1]. Майстар спорту міжнароднага класа па спартыўнай хадзьбе (1976). Заслужаны трэнер Беларусі (1991)[2].

Станіслаў Эдуардавіч Шапечка
Род дзейнасці трэнер
Дата нараджэння 24 красавіка 1946(1946-04-24) (78 гадоў)
Месца нараджэння
Узнагароды і прэміі

Спартыўная кар’ера

правіць

Упершыню Станіслаў Шапечка стартаваў у чэмпіянаце СССР у 1972 годзе ў Кіеве. На дыстанцыі 20 кіламетраў адразу ж увайшоў у дзясятку наймацнейшых — 9-е месца — і быў уключаны ў зборную Савецкага Саюза. У той час яшчэ выступаў Барыс Антановіч Храловіч  (руск.), які і стаў першым трэнерам Шапечкі[2].

Трэнерская кар’ера

правіць

Сярод выхаванцаў трэнера — пераможца першага розыгрышу Кубка свету, прызёр чэмпіянату свету 1987 і 1993 гадоў у залах Франц Касцюкевіч  (руск.), уладальнік Кубка СССР Валерый Ярэц, віцэ-чэмпіён СССР Артур Шумак, алімпійцы — Віктар Гінько (5-е месца ў Атланце-1996), Артур Меляшкевіч  (руск.), Маргарыта Турава (4-е месца ў Афінах-2004), Іван Троцкі  (руск.), Андрэй Сцепанчук  (руск.), майстар спорту міжнароднага класа Сяргей Абірала, Ірына Тоўсцік, Тамара Сураўцава[2], неаднаразовы чэмпіён Беларусі Аляксандр Ляховіч, чэмпіён Беларусі Дзмітрый Дзюбін і іншыя.

Зноскі

Спасылкі

правіць