Станіслаў Эрнэст Дэнгаф
Станіслаў Эрнэст Дэнгаф (каля 1673, Касцежына Паморскага ваяводства — 16 верасня 1744, Гданьск) — дзяржаўны дзеяч Вялікага Княства Літоўскага, Рэчы Паспалітай. Лоўчы вялікі літоўскі (з 1697), гетман польны літоўскі (з 1709), мечнік вялікі каронны (1704—1721), ваявода полацкі (з 1721).
Станіслаў Эрнэст Дэнгаф Stanisław Ernest Denhoff | ||
![]() | ||
Станіслаў Эрнэст Дэнгаф | ||
![]() Герб «Дзік» | ||
| ||
---|---|---|
1709 — 1728 | ||
Папярэднік | Людвік Канстанцін Пацей | |
Пераемнік | Міхал Казімір Радзівіл Рыбанька | |
Дзейнасць | дыпламат | |
Нараджэнне | 7 верасня 1679 | |
Смерць | 2 жніўня 1728 (48 гадоў)
| |
Пахаванне | ||
Род | Дэнгафы | |
Бацька | Уладзіслаў Дэнгаф | |
Маці | Канстанцыя са Слушкаў | |
Жонка | Яна з Дэнгафаў Марыя Соф'я з Сяняўскіх | |
Дзеці | Канстанцыя | |
Узнагароды | ||
Меў маёнткі ў Сандамірскім ваяводстве, палацы ў Гданьску і Варшаве, трымаў шматлікія староствы, у тым ліку Мазырскае.
БіяграфіяПравіць
Прадстаўнік шляхецкага роду Дэнгафаў гербу ўласнага «Дзік», сын Уладзіслава і Канстанцыі са Слушкаў. Навучаўся ў піярскім калегіюме ў Варшаве, падарожнічаў па Германіі і Францыі.
Удзельнічаў у абранні каралём і вялікім князем Аўгуста Моцнага (1697), спрыяў яму ў барацьбе са Станіславам Ляшчынскім. У 1702—1717 маршалак Сандамірскай канфедэрацыі, якая падтрымлівала Аўгуста Моцнага. Браў удзел у бітвах са шведамі пад Варшавай (31 ліпеня 1705) і з прыхільнікамі Станіслава Ляшчынскага пад Калішам (29 кастрычніка 1706). Захаваў вернасць Аўгусту Моцнаму па ягоным адрачэнні ад стальца і выезду з краіны.
Па вяртанні Аўгуста Моцнага атрымаў прызначэнне на пасаду гетмана польнага літоўскага. Недастатковая, на думку С. Э. Дэнгафа, ацэнка ягоных заслугаў прывяла да пагаршэння адносінаў з каралём і вялікім князем, але ён працягваў служыць Аўгусту Моцнаму, уціскаў прыхільнікаў Станіслава Ляшчынскага ў Вялікім Княстве Літоўскім.
Па скасаванні ў 1717 Сандамірскай канфедэрацыі страціў уплывовае становішча ў краіне. Незадаволены палітыкай Аўгуста Моцнага, скіраванай на змяншэнне войска Вялікага Княства Літоўскага, перайшоў на бок сваіх былых супраціўнікаў. У апазіцыі каралю і вялікаму князю да 1721, каб супрацьдзейнічаць яму, дапамагаў зрываць соймы.
У першым шлюбе з Янай Дэнгаф меў дачку Канстанцыю, другі шлюб з Марыяй Соф’яй Сяняўскай быў бяздзетным.
Зноскі
ЛітаратураПравіць
- Пазднякоў В. Дэнгафы // Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (гал. рэд.) і інш.; маст. З. Э. Герасімовіч. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя, 2005. — Т. 1: Абаленскі — Кадэнцыя. — С. 617. — 688 с. — ISBN 985-11-0314-4 (т. 1), ISBN 985-11-0315-2.