Стараволя

аграгарадок у Пружанскім раёне Брэсцкай вобласці Беларусі

Стараво́ля[3] (трансліт.: Staravolia, руск.: Староволя) — аграгарадок у Пружанскім раёне Брэсцкай вобласці Беларусі. Уваходзіць у склад Велікасельскага сельсавета. Знаходзіцца за 10 км на захад ад горада Пружаны, за 22 км ад чыгуначнай станцыі Аранчыцы на лініі Баранавічы-Цэнтральныя — Брэст-Цэнтральны. Насельніцтва — 657 жыхароў, 251 двор (2005).

Аграгарадок
Стараволя
Хата на месцы, дзе правёў дзяцінства Станіслаў Жукоўскі
Хата на месцы, дзе правёў дзяцінства Станіслаў Жукоўскі
Краіна
Вобласць
Раён
Сельсавет
Каардынаты
Першая згадка
Вышыня цэнтра
176 м
Колькасць двароў
251
Насельніцтва
657[1] чалавек (2005)
Часавы пояс
Тэлефонны код
+375 1632
Паштовы індэкс
225177[2]
Аўтамабільны код
1
СААТА
1256806028
Стараволя на карце Беларусі ±
Стараволя (Беларусь)
Стараволя
Стараволя (Брэсцкая вобласць)
Стараволя

Назва правіць

Паводле мясцовай легенды, назва паселішча паходзіць ад слова «воля», якую тут атрымалі старыя вартаўнікі пушчы, што ахоўвалі Вялікі гасцінец — гандлёвы шлях з Кракава ў Вільню[4].

Гісторыя правіць

Упершыню згадваецца ў пісьмовых крыніцах у 1537 годзе, калі каралева Бона падаравала Старую Волю Свята-Троіцкаму касцёлу ў Шарашове.

За расійскім часам — дзве вёскі ў Міхайлаўскай воласці Пружанскага павета Гродзенскай губерні[5][6] (Стараволя 1 і Стараволя 2[1]). У 1886 годзе ў абодвух вёсках разам 646 жыхароў, 64 двары. Дзейнічалі царква, вятрак, кузня, карчма. На пачатку XX стагоддзя 982 жыхары.

У 1882 годзе ў прыватным памяшканні была адчынена народнае вучылішча. У 1898 годзе для яе было пабудаванае новае памяшканне, якое захавалася да нашага часу (цяпер гэта правае крыло сучаснай школы). У Першую сусветную вайну дзейнасць вучылішча спынілася.

З верасня 1939 года ў складзе БССР, з 15 студзеня 1940 — у Шарашоўскім раёне Брэсцкай вобласці, з 12 кастрычніка 1940 года — цэнтр сельсавета.

Падчас нямецкай акупацыі ў Вялікую Айчынную вайну былі забітыя 62 жыхары вёскі, 55 старавольцаў загінулі або прапалі бязь вестак на франтах. Будынак школы занялі немцы. У 1944 годзе аднавіліся заняткі ў савецкай школе. У 1956 да будынку было прыбудаванае яшчэ адно крыло. У 1968—1988 гадах у школе працаваў таксама Старавольскі навучальна-кансультацыйны пункт Пружанскай вячэрне-завочнай СШ.

З 17 снежня 1956 года — вёска ў Пружанскім раёне Брэсцкай вобласці. Паводле перапісу 1959 года ў вёсцы 1036 жыхароў; у 1970 годзе — 952 жыхары; у 2001 годзе — 687 жыхароў, 275 двароў[7]; у 2003 годзе — 652 жыхары, 255 двароў.

1 снежня 2009 года рашэннем Брэсцкага абласнога савета дэпутатаў № 242 Старавольскі сельсавет расфарміраваны, яго вёскі ўлучаныя ў склад Велікасельскага сельсавета[8].

Інфраструктура правіць

Дзейнічаюць аддзяленне сувязі, базавая школа-сад, Дом культуры, 2 крамы.

Рамонтна-механічныя майстэрні, фельчарска-акушэрскі пункт, ветпункт, філіял ААБ «Беларусбанк».

Транспарт правіць

Вёска налічвае 7 вуліц: Вазнішчыка, Піянерская, Перамогі, Савецкая, Свабоды, Школьная і 17 верасня з завулкам.

Аўтамабільная дарога Р81 Пружаны — граніца Рэспублікі Польшча[9].

Памятныя мясціны правіць

Страчаная спадчына правіць

Выбітныя асобы правіць

Зноскі

  1. а б Стараволя // Гарады і вёскі Беларусі: Энцыклапедыя. Т. 4, кн. 2. Брэсцкая вобласць / рэдкал.: Г. П. Пашкоў (дырэктар) і інш. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі, 2007. — С. 537
  2. Алфавитный список улиц по Староволя (руск.). Белпошта. Праверана 28 ліпеня 2012.(недаступная спасылка)
  3. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Брэсцкая вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2010.— 318 с. ISBN 978-985-458-198-9. (DJVU)
  4. Пракаповіч, Наталля.. Белавежкія палацы: да 600-годдзя Белавежскай пушчы. Гісторыя. «Рэха Берасцейшчыны». Праверана 19 чэрвеня 2011.(недаступная спасылка)
  5. Starowola (2) // Słownik geograficzny Królestwa Polskiego i innych krajów słowiańskich. Tom XI: Sochaczew — Szlubowska Wola (польск.). — Warszawa, 1890. — S. 266.
  6. Starowola (3) // Słownik geograficzny Królestwa Polskiego i innych krajów słowiańskich. Tom XI: Sochaczew — Szlubowska Wola (польск.). — Warszawa, 1890. — S. 266.
  7. БелЭн 2002.
  8. Архіўная копія (руск.)(недаступная спасылка). Банк законов. Архівавана з першакрыніцы 6 кастрычніка 2013. Праверана 24 верасня 2012.
  9. Архіўная копія (руск.)(недаступная спасылка). Спецпраект «Зона». Валерый Леванеўскі. Архівавана з першакрыніцы 6 сакавіка 2016. Праверана 24 верасня 2012.

Літаратура правіць

Спасылкі правіць