Старажытнагрэчаская мова

(Пасля перасылкі з Старажытнагрэчаская)

Старажытнагрэчаская мова (ἡ Ἑλληνικὴ γλῶσσα) — мова індаеўрапейскай сям’і, продак грэчаскай мовы, распаўсюджаны на тэрыторыі грэчаскай айкумены ў эпоху з канца 2 тысячагоддзя да н.э. да 5 стагоддзя н.э.

Старажытнагрэчаская мова — мова паэм «Іліяда» і «Адысея» Гамера, філасофіі і літаратуры часоў залатога веку Афін, Новага Запавету. На ёй гаварылі ў полісах класічнай эпохі, імперыі Аляксандра Македонскага, царствах дыядохаў, яна была другой афіцыйнай мовай Рымскай імперыі і асноўнай на раннім этапе існавання Усходняй Рымскай імперыі. У Сярэднявеччы стала ўзорам літаратурнай мовы Візантыі, атрымала статус класічнай у Заходняй Еўропе часоў Адраджэння.