Старажытнагрэчаская каланізацыя Паўночнага Прычарнамор’я

Старажытнагрэчаская каланізацыя Паўночнага Прычарнамор'я — частка, адзін з асноўных накірункаў працэсу агульнагрэчаскага каланізацыйнага руху VIII - VI стагоддзяў да н. э. (Вялікай грэцкай каланізацыі). Часовыя рамкі старажытнагрэцкай каланізацыі Паўночнага Прычарнамор'я - сярэдзіна VII-V стагоддзе да н. э. Праходзіла ў некалькі этапаў і на некалькіх напрамках: заходнім (Ніжняе Пабужжа і Ніжняе Прыдняпроўе, Заходні і Паўднёва-Заходні Крым) і ўсходнім (абодва берагі Керчанскага праліва, узбярэжжа Каўказа і Прыазоўя). У ходзе каланізацыі было заснавана некалькі дзясяткаў полісаў і пасёлкаў, сярод якіх самымі буйнымі былі Баспор Кімерыйскі, Ольвія, Херсанес Таўрычаскі, Фанагорыя, Тыра, Німфей, Германаса  (руск.).

Грэцкі горад Гаргіпія, поруч з іншымі грэцкімі калоніямі па паўночным ўзбярэжжы Чорнага мора

З часу грэчаскай каланізацыі ў Прычарнамор'і найбольшай папулярнасцю карыстаўся культ Апалона[1].

Геаграфічныя межы і клімат рэгіёну правіць

Каб трапіць у цяперашняе Прыазоўе, старажытным грэкам неабходна было прайсці Керчанскі праліў, пры гэтым у той час узровень Сусветнага акіяна быў значна ніжэй - як адзначае археолаг Павел Ларанок "Азоўскага мора, якім мы яго бачым цяпер, не існавала. Дакладна вядома, што яго ўзровень быў на некалькі метраў ніжэй. У Герадота няма згадкі пра мора, ён называе гэты вадаём «Меатыдскім балотам», «скіфскімі сажалкамі»"[2][3].

Напрамкі і характар старажытнагрэчаскай каланізацыі Паўночнага Прычарнамор'я правіць

Самай позняй старажытнагрэчаскай калоніяй ў Паўночным Прычарнамор'і стаў Херсанес Таўрычаскі[4]. Самай магутнай дзяржавай, якая ўзнікла тут стала Баспорскае царства[5].

Зноскі