Старажытнаруская архітэктура

Старажытнаруская архітэктура — архітэктурны стыль, які атрымаў распаўсюджанне ў рускіх княствах з моманту зараджэння Кіеўскай Русі ў IX стагоддзі і да Мангольскага нашэсця.

Сафійскі сабор у Кіеве
Царква Пакрова на Нерлі (XII стагоддзе) — выдатны помнік Уладзіміра-Суздальскай школы дойлідства

Да канца X стагоддзя на Русі не было манументальнага каменнага дойлідства, але існавалі багатыя традыцыі драўлянага будаўніцтва, некаторыя формы якога паўплывалі пасля на каменную архітэктуру. Значныя навыкі ў галіне драўлянага дойлідства абумовілі хуткае развіццё каменнай архітэктуры і яе своеасаблівасць. Пасля прыняцця хрысціянства пачынаецца ўзвядзенне каменных храмаў, прынцыпы будаўніцтва якіх былі запазычаныя з Візантыі. Выкліканыя ў Кіеў візантыйскія дойліды перадалі рускім майстрам шырокі вопыт будаўнічай культуры Візантыі.

Вялікія храмы Кіеўскай Русі, пабудаваныя пасля прыняцця Хрысціянства ў 988 годзе, былі першымі прыкладамі манументальнай архітэктуры ва ўсходне-славянскіх землях. Архітэктурны стыль Рускай дзяржавы зацвердзіўся пад уплывам візантыйскага. Раннія праваслаўныя царквы былі галоўным чынам зроблены з дрэва.

Першай мураванай царквой Кіеўскай Русі была Дзесяціннай царква ў Кіеве, будаўніцтва якой адносяць да 989 года. Царква будавалася ў якасці кафедральнага сабора непадалёк ад княжага церама. У першай палове XII стагоддзя царква была адрамантавана са значнай перабудовай. У гэты час быў цалкам перабудаваны паўднёва-ўсходні кут храма, перад заходнім фасадам з’явіўся магутны пілон, які падпірае сцяну. Гэтыя мерапрыемствы, хутчэй за ўсё, з’яўляліся аднаўленнем храма пасля частковага абвальвання з прычыны землятрусу.

Сафійскі сабор у Кіеве, пабудаваны ў XI стагоддзі, з’яўляецца адным з самых значных архітэктурных збудаванняў дадзенага перыяду. Першапачаткова Сафійскі сабор уяўляў сабой пяцінефны крыжова-купальны храм з 13 купаламі. З трох бакоў ён быў акружаны двух’яруснай галерэяй, а звонку — больш шырокай аднаяруснай. Сабор будаваўся канстанцінопальскімі будаўнікамі пры ўдзеле кіеўскіх майстроў. На рубяжы XVII-XVIII стагоддзяў быў вонкава перабудаваны ў стылі ўкраінскага барока. Храм унесены ў спіс Сусветнай спадчыны ЮНЕСКА.

Спасылка правіць