Старажытная Прусія
Прусія (літ.: Prūsija) — гістарычная вобласць колішняга заходнебалцкага племя прусаў, знаходзілася на паўднёва-заходнім узбярэжжы Балтыйскага мора на тэрыторыі цяперашняй Калінінградскай вобласці Расіі і Вармінска-Мазурскага ваяводства Польшчы.
Паводле «Хронікі Прускай зямлі», у складзе Прусіі было 11 частак:
- Любавія, якая раней уключала і пазнейшую Кульмскую зямлю
- Памезанія
- Пагезанія
- Вармія
- Натангія
- Самбія
- Надровія
- Скаловія
- Судавія, на Русі вядомая як Ятвезь, у Польшчы як Палексанія, у Літве як Дайнава
- Галіндыя
- Бартыя, уключала Вялікую Бартыю і Малую Бартыю
Магчыма, не ўсе гэтыя землі напраўдзе адносіліся да Прусіі, а прычынай іх уключэння ў быў прывілей на Прусію, які Тэўтонскі ордэн меў ад імператара Свяшчэннай Рымскай і таму назваў Прусіяй як мага больш зямляў.