Старажытная берынгаморская культура

Старажытная берынгаморская культура (англ.: Old Bering Sea Culture) — археалагічная культура старажытных эскімосаў на Алясцы (ЗША) і ў Чукоцкай аўтаномнай акрузе (Расія). У наш час існуе некалькі варыянтаў яе датыроўкі, якія ахопліваюць перыяд прыкладна ад 200 г. да н. э. да 1200 г. н. э. і ад 350 г. да н. э. да 1100 г. н. э.

Старажытная берынгаморская культура
Жалезны век
Harpoon Head MET 1978.412.131.jpgКасцяное наверша гарпуна
Геаграфічны рэгіён Арктыка
Лакалізацыя Аляска, Чукотка
Датаванне 200 да н.э. — 600 н.э.
Носьбіты эскімосы
Тып гаспадаркі паляванне, рыбалоўства

ДаследаваннеПравіць

Упершыню «Берынгаморскую культуру» вылучыў канадскі антраполаг Д. Джэнес у 1928 г. на аснове даследаванняў на астравах Дзіяміда і мысе Прынца Уэльскага. У 1930-х гг. яна атрымала назву «Старажытнай берынгаморскай культуры» дзякуючы працам вучоных Смітсанаўскага інстытута. Далейшыя даследаванні паказалі, што археалагічная культура ахоплівала таксама ўзбярэжжа Чукоцкага мора. Большасць даследчыкаў мяркуе, што яна мела прамыя адносіны да продкаў сучасных неаэскімосаў, а заходняя плыня дала пачатак культуры Туле. Аднак таксама існуюць версіі, што Старажытная берынгаморская культура належыла палеаэскімосам або брала пачатак на Далёкім Усходзе ў раёне Амура або нават Янцзы.

ХраналогіяПравіць

Першую спробу ўсталявання ўнутранай храналогіі Старажытнай берынгаморскай культуры распачалі прадстаўнікі Смітсанаўскага інстытута. У прыватнасці, Генры Б. Колінс вылучыў на аснове стыляў мастацтва 3 перыяды:

  • Старажытная берынгаморская культура I (OBC I)
  • Старажытная берынгаморская культура II (OBC II)
  • Старажытная берынгаморская культура III (OBC III)

Але, як выявілася пазней, вылучаныя стылі мастацтва ўзнікалі не ў храналагічнай паслядоўнасці і суіснавалі разам.

Пасля II Сусветнай вайны археолагі пачалі карыстацца прыёмамі радыеізатопнага датавання, аднак ужыванне гэтага метада ў дачыненні да артэфактаў, часцяком пашкоджаным марской вадою, абмежавана і не дазваляе ўсталяваць дакладную храналогію. Такім чынам у навуковай супольнасці захоўваюцца дыскусіі наконт храналогіі і перыядызацыі.

Характэрныя рысыПравіць

Для Старажытнай берынгаморскай культуры характэрна наяўнасць вялікіх курганоў са значным культурным пластом. Курганы звычайна ўзнікалі не як пахаванні, а ў выніку накаплення культурнага пласта на месцы шматвекавога пражывання ў паселішчах, што складаліся з хацін тыпу зямлянак. Другой важнай прыкметай з'яўляецца мастацкае аздабленне прылад працы з косці і драўніны. Выяўлены па-мастацку выразаныя касцяныя прадметы ў форме чалавечых постацяў, розных жывёл, каякаў і інш. Гэта адрознівае артэфакты старажытнай берынгаморскай культуры ад прадметаў, якія вырабляюць сучасныя інуіты, але набліжае іх да прадметаў палеаэскімосаў і асабліва сучасных азіяцкіх эскімосаў.

Тэхналогіі, якімі карысталіся носьбіты Старажытнай берынгаморскай культуры, былі пераважна неалітычнымі. Большасць знойдзеных артэфактаў выраблена з косці, драўніны, абсідыяна і гліны. Прычым, знутры культуры існаваў абмен драўніны, редкой у тых шыротах, і абсідыяну, які здабывалі на Алясцы. Тым не меней, былі выяўлены і прадметы з жалеза. Найбольш прыкметныя прылады працы і ўзбраення: дзіда, атлатль, каменныя скрэблы, гарпун з касцяным навершам. Найважнейшым транспартным сродкам быў каяк. Выявы людзей дазваляюць лічыць, што яны карысталіся вопраткай з птушынага пер'я і скур марскіх сысуноў, упрыгожвалі цела татуіроўкай.

Носьбіты Старажытнай берынгаморскай культуры жылі пераважна каля акіяна, часцяком выбіралі пазней бязлюдныя астравы і вусці рэк. Іх асноўным гаспадарчым заняткам была здабыча ластаногіх. Мяркуецца, што ў першай палове 1 тысячагоддзя н. э. узнікла здабыча кітоў. Паляванне на кітоў патрабуе намаганні адносна вялікіх калектываў і адначасова дае значны харчовы і тэхналагічны запас, што спрыяла аб'яднанню невялікіх сваяцкіх абшчын, узнікненню першаснага сацыяльнага распластавання грамадства і, магчыма, інстытуту рабства.

Гл. таксамаПравіць

СпасылкіПравіць