Старажытнаісландская мова
Старажытнаісландская мова (ісл.: fornnorræna, нарв.: norrønt språk) — мова заходнескандынаўскай падгрупы германскіх моў, якая выкарыстоўвалася да сярэдзіны XIV стагоддзя выхадцамі з сучаснай Нарвегіі (вікінгамі), што засялілі Ісландыю. Першапачаткова не адрознівалася ад старажытнанарвежскай мовы, называлася таксама «norrœnt mál», што азначае «паўночная гаворка». З часам абедзве мовы сталі істотна адрознівацца адна ад адной. Уваходзіць у групу старажытнаскандынаўскіх моў.
Старажытнаісландская мова | |
---|---|
Саманазва | Norrœnt mál, Dǫnsk tunga |
Краіны | Скандынавія, Ісландыя, Грэнландыя, Фарэрскія а-вы, Ірландыя, Брытанскія а-вы, Вінланд |
Вымерла | Развілася ў сучасную ісландскую мову |
Класіфікацыя | |
Катэгорыя | Мовы Еўразіі |
Пісьменнасць | руны і лацінскае пісьмо |
Моўныя коды | |
ISO 639-1 | — |
ISO 639-2 | non |
ISO 639-3 | non |
LINGUIST List | non-ice |
IETF | non-IS |
Да канца эпохі вікінгаў (каля 1050 г.) адрозненні паміж скандынаўскімі дыялектамі былі зусім невялікія, хоць разыходжанні паміж старажытнаўсходнескандынаўскім і старажытназаходнескандынаўскім з'явіліся, верагодна, ужо да VII стагоддзя[1]. У дачыненні да старажытназаходнескандынаўскай (агульнай мове Нарвегіі, Ісландыі, Фарэраў і вікінгскіх паселішчаў у Ірландыі, Брытаніі, Грэнландыі) часам ужываецца назва «старажытнапаўночная» (па-беларуску яна выкарыстоўваецца рэдка, аднак англійскі тэрмін Old Norse выкарыстоўваецца вельмі шырока[2]). Большая частка пісьмовых крыніц, з якіх нам вядома пра старажытназаходнескандынаўскую мову, як раз старажытнаісландскія, таму ў беларускай традыцыі старажытнаісландская выступае «прадстаўніком» усіх старажытных скандынаўскіх моў (калі няма неабходнасці цытаваць адмыслова, напрыклад, старажытнашведскія формы).
Сучасная ісландская мова менш за іншыя адхілілася ад старажытнаскандынаўскага стану. У нармалізаванай пісьмовай форме старажытнаісландская разумецца сучаснымі носьбітамі ісландскай мовы. Аднак вымаўленне, асабліва галосныя фанемы, змянілася не менш, а то і больш, чым у іншых паўночнагерманскіх мовах. Фарэрская мова мае таксама шмат агульнага з сучаснай ісландскай, але значна змянілася пад уплывам дацкай і нарвежскай моў.
Фаналогія
правіцьГалосныя
правіцьДаўгата ў большасці галосных мае сэнсаадрознівальнае значэнне, супрацьпастаўлены кароткія і доўгія галосныя. У арфаграфіі доўгія галосныя пазначаюць знакам акута.
+ Старажытнаісландскія галосныя | ||||||
Пярэднія галосныя | Заднія галосныя | |||||
---|---|---|---|---|---|---|
Неагубленыя | Агубленыя | |||||
Верхняга ўздыму | i | iː | y | yː | u | uː |
Сярэдняга ўздыму | ɛ | eː | œ | øː | o | oː |
Сярэдне-ніжняга ўздыму | ɔ | ɔː | ||||
Ніжняга ўздыму | æ | æː | ɒ | ɒː |
Згодныя
правіцьСтаражытнаісландская мова мае шэсць глухіх фанем. З іх фанема p выкарыстоўваецца рэдка, а фанемы d і b не выкарыстоўваюцца паміж галоснымі з-за фрыкатыўных алафонаў прагерманскай мовы. Фанема /g/ выступае як велярны зычны гук [ɣ] акрамя пачатку слова і выпадкаў, калі ён здвоены. Фанемы /p/, /b/ — узрыўныя глухі і звонкі адпаведна.
Губны | Зубны | Альвеалярны | Палатальны | Велярны | Глатальны | |
---|---|---|---|---|---|---|
Глухі | p b | t d | k ɡ | |||
Насавы | m | n | ||||
Фрыкатыўны | f | θ ð | s | (x) | h | |
Апраксімант | w | j | ||||
Плаўны | r l |
Велярны фрыкатыў [x] з'яўляецца алафонам гуку /h/, які вымаўляецца ў камбінацыі з hv [xw], hl [xl], hr [xɾ] і hn [xn] у словах тыпу hvat «што», hlaupa «бегчы», hringr «кольца», hnakki «шыя».
Арфаграфія
правіцьСтандарт правапісу старажытнаісландскай мовы, які галоўным чынам прытрымліваецца фанемнага прынцыпу, з'явіўся ў XIX стагоддзі. Самай значнай яго асаблівасцю стала тое, што было адзначана нефанематычнае адрозненне паміж звонкімі і глухімі зубнымі фрыкатыўнымі [θ] [ð]. Як адзначана вышэй, доўгія галосныя пазначаны знакам акута. Большасць іншых літар пішацца тымі ж сімваламі, што і ў алфавіце МФА, за выключэннем ніжэйзгаданых:
+ Літары, які не супадаюць з сімваламі МФА | ||
IPA | Стандартны | Альтэрнатыўны |
---|---|---|
ɔ | ǫ | ö |
æː | æ | |
œ | ø | ö |
øː | œ | ǿ |
θ | þ | |
w | v |
Граматыка
правіцьСтаражытнаісландскі з'яўлялася высока флектыўнай мовай. Большасць складаных граматычных формаў захавана ў сучаснай ісландскай мове.
Старажытнаісландскія назоўнікі маюць тры граматычных роды — мужчынскі, жаночы і сярэдні. Назоўнікі, прыметнікі і займеннікі маюць чатыры склоны: назоўны, родны, давальны і вінавальны, а таксама адзіночны і множны лік. Некаторыя займеннікі (першая і другая асоба) могуць мець парны лік ў дадатак да адзіночнага і множнага.
Існуе некалькі класаў назоўнікаў у кожным родзе, ніжэй прадстаўлены прыклады тыповых парадыгмаў:
+ Назоўнік мужчынскага роду armr («рука») | ||
Склон | Адзіночны лік | Множны лік |
---|---|---|
Назоўны | armr | armar |
Родны | arms | arma |
Давальны | armi | ǫrmum/armum |
Вінавальны | arm | arma |
+ Назоўнік жаночага роду hǫll (OWN), hall (OEN) («зала») | ||
Склон | Адзіночны лік | Множны лік |
---|---|---|
Назоўны | hǫll/hall | hallir |
Родны | hallar | halla |
Давальны | hǫllu/hallu | hǫllum/hallum |
Вінавальны | hǫll/hall | hallir |
+ Назоўнік ніякага роду troll («напеў»): | ||
Склон | Адзіночны лік | Множны лік |
---|---|---|
Назоўны | troll | troll |
Родны | trolls | trolla |
Давальны | trolli | trollum |
Вінавальны | troll | troll |
Вызначаны артыкль быў выяўлены як суфікс, напрыклад troll (нявызн.) — trollit (вызн.), hǫll (нявызн.) — hǫllin (вызн.), armr (нявызн.) — armrinn (вызн.).
Дзеясловы спрагаліся ў адзіным і множным ліку, у цяперашнім і будучым часе, у ўказальным, абавязковым і ўмоўным ладзе.
Тэксты
правіцьСамыя раннія рукапісы на старажытнаісландскай мове, пачынаючы з VIII(недаступная спасылка) стагоддзя, былі напісаны рунамі. Руны шырока выкарыстоўваліся ў Скандынавіі аж да XV стагоддзя (праўда, у самой Ісландыі рунічных помнікаў вельмі мала), а з прыняццем хрысціянства ў XI стагоддзі стаў выкарыстоўвацца лацінскі алфавіт. Самыя старыя захаваныя тэксты з выкарыстаннем лацінскага шрыфта адносяцца да XII стагоддзя. Пазней на старажытнаісландскай мове была створана ўнікальная ў сярэдневяковай Еўропе народная літаратура. Больш за ўсё атрымалі вядомасць ісландскія сагі, але акрамя іх захавалася вялікая колькасць рэлігійнай літаратуры, перакладаў рыцарскіх раманаў, класічнай міфалогіі, Старога Запавету, а таксама навучальных матэрыялаў, граматычных трактатаў і афіцыйных дакументаў і лістоў.
Прыклад тэксту
правіцьНіжэйзгаданы тэкст з'яўляецца ўрыўкам з «Сагі пра Эгіла». Рукапіс, з якога ўзяты гэты ўрывак, з'яўляецца самым старым захаваным спісам гэтай сагі, гэта так званы «θ-fragment» XIII стагоддзя. Тэкст выразна паказвае, як малаважна змянілася мова ў бок сучаснай ісландскай мовы. Апошняя версія сагі была напісана на сучаснай ісландскай мове. Тэкст, аднак, дэманструе, з якімі цяжкасцямі перакладу можа сутыкнуцца сучасны чытач.
Даслоўны тэкст рукапісу | Нармалізаваны тэкст з выкарыстаннем старажытнаісландскай граматыкі | Сучасная ісландская мова |
---|---|---|
ÞgeiR blundr systor s egils v þar aþingino & hafði gengit hart at liþueizlo við þst. h bað egil & þa þstein coma ser t staðfesto ut þangat a myrar h bio aðr fyr suNan huit a fyr neþan blundz vatn Egill toc uel aþui. oc fysti þst at þr leti h þangat fa ra. Egill setti þorgeir blund niðr at ana brecko En stein fǫrði bustað siN ut yf lang á. & settiz niðr at leiro lǫk. En egill reið hei suðr anes ept þingit m flocc siN. & skilðoz þr feðgar m kęrleic |
Þorgeirr blundr, systursonr Egils, var þar á þinginu ok hafði gengit hart at liðveizlu við Þorstein. Hann bað Egil ok þá Þorstein koma sér til staðfestu út þangat á Mýrar; hann bjó áðr fyrir sunnan Hvítá, fyrir neðan Blundsvatn. Egill tók vel á því ok fýsti Þorstein, at þeir léti hann þangat fara. Egill setti Þorgeir blund niðr at Ánabrekku, en Steinarr fœrði bústað sinn út yfir Langá ok settisk niðr at Leirulæk. En Egill reið heim suðr á Nes eptir þingit með flokk sinn, ok skildusk þeir feðgar með kærleik. |
Þorgeir blundur, systursonur Egils, var þar á þinginu og hafði gengið hart að liðveislu við Þorstein. Hann bað Egil og þá Þorstein að koma sér til staðfestu út þangað á Mýrar; hann bjó áður fyrir sunnan Hvítá, fyrir neðan Blundsvatn. Egill tók vel á því og fýsti Þorstein, að þeir létu hann þangað fara. Egill setti Þorgeir blund niður að Ánabrekku, en Steinar færði bústað sinn út yfir Langá og settist niður að Leirulæk. En Egill reið heim suður á Nes eftir þingið með flokk sinn, og skildust þeir feðgar með kærleik. |
Для паляпшэння артыкула пажадана |
Зноскі
Літаратура
правіць- Gordon, Eric V. and A.R. Taylor. Introduction to Old Norse. Second. ed. Oxford: Clarendon Press, 1981.