Кратон
(Пасля перасылкі з Старажытныя платформы)
Крато́н[1] (ад грэч. kratos — сіла, моц) — кансалідаваны ўчастак зямной кары, няздольны да пераўтварэння пад уплывам альпінатыпнай складкавасці.
Вылучаюць паднятыя кратоны — масівы пераважна сіялічнага (Si, Al) складу (старажытныя платформы), і апушчаныя кратоны — масівы з сіматычнай (Si, Fe, Mg) асновай (пераважна вобласці дна акіянаў).
Тэрмін уведзены нямецкім геолагам Г. Штыле ў 1940 годзе (замест прапанаванага ў 1928 аўстрыйскім геолагам Л. Коберам «кратаген»), ужываецца ў геалагічнай і геаграфічнай літаратуры.
Гл. таксама
правіцьЗноскі
правіцьЛітаратура
правіць- Крато́н // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 8: Канто — Кулі / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1999. — Т. 8. — С. 466. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0144-3 (т. 8).
- Крато́н // Т. 13. Конда — Кун. — М. : Советская энциклопедия, 1973. — С. 353. — (Большая советская энциклопедия : [в 30 т.] / гл. ред. А. М. Прохоров; 1969—1978). (руск.)
Спасылкі
правіць- Геологический словарь. Крато́н (руск.) // Усерасійскі навукова-даследчы геалагічны інстытут імя А. П. Карпінскага
Кратон на Вікісховішчы |