Старажытныя славяне
Артыкул прысвечаны гісторыі раннесярэдневяковых славян з VI па VIII стст.
Прыкладна ў V стагоддзі пачалася славянская экспансія з тэрыторыі Прыкарпацця, вярхоўяў Днестра, а таксама правабярэжжа сярэдняга Падняпроўя, на захад, поўдзень і ўсход. На захад славяне мігрыравалі ў кірунку вярхоўяў Віслы, а затым Эльбы, агінаючы вонкавыя Заходнія Карпаты (гэта значыць з усходняга і паўночнага боку Карпат). На ўсход славянскія плямёны распаўсюджваліся ў напрамку да вярхоўяў Волгі і Акі. На поўдзень славяне рухаліся ў бок Дуная, затым уздоўж яго на захад, засяляючы мясцовасці ўздоўж прытокаў Дуная і ўрываючыся ў межы Візантыйскай імперыі. У савецкі час панавалі версіі аўтахтоннасці славянскіх плямёнаў на большай частцы Усходняй Еўропы ці Польшчы, але археалагічныя даныя апошняга часу паказваюць на фарміраванне прыкметнага масіва славян як часткі адзінага этнаса ў арэале кіеўскай археалагічнай культуры (II—IV стст.).
У той час як заходні і ўсходні кірункі экспансіі славянскіх плямёнаў аднаўляюцца паводле археалагічных даных, паўднёвы добра задакументаваны ў сведчаннях візантыйскіх аўтараў. Гэты артыкул складзена галоўным чынам паводле эпіграфічных крыніц, якія апісваюць менавіта паўднёвых славян.
Хоць славяне ўступілі ў ранняе Сярэднявечча ўжо не маналітным народам, а падзеленым на тры асноўныя племянныя ўтварэнні (венедаў, склавін і антаў паводле візантыйскіх крыніц), у разгляданы перыяд адбываецца раннесярэдневяковае геаграфічнае і звязанае з гэтым часткова культурнае адасабленне адзін ад аднаго заходніх, усходніх і паўднёвых славян (паводле сучаснай класіфікацыі). Тады ж пачынаецца станаўленне славянскіх народнасцей і дзяржаў з іх удзелам — пра далейшую гісторыю славян (гл. прысвечаныя гэтым дзяржавам артыкулы: Сарматыя, Гоція, Гунія, Аварскі каганат, Вялікая Балгарыя, Хазарыя, дзяржава Само, Карантанія, Вялікамараўская дзяржава, Рускі каганат, Наўгародская Русь, Кіеўская Русь, Польшча, Сербія, Харватыя і інш.)
![]() | |
---|---|
![]() | |
Дагістарычная Польшча (да 877) | |
Гнезненская Польшча (877—1025) | |
Каралеўства Польскае (1025—1385) | |
Кракаўская Польшча (1320—1569) | |
Рэч Паспалітая (1569—1795) | |
Падзелы Рэчы Паспалітай (1772—1795) | |
Варшаўскае герцагства (1807—1815) | |
Царства Польскае (1815—1915) | |
Кракаўская рэспубліка (1815—1846) | |
Вялікае Княства Пазнанскае (1815—1919) | |
Рэгенцкае каралеўства Польшча (1916—1918) | |
Польская Рэспубліка (1918—1939) | |
Генерал-губернатарства (1939—1945) | |
Польская Народная Рэспубліка (1944—1989) | |
Рэспубліка Польшча (з 1989) | |
Партал «Польшча» |
![]() | |
---|---|
![]() | |
Усходнія славяне, русы | |
Старажытная Кіеўская дзяржава (IX—XII ст.) | |
Удзельная Русь (XII—XVI ст.) | |
Наўгародская дзяржава (1136—1478) | |
Уладзіміра-Суздальскае княства (1157—1389) | |
Маскоўскае княства (1263—1478) | |
Маскоўская дзяржава (1478—1721) | |
Расійская імперыя (1721—1917) | |
Расійская рэспубліка (1917) | |
Савецкая Расія (1917—1922) | |
СССР (1922—1991) | |
Расійская Федэрацыя (з 1991) | |
Назвы | Кіраўнікі | Храналогія | Экспансія Партал «Расія» |
З’яўленне славян
правіцьУ наш час навука не дае дакладнага адказу, калі і дзе ўзнік славянскі народ, як і любы іншы этнас. Этнагенез славянскіх плямёнаў вывучаецца на стыку археалогіі і лінгвістыкі з прыцягненнем этнагісторыі суседніх народаў. У акадэмічнай навуцы існуе некалькі кірункаў і навуковых школ, якія распрацоўваюць свае версіі вылучэння славян з індаеўрапейскай супольнасці плямёнаў.
Даныя мовазнаўства
правіцьПаводле меркавання нямецкага лінгвіста Х. Краэ, працытаванага У. У. Сядовым[1], у Цэнтральнай Еўропе ў 2-м тыс. да н.э. (бронзавы век) існавала этнамоўная супольнасць індаеўрапейскіх плямёнаў. Існуюць розныя гіпотэзы пра тое, як індаеўрапейцы з’явіліся ў Еўропе, але ў цэлым навукоўцы згодныя з пачаткам пранікнення блізкіх па ладзе жыцця, абрадаў і мове індаеўрапейскіх плямёнаў у цэнтр Еўропы ў 3-м тыс. да н.э. Міграцыі плямёнаў далі адгалінаванні, якія спарадзілі новыя народы. Рэальных прывязак да гістарычных працэсаў мовазнаўства не дае, але храналогія можа быць прыблізна рэканструявана з дапамогай археалогіі, што таксама вельмі не дакладна.
Нямецкі вучоны Х. Краэ прыйшоў да высновы, што ў той час як анаталійскія, індаіранскія, армянская і грэчаская мовы ўжо аддзяліліся к канцу 2-га тыс. да н.э. і развіваліся як самастойныя, італійская, кельцкая, германская, ілірыйская, славянская і балцкая мовы існавалі толькі ў выглядзе дыялектаў адзінай індаеўрапейскай мовы. Кельты вылучыліся ў VIII ст. да н. э., германцы сталі фармавацца пазней, у VII ст. да н. э. Славянскі этнас аддзяліўся ад індаеўрапейскай супольнасці меркавана каля V ст. да н. э., прычым шэраг лінгвістаў мяркуе, што праславянская мова стала развіццём паўднёвага дыялекту групы балтыйскіх моў, якія ў найбольшай ступені захавалі структуру першапачатковай індаеўрапейскай мовы (гл. Этнагенез славян).
Рабіліся спробы ўстанавіць славянскую прарадзіму з дапамогай аналізу раннеславянскай лексікі. Найбольш дакладнае месца фарміравання славянскага этнаса вызначаецца па славянскіх і запазычаных назвах дрэў. У адпаведнасці з т.зв. букавым аргументам адсутнасць сярод батанічнага лексікону старажытных славян назваў бука[2] і піхты (гэта значыць славяне першапачаткова не былі знаёмыя з гэтымі раслінамі) паказвае нароўні з агульным лексіконам (адпавядае лясной паласе ўдалечыні ад мора і гор) на такія верагодныя месцы этнагенезу славян, як паўночная частка Украіны або паўднёвая Беларусь (паўднёвей Прыпяці).
Даныя археалогіі
правіцьВывучэнне этнагенезу славян з дапамогай археалогіі сутыкаецца з наступнай праблемай: сучаснай навуцы не ўдаецца прасачыць рэтраспектыўным метадам да пачатку нашай эры змену і пераемнасць археалагічных культур, носьбітаў якіх можна было б упэўнена аднесці да славян ці іх продкаў. Асобныя археолагі прымаюць некаторыя археалагічныя культуры на мяжы нашай эры за славянскія, апрыёры прызнаваючы аўтахтоннасць[3] славян на гэтай тэрыторыі, нават калі яе засялялі ў адпаведную эпоху іншыя народы паводле сінхронных гістарычных сведчанняў.
З’яўленне археалагічных культур, прызнаных большасцю археолагаў пераважна славянскімі, адносіцца толькі да V—VI стагоддзяў, адпавядаючы наступным блізкім культурам, падзеленым геаграфічна:
- пражска-карчацкая (заходні арэал, адпавядае склавінам візантыйскіх аўтараў і меркавана венедам)
- пянькоўская (усходні арэал, адпавядае антам візантыйскіх аўтараў)
- калочынская (паўночна-ўсходні арэал).
Сярод гісторыкаў і археолагаў няма згоды па больш ранняй гісторыі і геаграфіі праславян, погляды эвалюцыяніруюць па меры назапашвання новага археалагічнага матэрыялу. У апошнія дзесяцігоддзі XX стагоддзя былі ідэнтыфікаваны і аднесены да асобнай культуры помнікі кіеўскага тыпу канца II—IV стагоддзяў, знойдзеныя ў паўднёвай Беларусі і Сярэднім Падняпроўі.
З кіеўскай археалагічнай культуры (II—IV стст.) развіліся пры ўзаемадзеянні з іншымі этнасамі вышэйпералічаныя славянскія культуры: калочынская пад уплывам балтаў; пянькоўская пад уплывам сармацкіх і іншых прычарнаморскіх плямёнаў, готаў і гунаў; пражска-карчацкая ў выніку міграцыі на захад. Пры ўзаемадзеянні з мясцовым насельніцтвам на новых тэрыторыях культуры відазмяняліся, але захоўвалі сваю структуру.
У савецкі час былі распаўсюджаны версіі аўтахтоннасці славян на тэрыторыях, якія яны займалі ў Сярэднявечча (напр. Б. А. Рыбакоў).[4] З назапашваннем археалагічнага матэрыялу версіі этнагенезу славян ускладніліся за кошт вылучэння тэрытарыяльнага ядра, дзе фармаваўся славянскі этнас на базе мясцовых індаеўрапейскіх плямёнаў, і высочвання яго міграцый на сумежныя землі. Так акадэмік В. В. Сядоў лічыў месцам фарміравання славянскіх плямёнаў міжрэчча Одара і Віслы (у рымскі час Германія, суч. Польшча), дзе мясцовыя плямёны, пражываючы сярод германцаў, часткова асімілявалі прышлых кельтаў, і адкуль затым распаўсюдзіліся на Украіну перад наступнай экспансіяй далей на ўсход і на паўднёвы захад на Балканы. У наш час погляды на схему рассялення славян змяніліся ў сувязі з новымі знаходкамі і храналагічнай сістэматызацыяй археалагічных помнікаў (гл. Этнагенез славян).
Прызнанне кіеўскай культуры славянскай не вырашае пытання пра месца і эпоху этнагенезу славян. Сярод магчымых кандыдатаў, папярэдніх кіеўскай культуры, паказваюцца мілаградская і юхноўская (звычайна асацыююцца з балцкімі), больш ранняя чарналеская і іншыя археалагічныя культуры, аднак іх роля ў фарміраванні славянскага этнаса не можа быць дакладна ўстаноўлена.
Самыя раннія пісьмовыя сведчанні пра славян візантыйскіх аўтараў сярэдзіны VI стагоддзя звязаны з ужо народам, які ўжо склаўся і падзеленым на склавінаў і антаў. Сведчанні пісьменнікаў рымскай эпохі (I—II стст.) пра венедаў, якія ў раннім Сярэднявеччы асацыяваліся са славянамі, не дазваляюць звязаць іх з якой-небудзь пэўнай славянскай археалагічнай культурай у сілу супярэчлівасці і нявызначанасці тэкстаў.
Пісьмовыя сведчанні
правіцьСлавяне ў VIII стагоддзі
правіцьУ становішчы славян на Балканах настае пераломны момант. У 783 Візантыя правяла пераможны паход Стаўракія ў Эладу і наваколлі Фесалонікаў, напачатку IX стагоддзя будзе захоплена ўся Марэя, але толькі ў 940 мілінгі і эзерыты, якія жылі там, канчаткова заваяваны. У Грэцыі славяне асімілююцца, але паўночней захоўваюць нацыянальныя асаблівасці і ў складзе імперыі.
Прасоўванне славян на ўсход
правіцьНапачатку VIII стагоддзя на левабярэжжы Дняпра складваецца роменская культура, якую злучаюць з прасоўваннем сюды з ніжняга падунаўя вялікіх мас славянскага насельніцтва. У 750—775 у верхнім Падняпроўі фармуецца культура смаленскіх доўгіх курганоў. У Прыільменні і Прывалхоўі славяне з’яўляюцца ў 750—800 гадах, у Ладазе іх прысутнасць прасочваецца з 770 года (час II будаўнічага яруса паводле Кузьміна-Мачынскай).
Славяне, якія занялі ў VIII стагоддзі тэрыторыі ад Падунаўя да Балтыкі, стварылі адзіную моўную і культурную прастору, што з’явілася перадумовай фарміравання гандлёвага шляху з вараг у грэкі, які сыграў важную ролю ў эканамічным развіцці рэгіёна і ўтварэнні рускай дзяржавы. Ужо ў другой палове стагоддзя археалагічна даказана вядзенне гандлю паміж славянамі ў мерыдыянальным кірунку. Напачатку IX стагоддзя завязваюцца гандлёвыя сувязі славян з суседнімі краінамі, пазней шлях уключаецца ў агульнаеўрапейскую транспартную сістэму.
Зноскі
- ↑ Этногенез ранних славян Архівавана 16 студзеня 2014. : статья Седова В. В., академика, заведующего отделом Института археологии РАН. Вестник РАН, том 73, № 7, с. 594—605 (2003)
- ↑ «Бук» — запазычанне з германскіх моў
- ↑ Аўтахтонны (грэч. — мясцовы, карэнны) — які належыць паводле паходжання гэтай тэрыторыі, мясцовы, карэнны паводле паходжання. У грэчаскіх помніках аўтахтонамі зваліся таксама першапасяленцы гэтай краіны ці яе найстаражытнейшае насельніцтва.
- ↑ Доказ аўтахтоннасці славян на заходніх землях у савецкі час быў абумоўлены палітычнымі поглядамі савецкага кіраўніцтва, а менавіта абгрунтаваннем «гістарычных правоў». Гэта пытанне стала асабліва актуальным пасля дэпартацыі немцаў з краін савецкага блока пасля 2-й сусветныя вайны.
Першакрыніцы
правіць- Иордан, «О происхождении и деяниях гетов»
- Комментарии к книге «О происхождении и деяниях гетов» Иордана : подробно рассматриваются представления византийцев VI века о венедах, антах и склавинах.
- Свод древнейших письменных известий о славянах. М., 1994. Т. I: (I—VI вв.). Архівавана 6 кастрычніка 2014.
Спасылкі
правіць- Вернадский Г. В. Древняя Русь. Тверь—М., 1996.
- Очерки истории культуры славян. М.: Индрик, 1996.
- Пигулевская Н. Византия и славяне (Лекция, прочитанная 23 декабря 1944 г в Казани в Государственном университете им. В. И. Ульянова-Ленина)
- Диба Юрій. Словенська та Лехітська групи слов’ян у переліках народів ПВЛ // Хроніки Ладомерії. Науковий збірник. — Володимир-Волинський: [Б. в.], 2016. — Вип. 1: Матеріали І Всеукраїнської наукової історико-краєзнавчої конференції. — С. 68-83.
- Седов В. В. Этногенез ранних славян // Вестник РАН. — 2003. — Т. 73. — № 7. — С. 594—605. Архівавана з першакрыніцы 16 студзеня 2014.