Старая Беліца (Гомельскі раён)

вёска ў Гомельскім раёне

Стара́я Бе́ліца[1] (трансліт.: Staraja Bielica, руск.: Старая Белица) — вёска ў Беларусі, у Гомельскім раёне Гомельскай вобласці. Уваходзіць у склад Урыцкага сельсавета. Да 26 верасня 2006 года вёска ўваходзіла ў склад Старабеліцкага сельсавета[2].

Вёска
Старая Беліца
Герб
Герб
Краіна
Вобласць
Раён
Сельсавет
Каардынаты
Першая згадка
Насельніцтва
418 чалавек (2004)
Часавы пояс
Тэлефонны код
23(2)
Паштовыя індэксы
247024
Аўтамабільны код
3
Старая Беліца на карце Беларусі ±
Старая Беліца (Гомельскі раён) (Беларусь)
Старая Беліца (Гомельскі раён)
Старая Беліца (Гомельскі раён) (Гомельская вобласць)
Старая Беліца (Гомельскі раён)

Геаграфія правіць

Знаходзіцца за 20 км у напрамку на паўночны захад ад Гомеля[3], за 12 км ад чыгуначнай станцыі Уза[3], за 4 км ад аўтамабільнай дарогі М8 (E95)[4].

Непадалёк працякае рэчка Белічанка (прыток Узы).

Гісторыя правіць

Вёска Старая Беліца ўваходзіла ў склад валадарстваў Вялікага княства Літоўскага. У 1775 годзе была падораная імператрыцай Кацярынай II князю М. Кантгаўзену, у якога і купіў Старую Беліцу ў пачатку XIX стагоддзя для свайго сына Міхала Станіслаў Солтан-Перасвет (з старажытнага княжацкага роду). У 1777 годзе ў цэнтры вёскі была пабудаваная праваслаўная Мікалаеўская царква, якая ў цяперашні час з’яўляецца помнікам архітэктуры (ахоўваецца дзяржавай).

З 8 снежня 1924 года Старая Беліца цэнтр сельсавета Уваравіцкага раёна Гомельскай акругі. З 20 лютага 1938 года ў Гомельскай вобласці, з 17 красавіка 1962 года ў Гомельскім раёне. Да 2006 года вёска Старая Беліца была цэнтрам Старабеліцкага сельсавета.

Насельніцтва правіць

  • 1773 год — 490 жыхароў, 47 двароў;
  • 1875 год — 666 жыхароў, 150 двароў:
  • 1886 год — 664 жыхары, 110 двароў;
  • 1926 год — 635 жыхароў, 194 двары;
  • 2001 год — 576 жыхароў, 333 двары[3].

Вядомыя асобы правіць

Памятныя і гістарычныя мясціны правіць

Зноскі

  1. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гомельская вобласць: нарматыўны даведнік / Н. А. Багамольнікава і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2006. — 382 с. ISBN 985-458-131-4 (DJVU).
  2. «Об изменении административно-территориального устройства районов Гомельской области». Решение Гомельского областного Совета депутатов от 26 сентября 2006 г. № 295 Архівавана 22 верасня 2019. (руск.)
  3. а б в БелЭн 2002.
  4. Республика Беларусь. Атлас охотника и рыболова: Гомельская область / Редактор Г. Г. Науменко. — Мн.: РУП «Белкартография», 2011. — С. 18. — 68 с. — 10 000 экз. — ISBN 978-985-508-107-5. (руск.)

Літаратура правіць

  • Старая Беліца // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 15: Следавікі — Трыо / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2002. — Т. 15. — С. 160. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0251-2 (т. 15).
  • Республика Беларусь. Атлас охотника и рыболова: Гомельская область / Редактор Г. Г. Науменко. — Мн.: РУП «Белкартография», 2011. — С. 18. — 68 с. — 10 000 экз. — ISBN 978-985-508-107-5. (руск.)
  • Ліст карты N-36-122. Выданне 1976 года. (руск.)

Спасылкі правіць