Старая Беліца (Гомельскі раён)
Стара́я Бе́ліца[1] (трансліт.: Staraja Bielica, руск.: Старая Белица) — вёска ў Беларусі, у Гомельскім раёне Гомельскай вобласці. Уваходзіць у склад Урыцкага сельсавета. Да 26 верасня 2006 года вёска ўваходзіла ў склад Старабеліцкага сельсавета[2].
Вёска
Старая Беліца
| ||||||||||||||||||||||||
Геаграфія
правіцьЗнаходзіцца за 20 км у напрамку на паўночны захад ад Гомеля[3], за 12 км ад чыгуначнай станцыі Уза[3], за 4 км ад аўтамабільнай дарогі М8 (E95)[4].
Гісторыя
правіцьВёска Старая Беліца ўваходзіла ў склад валадарстваў Вялікага княства Літоўскага. У 1775 годзе была падораная імператрыцай Кацярынай II князю М. Кантгаўзену, у якога і купіў Старую Беліцу ў пачатку XIX стагоддзя для свайго сына Міхала Станіслаў Солтан-Перасвет (з старажытнага княжацкага роду). У 1777 годзе ў цэнтры вёскі была пабудаваная праваслаўная Мікалаеўская царква, якая ў цяперашні час з’яўляецца помнікам архітэктуры (ахоўваецца дзяржавай).
З 8 снежня 1924 года Старая Беліца цэнтр сельсавета Уваравіцкага раёна Гомельскай акругі. З 20 лютага 1938 года ў Гомельскай вобласці, з 17 красавіка 1962 года ў Гомельскім раёне. Да 2006 года вёска Старая Беліца была цэнтрам Старабеліцкага сельсавета.
Насельніцтва
правіцьВядомыя асобы
правіць- Георгій Васілевіч Штыхаў (1927—2018) — беларускі археолаг і гісторык. Доктар гістарычных навук (1983).
Памятныя і гістарычныя мясціны
правіць- Свята-Мікалаеўская царква — Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 312Г000223
- Помнік землякам, якія загінулі ў Вялікую Айчынную вайну
Зноскі
- ↑ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гомельская вобласць: нарматыўны даведнік / Н. А. Багамольнікава і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2006. — 382 с. ISBN 985-458-131-4 (DJVU).
- ↑ «Об изменении административно-территориального устройства районов Гомельской области». Решение Гомельского областного Совета депутатов от 26 сентября 2006 г. № 295 Архівавана 22 верасня 2019. (руск.)
- ↑ а б в БелЭн 2002.
- ↑ Республика Беларусь. Атлас охотника и рыболова: Гомельская область / Редактор Г. Г. Науменко. — Мн.: РУП «Белкартография», 2011. — С. 18. — 68 с. — 10 000 экз. — ISBN 978-985-508-107-5. (руск.)
Літаратура
правіць- Старая Беліца // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 15: Следавікі — Трыо / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2002. — Т. 15. — С. 160. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0251-2 (т. 15).
- Республика Беларусь. Атлас охотника и рыболова: Гомельская область / Редактор Г. Г. Науменко. — Мн.: РУП «Белкартография», 2011. — С. 18. — 68 с. — 10 000 экз. — ISBN 978-985-508-107-5. (руск.)
- Ліст карты N-36-122. Выданне 1976 года. (руск.)
Спасылкі
правіць- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Старая Беліца (Гомельскі раён)
- Рашэнне аб ліквідаваны Дзятлавіцкага і Старабеліцкага сельсаветаў.(недаступная спасылка)
- Старонка на сайце Гомельскага райвыканкама Архівавана 2 сакавіка 2009.
- Старая Беліца на сайце «Радзіма.орг»
- Старая Беліца на сайце «Глобус Беларусі» (руск.)