Старка — традыцыйны старапольскі алкагольны напой. Гарэлка з чыстага жытнёвага спірту, вытрыманая ў дубовых бочках на працягу 5—10 гадоў. Мае светлабронзавы колер, падобны да віскі.

Старка
Краіна паходжання
Год заснавання XV стагоддзе
Тып таварны знак
Вытворца Polmos[d] і Stumbras[d]
Сайт polmos.szczecin.pl

Польскія Старкі («Starka 10 letnia», «Starka Piastowska», «Starka Banquet», «Starka 50 letnia») ад кампаніі Polmos Szczecin вырабляецца па старадаўняй тэхналогіі і атрымліваецца шляхам працяглай (ад 10 да 50 гадоў) вытрымкі нерэктыфікаваных жытніх спіртоў ў дубовых бочках з-пад партвейна з даданнем яблыневага і грушавага лісця. Таксама для вытрымкі важным з’яўляецца стабільна нізкая тэмпература (12 градусаў), для гэтага бочкі змяшчаюць у скляпы з адпаведны мікракліматам. Першая Старка гэтага завода была залітая ў 1947 годзе, у продаж паступіла ў 1955 годзе. З-за сусветнага фінансавага крызісу кампанія Polmos Szczecin апынулася на мяжы банкруцтва і цалкам магчыма, што вытворчасць традыцыйнай Старкі спыніцца.

Літаратура

правіць
  • Белы А. Старка // Праект «Наша ежа»