Старобін
Старо́бін[3] (трансліт.: Starobin, руск.: Старобин) — гарадскі пасёлак у Салігорскім раёне Мінскай вобласці Беларусі. Уваходзіць у склад Старобінскага сельсавета.
Гарадскі пасёлак
Старобін
| ||||||||||||||||||||||||||
Знаходзіцца за 12 км да поўдня ад горада Салігорск і чыгуначнай станцыі Салігорск, за 145 км ад Мінска, на рацэ Случ. Аўтамабільнымі дарогамі злучаны з Салігорскам, Любанню, Мікашэвічамі. Насельніцтва 6175 чал. (2017)[4].
Гісторыя
правіцьВядомы з XVI стагоддзя як слабада Слуцкага княства Вялікага Княства Літоўскага. Уладанне князёў Алелькавічаў, Радзівілаў, Вітгенштэйнаў, Гагенлоэ. У 1654 годзе атрымаў права на штотыднёвы гандаль і 4 кірмашы на год. У 1680 годзе мястэчка ў Новагародскім ваяводстве. З 1793 года ў складзе Расійскай імперыі ў Слуцкім павеце. У 1924—1962 гадах цэнтр раёна. З 27 верасня 1938 года гарадскі пасёлак. З 1962 года ў Любанскім, з 1965 года ў Салігорскім раёнах. 6 тыс. чал. у 2006.
Насельніцтва
правіцьЭканоміка
правіцьПрадпрыемствы паліўнай (ААТ «Старобінскі торфабрыкетны завод»), лясной і дрэваапрацоўчай прамысловасці.
Гістарычныя і памятныя мясціны
правіць- Помнік Дзмітрыю Цімафеевічу Гуляеву — Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 613Д000535
- Свята-Іаана-Прадцечанская царква (пасля 2005)
- Мікалаеўская царква (1859)
- Свята-Мікалаеўская царква (канец XX ст.)
- Помнік землякам, якія загінулі ў Вялікую Айчынную вайну[5].
- Мемарыяльны комплекс у памяць савецкіх воінаў, партызан і землякоў[5].
- Магілы ахвяр фашызму[5].
Вядомыя асобы
правіць- Анатоль Арсеньевіч Адарчанка — беларускі медык-мікрабіёлаг
- Ніна Арсеньеўна Антановіч (нар. 1966) — беларускі палітолаг, спецыяліст у галіне тэорыі і філасофіі палітыкі, гісторыі і метадалогіі палітычнай навукі.
- Навум Аронавіч Бірг (1927—2008) — вучоны, урач-тэрапеўт, доктар медыцынскіх навук[8].
- Леанід Сцяпанавіч Вялічка (нар. у 1925) — вучоны ў галіне артапедычнай стаматалогіі, доктар медыцынскіх навук[9].
- Міхась Ключановіч (1901—1938) — слуцкі паўстанец, паэт.
- Таццяна Аляксандраўна Корж (нар. 1993) — беларуская лёгкаатлетка.
- Сяргей Паўлавіч Крывашэеў (нар. 1944) — беларускі архітэктар.
- Галіна Кліменцьеўна Макарава (1919—1993) — актрыса тэатра і кіно, Народная артыстка БССР, Народная артыстка СССР.
- Мікалай Іванавіч Янчык (нар. 1947) — беларускі архітэктар.
Гл. таксама
правіцьЗноскі
правіць- ↑ GeoNames — 2005. Праверана 9 ліпеня 2017.
- ↑ Численность населения на 1 января 2024 г. и среднегодовая численность населения за 2023 год по Республике Беларусь в разрезе областей, районов, городов, поселков городского типа — Белстат, 2024.
- ↑ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Мінская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2003. — 604 с. ISBN 985-458-054-7. (DJVU)
- ↑ а б Колькасць насельніцтва на 1 студзеня 2017 г. і сярэднегадавая колькасць насельніцтва за 2016 год па Рэспубліцы Беларусь у разрэзе абласцей, раёнаў, гарадоў і пасёлкаў гарадскога тыпу (руск.). Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь (29 сакавіка 2017). Праверана 3 красавіка 2017.
- ↑ а б в г д БелЭн 2002.
- ↑ а б в г Беларусь 1995.
- ↑ Колькасць насельніцтва на 1 студзеня 2016 г. і сярэднегадавая колькасць насельніцтва за 2015 год па Рэспубліцы Беларусь у разрэзе абласцей, раёнаў, гарадоў і пасёлкаў гарадскога тыпу (руск.). Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь (30 сакавіка 2016). Праверана 3 красавіка 2017.
- ↑ Чувашская энциклопедия Архівавана 13 жніўня 2020. (руск.)
- ↑ Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 4: Варанецкі — Гальфстрым / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1997. — Т. 4. — 480 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0090-0 (т. 4). — С. 389.
Літаратура
правіць- Рамановіч З. В. Старо́бін // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 15: Следавікі — Трыо / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2002. — Т. 15. — С. 161. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0251-2 (т. 15).
- Старо́бін // Беларусь: энцыклапедычны даведнік / Рэдкал. Б. І. Сачанка (гал. рэд.) і інш.; Маст. М. В. Драко, А. М. Хількевіч. — Мн.: БелЭн, 1995. — С. 685. — 800 с. — 5 000 экз. — ISBN 985-11-0026-9.
Спасылкі
правіць- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Старобін
- Геаграфічныя звесткі па тэме Старобін на OpenStreetMap