Старое Пашкава

вёска ў Магілёўскім раёне Магілёўскай вобласці Беларусі

Старо́е Па́шкава[1] (трансліт.: Staroje Paškava, руск.: Старое Пашково) — вёска ў Магілёўскім раёне Магілёўскай вобласці. Уваходзіць у склад Пашкаўскага сельсавета.

Вёска
Старое Пашкава
Краіна
Вобласць
Раён
Сельсавет
Каардынаты
Першая згадка
Вышыня цэнтра
176 м
Насельніцтва
  • 129 чал. (2009)
Часавы пояс
Тэлефонны код
+375 222
Паштовы індэкс
213123
Аўтамабільны код
6
СААТА
7244840096
Старое Пашкава на карце Беларусі ±
Старое Пашкава (Беларусь)
Старое Пашкава
Старое Пашкава (Магілёўская вобласць)
Старое Пашкава

Геаграфія правіць

Старое Пашкава знаходзіцца на адлегласці 4 км ад цэнтра горада Магілёва. На адлегласці 2 км ад Старога Пашкава знаходзяцца вёскі Новае Пашкава, Гаі і Каганы. Таксама, у напрамку горада ўзвышаецца помнік, узведзены ў гонар батальёна міліцыянераў-добраахвотнікаў, які ўзначальваў капітан К. Р. Уладзіміравіч. Міліцыянеры загінулі ў гады Вялікай Айчыннай вайны падчас абароны Магілёва ў 1941 годзе.

Гісторыя правіць

Згадваецца ў абмежаванні 1678 года разам з вёскамі Пячэрск і Дубравенка[2].

Склад правіць

Старое Пашкова складаецца з 3-ох пасёлкаў (вуліц). Паміж другім і трэцім пасёлкамі знаходзіцца піларама. За першым пасёлкам знаходзяцца могілкі і аўтобусны прыпынак, на які 4 разы ў дзень прыходзіць гарадскі аўтобус № 34. У канцы першага пасёлка знаходзіцца школа. Яна працавала да канца 1990-х гадоў, туды хадзілі дзеці з суседніх вёсак, такіх як Жукава, Засценкі, Прысна, Новае Пашкава, Гаі і інш. У цяперашні час яна закінутая і напалову разбурана. На адлегласці 0,5 км ад вёскі знаходзяцца воінская частка і ваенны гарадок.

У гарадку змяшчаюцца крама, кіёск і некалькі пяціпавярховых дамоў для ваенных і іх сем'яў. Туды ходзіць гарадскі аўтобус № 9 і маршрутны аўтобус № 34. Непадалёк працякае рака Дубровенка.

Галерэя правіць

Зноскі

  1. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Магілёўская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2007. — 406 с. — ISBN 978-985-458-159-0. (DJVU). Сустракаецца таксама варыянт Ста́рае Па́шкава
  2. НГАБ у Мінску, ф. 1731, воп. 1, спр. 34, с. 1664

Спасылкі правіць