Старое і новае (карціна Віера)

карціна

Старое і новае[1], або Старое і маладое[2]  — карціна беларускага мастака Гаўрылы Віера, напісаная ў 1927 годзе[2].

Гаўрыла Віер
Старое і новае. 1927

Апісанне правіць

На карціне адлюстраваны новыя з'явы ў жыцці беларускай вёскі, працэсы, якія адбываліся ў свядомасці людзей савецкай вёскі, духоўны канфлікт селяніна 1920-х гадоў напярэдадні сацыялістычных пераўтварэнняў. Бачна супрацьпастаўленне двух укладаў духоўнага жыцця сялянства — кансерватыўнае мінулае і народжаную савецкай рэчаіснасцю сучаснасць[2].

У нізкай хаце за сталом перад бажніцай за раскрытай Бібліяй сядзіць у глыбокім роздуме прыстойны селянін. У такі змрочны стан яго прывялі рэвалюцыйныя песні, якія спявае за акном вясёлая моладзь. Не царква, а маніфестацыя, не малітвы, а задорныя песні завалодалі сялянскай моладдзю і ляглі цяжарам на душу багамольнага старога. Пажылая гаспадыня, што стаіць побач, глядзіць асуджальным позіркам, не падзяляючы яго нецярпімасці да новага жыцця[2].

Зноскі

  1. Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 4: Варанецкі — Гальфстрым / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1997. — Т. 4. — 480 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0090-0 (т. 4).
  2. а б в г Гісторыя беларускага мастацтва: У 6 т. Т. 4: 1917-1941 гг. ; [рэд. кал.: С. В. Марцэлеў (гал.рэд.) [і інш.] ; рэд. т. Л. М. Дробаў, В. Ф. Шматаў] ; АН БССР, Ін-т мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору. — Мінск : Навука і тэхніка, 1990. — 352 с. : іл. ISBN 5-343-00157-2

Літаратура правіць

  • Гісторыя беларускага мастацтва: У 6 т. Т. 4: 1917-1941 гг. ; [рэд. кал.: С. В. Марцэлеў (гал.рэд.) [і інш.] ; рэд. т. Л. М. Дробаў, В. Ф. Шматаў] ; АН БССР, Ін-т мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору. — Мінск : Навука і тэхніка, 1990. — 352 с. : іл. ISBN 5-343-00157-2