Старосцінская Слабада
Старос́цінская Слабада́, прадмесце Старосцінская Слабада — гістарычная мясцовасць Мінска, размешчаная ў паўночнай частцы горада, паміж Старажоўскімі могілкамі і рэчышчам Свіслачы.
На паўднёвым захадзе ад Старосцінскай Слабады месціцца Татарская Слабада, на паўночным захадзе — прадмесце Людамонт, на паўночным усходзе — Старажоўка, на паўднёвым усходзе — Траецкае прадмесце[1][2].
ГісторыяПравіць
У часы Вялікага Княства Літоўскага мясцовасць, верагодна, была дзяржаўным маёнткам, які складаў кармленне менскага старосты, што ўзначальваў мясцовы гродскі суд. Гэтая версія паходжання назвы пацвярджаецца тым, што аднайменная з прадмесцем вуліца патрапіла да спісу «нерасійскіх» (г. зн. немаскоўскіх) тапонімаў, якія расійскія ўлады перайменавалі ў 1866 годзе. Старосцінская Слабада атрымала назву Старой Слабады, але старая назва яшчэ доўга не саступала месца наватвору, часта сустракалася нават у афіцыйных дакументах[3].
У пачатку XX ст. Старосцінская Слабада ўваходзіла ў трэцюю паліцэйскую частку горада. Праз прадмесце праходзіла Міхайлаўская, Стараслабадская, Маладзечанская і Радашкоўская вуліцы[1][4].
Вуліца Стараслабадская праіснавала да сярэдзіны 1980-х, калі на яе месцы быў пабудаваны велізарны белы гмах з крамай «Панарама».
На пасяджэнні 6 мая 2009 года Камісія па найменні і перайменаванні праспектаў, вуліц і іншых частак Мінска прыняла рашэнне па наданні безыменнай паркавай зоне ў складзе ландшафтна-рэкрэацыйных тэрыторый уздоўж ракі Свіслач, у межах вул. Камуністычная — вул. Старажоўская — рака Свіслач назвы «Старосцінская слабада»[5].
Старыя адрасыПравіць
- Міхайлаўская, 2. Дом Каўфмана. Другое вышэйшае пачатковае вучылішча. Адкрылася 1 ліпеня 1905 года, як гарадское чатырохкласнае. У 1907 годзе атрымала дазвол на выкладанне замежнай мовы. 1 студзеня 1913 года была ператвораная ў вышэйшае пачатковае вучылішча, пераехала на Койданаўскую вуліцу. Першы будынак вучылішча месціўся ў прырэчнай частцы цяперашняй Камуністычнай вуліцы[6].
ЗноскіПравіць
- ↑ а б «План губернского города Минска (1903)» з выпраўленнямі і дадаткамі І. Сацукевіча // Гісторыя Мінска. 1-е выданне. Мінск. БелЭн. 2006. C. 196—197
- ↑ «Формирование территории г. Минска (1800 — 2004)» // Гісторыя Мінска. 1-е выданне. Мінск. БелЭн. 2006. C. 550—551
- ↑ Гісторыя Мінска. 1-е выданне. Мінск. БелЭн. 2006. C. 223—224
- ↑ Іван Сацукевіч. Тапанімія вуліцы і плошчаў Менска ў ХІХ — пачатку ХХ стст. // «Беларускі калегіюм», 4 чэрвеня 2008.
- ↑ Аб прысваенні найменаванняў безназоўным скверам і запраектаванаму парку г. Мінска Архівавана 5 сакавіка 2016.
- ↑ Шыбека З. В., Шыбека С. Ф. Мінск: Старонкі жыцця дарэв. горада/ Пер. з рускай мовы М.Віжа; Прадмова С. М. Станюты. — Мн.: Полымя, 1994. С. 274
ЛітаратураПравіць
- Шыбека З.В., Шыбека С.Ф. Мінск: Старонкі жыцця дарэв. горада/ Пер. з рускай мовы М.Віжа; Прадмова С.М. Станюты. — Мн.: Полымя, 1994. — 341 с. [1] асобн. арк. карт.: іл. ISBN 5-345-00613-X.
- Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Мінска. У 4 кн. Кн. 1-я. — Мн.: БЕЛТА, П15 2001. — 576 с.: іл. ISBN 985-6302-33-1.
- Гісторыя Мінска. 1-е выданне. Мінск. БелЭн. 2006. — 696 с. ISBN 985-11-0344-6.
- Іван Сацукевіч. Тапанімія вуліцы і плошчаў Менска ў ХІХ — пачатку ХХ стст. Архівавана 24 жніўня 2011. // «Беларускі калегіюм», 4 чэрвеня 2008.