Старшыня Мінскага абласнога выканаўчага камітэта
старшыня выканаўчага камітэта Мінскага абласнога Савета дэпутатаў
(Пасля перасылкі з Старшыня Мінскага аблвыканкама)
Старшыня Мінскага абласнога выканаўчага камітэта — вышэйшая службовая асоба Мінскай вобласці. Узначальвае вышэйшы выканаўчы орган дзяржаўнай улады вобласці — выканаўчы камітэт.
Старшыня Мінскага абласнога выканаўчага камітэта | |
---|---|
Пасаду займае Аляксандр Генрыхавіч Турчын | |
Узначальвае | Мінскую вобласць |
Афіцыйная рэзідэнцыя | 220030, г. Мінск, вул. Энгельса, 4 |
Прызначаецца | прызначаецца прэзідэнтам |
Пасада з’явілася | 1938 |
Дзеючым старшынёй Мінскага абласнога выканаўчага камітэта з’яўляецца Аляксандр Генрыхавіч Турчын[1].
Абавязкі
правіцьКіраўніцтва дзейнасцю аблвыканкама, грамадзянскай абаронай вобласці.
Узаемадзеянне з Адміністрацыяй Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь і Саветам Міністраў Рэспублікі Беларусь, абласным Саветам дэпутатаў.
Каардынацыя дзейнасці гарадскіх, раённых выканаўчых камітэтаў і мясцовых адміністрацый у гарадах вобласці.
Старшыні Мінскага абласнога выканаўчага камітэта
правіцьБССР
правіць- красавік — ліпень 1938 — Міхаіл Васілевіч Кулагін
- ліпень 1938 — студзень 1939 — Апанас Фёдаравіч Кавалёў
- студзень 1939 — студзень 1941 — Андрэй Іванавіч Цёмкін
- студзень 1941 — ліпень 1944 — Фёдар Пахомавіч Сіляеў
- ліпень 1944—1948 — Раман Навумавіч Мачульскі
- 1948 — верасень 1952 — Мікіта Іванавіч Парашчанка
- верасень 1952 — ліпень 1954 — Мікалай Парфір’евіч Абраменка
- ліпень 1954 — кастрычнік 1955 — Фёдар Анісімавіч Сурганаў
- кастрычнік 1955 — красавік 1962 — Уладзімір Фёдаравіч Міцкевіч
- красавік 1962 — студзень 1963 — Дзмітрый Васілевіч Цябут
- студзень 1963 — снежань 1964 — Андрэй Ягоравіч Раханаў (старшыня сельскага аблвыканкама)
- студзень 1963 — снежань 1964 — Анатоль Юліянавіч Дзенісевіч (старшыня прамысловага аблвыканкама)
- снежань 1964 — 18 чэрвеня 1975 — Дзмітрый Васілевіч Цябут
- 18 чэрвеня 1975—1983 — Мікалай Андрэевіч Сухій
- 1983—1986 — Сяргей Сцяпанавіч Лінг
- 1986—1994 — Альфонс Ільіч Тышкевіч
Рэспубліка Беларусь
правіць- 1986 — снежань 1994 — Альфонс Ільіч Тышкевіч
- снежань 1994 — 2 снежня 1998 — Пётр Пятровіч Пётух
- 2 снежня 1998 — 7 чэрвеня 2007 — Мікалай Фёдаравіч Дамашкевіч
- 7 чэрвеня 2007 — 20 мая 2010 — Леанід Фёдаравіч Крупец
- 20 мая 2010 — 8 лістапада 2013 — Барыс Васільевіч Батура
- 14 лістапада 2013 — 24 мая 2017 — Сямён Барысавіч Шапіра
- 4 ліпеня 2017 — 29 лістапада 2019 — Анатоль Міхайлавіч Ісачэнка
- 29 лістапада 2019 — па наш час — Аляксандр Генрыхавіч Турчын
Зноскі
- ↑ Прыняцце кадравых рашэнняў . Прэс-служба Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь. Праверана 03.12.2019.
Спасылкі
правіць- Старшыня Мінскага абласнога выканаўчага камітэта(недаступная спасылка) (руск.)