Ломашаўскі сельсавет

адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Глыбоцкім раёне Віцебскай вобласці Беларусі

Ло́машаўскі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Глыбоцкага раёна Віцебскай вобласці Беларусі. Адміністрацыйны цэнтр — аграгарадок (да 2008 года вёска) Ломашы.

Ломашаўскі сельсавет
Краіна  Беларусь
Уваходзіць у Глыбоцкі раён
Уключае 15 населеных пунктаў
Адміністрацыйны цэнтр Ломашы
Дата ўтварэння 12 кастрычніка 1940
Насельніцтва (2019) 697
Ломашаўскі сельсавет на карце
Часавы пояс UTC+03:00
Код аўтам. нумароў 2
Афіцыйны сайт

Утвораны 12 кастрычніка 1940 года як Кульгайскі сельсавет у складзе Пліскага раёна Вілейскай вобласці БССР. Цэнтр — вёска Кульгаі. З 20 верасня 1944 года ў складзе Полацкай вобласці, з 8 студзеня 1954 года ў складзе Маладзечанскай вобласці. 16 ліпеня 1954 года адміністрацыйны цэнтр перанесены ў вёску Старынкі, сельсавет перайменаваны ў Старынкаўскі сельсавет[1]. З 10 сакавіка 1958 года па 3 кастрычніка 1959 года ў складзе Дзісенскага раёна[2][3]. З 20 студзеня 1960 года ў складзе Віцебскай вобласці. З 25 снежня 1962 года ў складзе Мёрскага раёна. З 12 лютага 1965 года ў складзе Глыбоцкага раёна. На 1 студзеня 1974 года ў складзе Старынкаўскага сельсавета 32 населеныя пункты[4]. 16 лютага 1982 года цэнтр сельсавета перанесены ў вёску Карасі[5]. 19 ліпеня 1989 года цэнтр перанесены ў вёску Ломашы, сельсавет перайменаваны ў Ломашаўскі[6].

Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года — 905 чалавек[7], з іх 93,9 % — беларусы, 4,3 % — рускія, 0,9 % — палякі[8]; паводле перапісу 2019 года — 697 чалавек[9].

Крыніцы правіць

  1. Указ Президиума Верховного Совета Белорусской ССР от 16 июля 1954 г. Об объединении сельских советов Молодечненской области // Сборник законов Белорусской ССР и указов Президиума Верховного Совета Белорусской ССР: 1938—1955 гг. — Мн.: Изд. Президиума Верхов. Совета БССР, 1956. — 347 с.
  2. Рашэнне выканкома Маладзечанскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 10 сакавіка 1958 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1958, № 3.
  3. Указ Прэзідыума Вярхоўнага Савета БССР ад 3 кастрычніка 1959 г. Аб скасаванні Дзісненскага раёна Маладзечанскай вобласці // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1959, № 13.
  4. Белорусская ССР. Административно-территориальное деление. На 1 января 1974 года. (руск.). — Выданне 5-е. — Мн.: Беларусь, 1974. — С. 44. — 248 с. — 10 000 экз.
  5. Рашэнне выканкома Віцебскага абласнога Савета народных дэпутатаў ад 16 лютага 1982 г. // Збор законаў Беларускай ССР, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1982, № 10 (1708).
  6. Рашэнне выканкома Віцебскага абласнога Савета народных дэпутатаў ад 19 ліпеня 1989 г. // Збор законаў Беларускай ССР, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1989, № 35 (1985).
  7. Колькасць насельніцтва населеных пунктаў Віцебскай вобласці Беларусі паводле перапісу 2009 года
  8. Этнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года
  9. Насельніцтва населеных пунктаў Віцебскай вобласці Беларусі паводле перапісу 2019 года

Літаратура правіць

  • Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.
  • Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.