Старынкаўскі сельсавет (Слаўгарадскі раён)

былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Слаўгарадскім раёне Магілёўскай вобласці Беларусі

Стары́нкаўскі сельсавет — былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Слаўгарадскага раёна Магілёўскай вобласці Беларусі. Цэнтр — вёска Старынка.

Старынкаўскі сельсавет
Краіна  Беларусь
Уваходзіць у Слаўгарадскі раён
Адміністрацыйны цэнтр Старынка
Дата ўтварэння 20 жніўня 1924
Дата скасавання 30 студзеня 1992
Код аўтам. нумароў 6

Утвораны 20 жніўня 1924 года як Старынкаўскі (Старынскі) сельсавет у складзе Прапойскага раёна Магілёўскай акругі БССР. Пасля скасавання акруговай сістэмы 26 ліпеня 1930 года ў Прапойскім раёне БССР, з 20 лютага 1938 года — Магілёўскай вобласці. 23 мая 1945 года Прапойскі раён быў перайменаваны ў Слаўгарадскі. З 25 снежня 1962 года ў складзе Краснапольскага раёна, з 6 студзеня 1965 года ў складзе адноўленага Слаўгарадскага раёна. На 1 студзеня 1974 года ў складзе Старынкаўскага сельсавета было 9 населеных пунктаў[1]. 30 студзеня 1992 года сельсавет скасаваны, тэрыторыя далучана да Каменкаўскага сельсавета.

Зноскі

  1. Белорусская ССР. Административно-территориальное деление. На 1 января 1974 года. (руск.). — Выданне 5-е. — Мн.: Беларусь, 1974. — С. 185. — 248 с. — 10 000 экз.

Літаратура правіць

  • Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / С. Д. Гриневич и др. — Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Т. 2: (1944―1980 гг.). — Минск: «Беларусь», 1987. — 283 с.
  • Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.