Гарадок (Глускі раён)

(Пасля перасылкі з Стары Глуск)

Гарадо́к[1] (трансліт.: Haradok, руск.: Городок) — вёска ў Глускім раёне Магілёўскай вобласці. Уваходзіць у склад Завалочыцкага сельсавета.

Вёска
Гарадок
Школа
Школа
Краіна
Вобласць
Раён
Сельсавет
Каардынаты
Першая згадка
2-я палова XV ст.
Ранейшыя назвы
Гарадок, Глуск-Пагарэлы
Насельніцтва
107 чалавек (1996)
Часавы пояс
Тэлефонны код
+375 2230
Паштовыя індэксы
213872
Аўтамабільны код
6
СААТА
7217812021
Гарадок на карце Беларусі ±
Беларусь
Гарадок (Глускі раён)
Беларусь Магілёўская вобласць
Гарадок (Глускі раён)

Размешчана на рацэ Пціч за 17 км на поўнач ад гарадскога пасёлка Глуск, за 200 км ад Магілёва.

Гісторыя правіць

Упамінаецца з 2-й паловы XV ст. У канцы XVI — пачатку XIX ст. вёска мела назву Гарадок Глуск-Пагарэлы[2]. Належала Гальшанскім, Гаштольдам, Астрожскім, Радзівілам.

З 1783 года ў складзе Расійскай імперыі.У 1847 годзе вёска ў маёнтку Дварэц (Бабруйскі павет). З 1924 года цэнтр Гарадоцкага сельсавета Глускага раёна.
Падчас Вялікай Айчыннай вайны ў 1942—1943 гг. нямецка-фашысцкія захопнікі загубілі ў вёсцы 89 жыхароў.

З 1960 года Гарадок у Завалочыцкім сельсавеце.

Насельніцтва правіць

  • 1847 — 148 жыхароў, 24 двары;
  • 1897 — 337 жыхароў, 52 двары;
  • 1917 — 466 жыхароў, 99 двароў;
  • 1996 — 107 жыхароў, 71 двор[2].

Славутасці правіць

Вядомыя асобы правіць

Зноскі

  1. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Магілёўская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2007. — 406 с. — ISBN 978-985-458-159-0. (DJVU)
  2. а б БелЭн 1997.

Літаратура правіць

Спасылкі правіць