Стары Касцёл Святога Яна Хрысціцеля (Беняконі)

Касцёл Святога Яна Хрысціцеля — колішні касцёл у в. Беняконі (Воранаўскі раён).

Каталіцкі храм
Касцёл Святога Яна Хрысціцеля
54°15′12″ пн. ш. 25°21′35″ у. д.HGЯO
Краіна  Беларусь
Вёска Беняконі
Канфесія Рымска-каталіцкая царква
Архітэктурны стыль барока
Заснавальнік Ян Чаплінскі
Дата заснавання 1634
Map

Гісторыя правіць

Фундаваны ў 1634 г. Янам Чаплінскім. Верагодна касцёл неаднарозова рамантаваўся і перабудоўваўся.

У 1737 годзе быў скончаны касцёл, які будаваў тагачасны плябан кс. Леон Мінкоўскі, а пасля яго смерці – кс. Ян Кант-Шабікоўскі. Пры гэтым касцёл узгадваецца пад тытулам св. Юрыя.

Апошні выгляд храма вядомы па фотаздымку Яна Балзункевіча 1910 г. У 19001906 гг. з на месцы старажытнага драўлянага храма быў пабудаваны новы мураваны касцёл.

Архітэктура правіць

Храм быў вытрыманы ў традыцыях народнага драўлянага дойлідства, меў рысы стылю барока.

Прэзбітэрый касцёла быў мураваны, з дзвюма сакрыстыямі, а малітоўная зала – драўляная. Працяглы прамавугольны зруб пад двухсхільным дахам. Скатны гонтавы дах пасярэдзіне ўвенчвала вялікая вежа-сігнатура. На галоўным фасадзе вылучаўся своеасаблівым шасціслуповым порцікам з фігурным увагнута-пукатым франтонам, над якім узвышалася чацверыковая шатровая вежа-званіца. Рытм гарызантальна ашаляваных бакавых фасадаў стваралі прамавугольныя аконныя праёмы ў простых ліштвах.

Інтэр’ер касцёла ўпрыгожвалі 4 алтары. Галоўны алтар быў створаны па фундацыі Яна Шрэтара, кашталяна інфляндскага, у 1765 г. і кансэкраваны 13 сакавіка 1687 г. Уладзіславам Сільніцкім, біскупам-суфраганам віленскім. У цэнтры алтара быў змешчаны тытульны абраз св. Яна Хрысціцеля, а ў другім ярусе – абраз “Укрыжаванне”. Левы бакавы алтар, устаноўлены ў 1742 г., быў прысвечаны св. Лаўрэнцію, правы ж, датаваны 1762 г., – Маці Божай Троцкай, абраз якой быў каранаваны. Чацвёрты алтар меў абраз святога Шкаплера. У арцы прэзбітэрыя быў выкарыстаны характэрны рэнесансны прыём – гарызантальная бэлька-зацяжка з Укрыжаваннем пасярэдзіне, таму магчыма, што мураваны прэзбітэрый – гэта і быў першапачатковы касцёл. Апошні драўляны касцёл быў вытрыманы ў традыцыях народнага дойлідства з рысамі барока. Трохнававая святыня мела прамавугольны выцягнуты план, галоўны фасад быў вырашаны як шасцікалонны порцік пад крывалінейным барокавым франтонам, завершаны глухой чацверыковай вежай пад чатырохсхільным дахам з карункавым крыжам.

Літаратура правіць

  • Кулагін А. М. Каталіцкія храмы на Беларусі: Энцыкл. даведнік / А. М. Кулагін; маст. І. І. Бокі. — 2-е выд. — Мн.: БелЭн, 2001.— 216 с.: іл. ISBN 985-11-0199-0.

Спасылкі правіць