Стары Свержань
Стары́ Све́ржань[1] (трансліт.: Stary Svieržań, руск.: Старый Свержень) — аграгарадок у Беларусі, у Стаўбцоўскім раёне Мінскай вобласці. З 24 снежня 2011 года з’яўляецца цэнтрам Старасвержанскага сельсавета.
Аграгарадок
Стары Свержань
| ||||||||||||||||||||||
Геаграфія
правіцьЗнаходзіцца за 6 км у напрамку на паўднёвы захад ад горада Стоўбцы, за 81 км ад Мінска, за 6 км ад чыгуначнай станцыі Стоўбцы[2]. Каля аграгарадка пралягае аўтамабільная дарога Р2 і працякае рака Залужка.
Гісторыя
правіцьДвор Свержань (старабел.: Свержно) у Новагародскім павеце быў цэнтрам павета ў другой палове XV стагоддзя. Побач да канца XVI стагоддзя існаваў замак.
Назву двор атрымаў ад ракі Свержанкі, што побач. Каля двара існавала вёска Свержань, якая пазней стала сучасным Старым Свержанем. Мястэчка Свержань (з XVIII стагоддзя — Новы Свержань) сфармавалася пазней, у сярэдзіне XVI стагоддзя, за 3 км на ўсход ад вёскі, на левым беразе Нёмана.
Першы ўспамін Свержаня адносіцца да 1428 года, калі вялікі князь Вітаўт падараваў яго, разам з іншымі дварамі павету жонцы Юліяніі[3]. Пры вялікім князю Казіміры двор належаў князю Андрэю Мажайскаму, потым пэўны час належаў вялікаму князю Аляксандру, а ў 1495 годзе — маршалку літоўскаму Яну Літавору Храптовічу. У 1568 годзе ўладальніца Ганна Осцікава Любецкая прадала частку двара і замка Астафію Валовічу.
Да 4 студзеня 1964 года вёска ўваходзіла ў склад Ператоцкага сельсавета[4], да 30 кастрычніка 2009 года — у склад Навасвержанскага сельсавета[5], пасля — у складзе Залужскага сельсавета. З 20 жніўня 2010 года цэнтр Залужскага сельсавета[6], з 24 снежня 2011 года — Старасвержанскага сельсавета[7].
Насельніцтва
правіцьПрадпрыемствы
правіцьСВК «Агранёманскі» — валаўтвараючае прадпрыемства ў раёне па вытворчасці зерня і цукровага бурака.
Славутасці
правіцьСтарасвержанская царква Нараджэння Найсвяцейшай Багародзіцы пабудавана на месцы страчанага ў 1989 годзе храма другой паловы XVIII стагоддзя[8]. Каля царквы размешчаны валун, на якім выдзеўбаны надпіс «Старая Свержень, 1482» — дата першай згадкі мястэчка ў летапісах[9][10].
Вядомыя асобы
правіць- Ксенафонт Вайцяхоўскі (1899—1986) — грамадскі дзеяч беларускай дыяспары ў ЗША.
- Вольга Міхайлаўна Шэлег (1931—1965) — беларускі мовазнавец. Лаўрэат Дзяржаўнай прэміі СССР (1971).
Зноскі
- ↑ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Мінская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2003. — 604 с. ISBN 985-458-054-7. (DJVU). Сустракаецца таксама варыянт Стары́ Све́ржан, Стары́ Све́ржынь
- ↑ а б Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 15: Следавікі — Трыо / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2002. — Т. 15.
- ↑ Любавский, М. Областное деление и местное управление Литовско-Русского государства ко времени издания первого Литовского Статута: исторические очерки / Матвея Любавского. — М.: Университетская типография, 1892. — [2], VI, VIII, 884, C с. — С. 127—128.
- ↑ Рашэнне выканкома Мінскага абласнога (сельскага) Савета дэпутатаў працоўных ад 4 студзеня 1964 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1964, № 6 (1046).
- ↑ Решение Минского областного Совета депутатов от 30 октября 2009 г. № 219 Об изменении административно-территориального устройства Минской области
- ↑ Решение Столбцовского районного Совета депутатов от 20 августа 2010 г. № 25 О переносе административного центра Залужского сельсовета в агрогородок Старый Свержень
- ↑ Решение Минского областного Совета депутатов 24 декабря 2011 г. № 134 О переименовании сельсоветов Столбцовского района
- ↑ Стары Свержань на сайце Radzima.org
- ↑ Церковь Рождества Пресвятой Богородицы (руск.)
- ↑ Стары Свержань на сайце Radzima.org
Літаратура
правіць- Стары́ Све́ржань // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 15: Следавікі — Трыо / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2002. — Т. 15. — С. 164. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0251-2 (т. 15).
- Шаблюк В. Замак у Свержні // З глыбі вякоў. Наш край. Вып. 2. — Мн., 2002. ISBN 985-08-0515-3. — С. 27—31.
- Республика Беларусь. Минская область: Общегеографический атлас (руск.) / Ред. Г. Г. Науменко. — Мн.: РУП «Белкартография», 2008. — С. 20. — 48 с. — 10 000 экз. — ISBN 978-985-508-054-2.
- Ліст карты N-35-90. Выданне 1986 года. Стан мясцовасці на 1983 год. (руск.)
Спасылкі
правіць- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Стары Свержань
- Гісторыя старасвержанскай школы Архівавана 23 кастрычніка 2016. (руск.)
- Стары Свержань на сайце Глобус Беларусі (руск.)