Стары́ Урге́нч, Куня́-Урге́нч, Кёне-Ургенч (туркм.: Köneürgenç — Стары Ургенч) — сталіца Харэзма ў 10—13 і ў 14 ст. Цяпер каля руін старога горада стаіць пасёлак Куня-Ургенч у Туркменістане.

Славутасць
Стары Ургенч
туркм.: Köneürgenç
KonyeUrgenchMausoleum.jpg
42°19′00″ пн. ш. 59°09′31″ у. д.HGЯO
Краіна
Месцазнаходжанне

Горад называўся таксама Гурганч, Гургандж, Джурджанія.

У 2005 годзе помнікі горада былі ўключаны ў Спіс сусветнай спадчыны ЮНЕСКА.

ГісторыяПравіць

Час заснавання не вызначаны. Першыя дакладныя звесткі пра Ургенч адносяцца да 10 ст., калі горад быў буйным гандлёва-рамесным цэнтрам. З 995 г. горад — сталіца Харэзмскай дзяржавы. У 1221 г. захоплены і разбураны войскамі Чынгісхана. У 1224 г. пад уладай Джучы, адноўлены. У сярэдзіне 13 ст. ўвайшоў у склад Залатой Арды, адзін з адміністрацыйных цэнтраў. У сярэдзіне 14 ст. Харэзм вызваліўся ад улады Залатой Арды і Ургенч зноў стаў яго сталіцай. У 1388 г. горад быў разбураны войскамі Цімура. У 1390-я г. быў часткова адноўлены. У 17 ст. спыніў сваё існаванне.

Захаваныя помнікіПравіць

Захаваліся архітэктурныя помнікі: маўзалеі Іль-Арслана(руск.) бел. (т.зв. Фахрэддзіна Разі; 12-гранныя шацёр і барабан над кубападобным аб’ёмам, разная тэракота), Тэкеша (абодва 12 ст.; шатрова-канічны купал на «гафрыраваным» барабане), Наджмеддзіна Кубра (14 ст.) з мінарэтам Кутлуг-Цімура (паміж 1321—33), дынастыі Суфі (т.зв. Цюрабек-Ханым(руск.) бел., 1360-я г.), Султан-Алі (18 ст.); партал караван-сарая са шматколернай паліванай абліцоўкай (14 ст.).

Гл. таксамаПравіць

ЛітаратураПравіць

СпасылкіПравіць

  Сусветная спадчына ЮНЕСКА, аб'ект № 1199
рус.англ.фр.