Стасіс Шы́мкус (літ.: Stasys Šimkus; 4.2.1887, в. Мацішкяй, Ковенскі павет, Літва — 15.10.1943) — літоўскі кампазітар, дырыжор, педагог.

Стасіс Шымкус
Асноўная інфармацыя
Дата нараджэння 23 студзеня 1887(1887-01-23)[1]
Месца нараджэння
Дата смерці 15 кастрычніка 1943(1943-10-15)[1] (56 гадоў)
Месца смерці
Месца пахавання
Краіна
Музычная дзейнасць
Прафесіі кампазітар, дырыжор, выкладчык універсітэта, хормайстар, музычны педагог
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Біяграфія правіць

У 1908 годзе скончыў Варшаўскі музычны інстытут па класу аргана[2]. Скончыў Пецярбургскую кансерваторыю ў 1914 годзе. Вучыўся ў А. Лядава, М. Штэйнберга, Я. Віталса[2]. Падчас вучобы наведваў пасяджэнні Беларускага навукова-літаратурнага гуртка студэнтаў Пецярбургскага ўніверсітэта. У 1914—1920 гадах жыў у ЗША, дзе кіраваў літоўскім хорам, арганізоўваў канцэрты, выдаваў часопіс[2]. У 1921—1922 гадах удасканальваўся ў Лейпцыгскай кансерваторыі[2]. У 1923 годзе арганізаваў музычнае вучылішча ў Клайпедзе, у 1934 — таварыства па зборы народных мелодый. У 1930—1933 гадах С. Шымкус кіраваў студэнцкім хорам Каўнаскага ўніверсітэта, у 1933—1936 гадах — інспектар па музычным пытанням Міністэрства асветы Літвы[2]. Пасля 1940 года прымаў удзел у будаўніцтве музычнай культуры Літоўскай ССР[2].

Творчасць правіць

 
Паштовая марка СССР

Аўтар твораў розных жанраў: опера «Вёска каля маёнтка» (1941), сімфанічная паэма «Нёман» (1930), песня-кантата «Да светлай будучыні», апрацоўкі літоўскіх і беларускіх народных песень (апрацоўваў народныя песні і танцы для спектакляў Першай беларускай трупы І. Буйніцкага; часткова апублікаваны ў «Беларускім спеўніку…» Л. Рагоўскага, 1911). Кіраваў хорам, які ў 1911 годзе выступіў разам з трупай І. Буйніцкага на беларускай вечарынцы ў Пецярбургу. Аўтар музыкі да пастаноўкі «Паўлінкі» Янкі Купалы (1913; Беларускі навукова-літаратурны гурток, Пецярбург).

Зноскі

  1. а б Stasys Šimkus // http://imslp.org/wiki/Category:%C5%A0imkus%2C_Stasys Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. а б в г д е Музыкальная энциклопедия: в 6 т. Т. 6.Т. 6: Хейнце — Яшугин. — М.: Советская энциклопедия: Советский композитор, 1982. — Стб. 343—344. — 1008 стб., илл. — 102 245 экз. (руск.)

Літаратура правіць

  • Шымкус Стасіс // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 18. Кн. 1: Дадатак: Шчытнікі — Яя / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2004. — Т. 18. Кн. 1. — 472 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0295-4 (т. 18. Кн. 1).
  • Ши́мкус Стасис Стасио // Музыкальная энциклопедия : [в 6 т.] / Гл. ред. Ю. В. Келдыш. — М.: Советская энциклопедия: Советский композитор, 1973—1982. — (Энциклопедии. Словари. Справочники. Изд-во «Советская Энциклопедия», Изд-во «Советский композитор»). — Т. 6: Хейнце — Яшугин. — 1982. — Стб. 343—344. — 1008 стб., илл. — 102 245 экз. (руск.)